Здацца вельмі доўгім; надакучыць. Дарога гэтак здоўжылася, што здавалася, яны ехалі ўсё сваё жыццё.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
е́зджаны, ‑ая, ‑ае.
1. Прывучаны для язды, аб’езджаны. Езджаны конь.
2. Па якім многа ездзілі; наезджаны. Езджаная дарога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
проціле́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і процілеглы. У процілежным баку дарога ішла роўна на далёкай адлегласці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віяду́к
(фр. viaduc, ад лац. via = дарога + duco = вяду)
мост цераз цясніну, глыбокі яр, дарогу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шасэ́1
(фр. chaussee)
аўтамабільная дарога, пакрытая асфальтам, мошчаная шчэбенем або іншым цвёрдым пакрыццём; шаша.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАД’ЁМНА-ТРА́НСПАРТНАЕ МАШЫНАБУДАВА́ННЕ,
галіна машынабудавання па вырабе абсталявання для механізацыі пад’ёмна-транспартных і пагрузачна-разгрузачных работ. Асн. прадукцыя: пад’ёмныя краны, канвееры, падвесныя дарогі (гл.Канатная дарога, Манарэйкавая дарога), аўтапагрузчыкі, аўтакары, электракары, экскаватары, ліфты, машыны для выгрузкі сыпкіх і кускавых матэрыялаў з вагонаў, абсталяванне для апрацоўкі кантэйнерных і пакетных грузаў і інш. На Беларусі развіваецца з 1960-х г. У 1964—75 Магілёўскі завод «Строммашына» выпускаў пасажырскія ліфты. Магілёўскі ліфтабудаўнічы завод (з 1969) выпускае: пасажырскія і грузавыя ліфты грузападымальнасцю да 5 тыс.кг, а таксама лябёдкі да ліфтаў. На прадпрыемствах акц.т-ва«Амкадор» выпускаюцца розныя віды пагрузчыкаў (вілачных, з тэлескапічнай стралой, колавых аднакаўшовых франтальных і інш.). Асобныя віды пагрузчыкаў і кранаў вырабляюцца на Магілёўскім заводзе транспартнага машынабудавання «Магілёўтрансмаш». ВА «Будмаш» (Мінск) вырабляе казловыя эл. краны, доследны мех.з-д у Дзяржынску — маставыя эл. краны. Іл.гл. ў арт.Будаўніча-дарожнае і камунальнае машынабудаванне.