ПУЗАНКО́Ў (Алег Пятровіч) (н. 16.4.1932, в. Сазаны Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне земляробства. Канд.с.-г.н. (1967). Скончыў Гродзенскіс.-г.ін-т (1956). У 1956—94 у Бел.НДІ бульбаводства (з 1974 заг. аддзела). Навук. працы па метадах паляпшэння насеннай якасці бульбы, выкарыстанні культуры мерыстэмнай тканкі для атрымання бязвірусных клонаў раслін. Сааўтар 21 сорта бульбы, ў т. л. Тэмп, Лошыцкі, Агеньчык, Ласунак, Явар, Альтаір і інш.Дзярж. прэмія СССР 1974.
Тв.:
Выращивание картофеля на оздоровленной основе. Мн., 1990 (разам з А.А.Грышановічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кульбакі (радовішча пяску для сілікатнай цэглы, Гродзенскі ц-н) 4/22
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Галавачы (в., Гродзенскір-н) 3/298—299; 4/22 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЗЕ́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 25.12.1940, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біятэхналогіі с.-г. жывёл. Чл.-кар.ААН Беларусі (1996). Д-рс.-г.н. (1992), праф. (1996). Скончыў Гродзенскіс.-г.ін-т (1968). З 1972 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па праблемах біятэхналогіі трансплантацыі эмбрыёнаў у малочным і мясным статках, доўгатэрміновым захаванні зародкаў (крыякансерваванне) і стварэнні крыябанка эмбрыёнаў высокакаштоўных генатыпаў буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Состояние естественной резистентности телят, полученных методом трансплантации эмбрионов (у сааўт.) // Науч. основы развития животноводства в Республике Беларусь. Мн., 1993. Вып. 24;
Криоконсервирование эмбрионов купного рогатого скота молочных и мясных пород (у сааўт.) // Тамсама. 1994. Вып. 25.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБЯДЗІ́НСКІ (Пётр Паўлавіч) (1826, Смаленская губ. — 19.5.1883),
расійскі дзярж. дзеяч, генерал ад кавалерыі (1878). Скончыў Пажаскі корпус (1843). Удзельнік баёў з горцамі на Каўказе, Крымскай вайны 1853—56. Займаўся ваенна-дыпламат. дзейнасцю, ажыццяўленнем ваен. рэформаў 1860—70-х г. У 1886—70 ліфляндскі, эстляндскі і курляндскі ген.-губернатар, камандуючы войскамі Рыжскай ваен. акругі. У 1874—80 віленскі, ковенскі і гродзенскі ген.-губернатар, камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. Разглядаў мясц. памешчыкаў як сац. апору самадзяржаўя, дазволіў выданне і распаўсюджванне кніг на польск. мове, аслабіў ганенні на каталіцкую царкву ў краі. З 1880 варшаўскі ген.-губернатар, камандуючы войскамі Варшаўскай ваен. акругі. З 1881 чл.Дзярж. савета Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІКО́ЎСКІ (Георгій Пятровіч) (н. 18.5.1934, г. Гродна),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Чл.-кар.АН Беларусі (1996), д-рс.-г.н. (1976), праф. (1987). Скончыў Гродзенскіс.-г.ін-т (1957). З 1962 у БДУ, з 1969 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1982 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. працы па біягеахіміі і матэм. мадэляванні заканамернасцей размеркавання мікраэлементаў у глебах, распрацоўцы навук. асноў жыўлення раслін мікраэлементамі, прыёмаў экалагічнага (альтэрнатыўнага) земляробства, арганізацыі вытв-сці на Беларусі прамысл. формаў мікраўгнаенняў (калійна-медных, азотна-цынкавых і інш.), пытаннях мед. геаграфіі, аховы навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎШЧЫК (Вольга Ільінічна) (н. 27.3.1944, в. Вялікая Сліва Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыла Гродзенскімед.ін-т (1972) і працуе ў ім. Навук. працы па пытаннях лячэння тромбааблітэрыруючых хвароб, рэканструктыўна-аднаўленчай страўнікавай хірургіі і метадам зніжэння аперацыйнага стрэсу.
Тв.:
Методы снижения величины и продолжительности операционной стресс-реакции у больных с тяжелой хирургической патологией (новые направления предоперационной подготовки). Гродно, 1990 (разам з І.Я.Макшанавым, Я.А.Тамашчыкам);
Calcium pantothenate and antioxidant vitamins in prevention of surgical stress (у сааўт.) // Natural antioxidants and food quality in atherosclerosis and cancer prevention. Helsinki, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧАЎ (Іван Іванавіч) (н. 1.10.1935, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Гродзенскіс.-г.ін-т (1959). У 1965—67 працаваў у ім, з 1968 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях кармлення с.-г. жывёлы, вывучэнні нормаў патрэб буйн. раг. жывёлы ў вітамінах і мінер. рэчывах, распрацоўцы рэцэптаў прэміксаў (вітамінна-мінер. дамешкаў) для свіней і буйн. раг. жывёлы, бялкова-вітамінна-мінер. дамешкаў і камбікармоў для высокапрадукцыйных кароў.
Тв.:
Пути решения проблемы белка в животноводстве. Мн., 1981 (у сааўт.);
Кормление высокопродуктивных коров. Мн., 1996 (разам з Богушам П.П., Пілюком М.У.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЮШКЕ́ВІЧ (Марыя Іосіфаўна) (н. 7.11.1943, в. Погіры Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1991), праф. (1991). Скончыла Гродзенскіпед.ін-т (1975). З 1979 выкладае ў Гродзенскім ун-це (з 1980 заг. кафедры, у 1992—93 дэкан філал. ф-та). Навук. працы па супастаўляльнай, функцыян., кагнітыўнай лінгвістыцы, сацыя- і прагмалінгвістыцы: «Сінтаксіс блізкароднасных моў: тоеснасць, падабенства, адрозненні» (1989), «Сінтаксіс рускай і беларускай моў: падабенства і адрозненні» (1994, у сааўт.), «Супастаўляльная функцыянальная граматыка рускай і беларускай моў: арыенціры і праекцыя вопыту», «Сацыялінгвістычная парадыгма моўнай сітуацыі ў Беларусі пасля рэферэндуму» (абедзве 1996), «Анімальны вобраз як фрагмент «карціны свету» (1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РЫН (Фёдар Сямёнавіч) (13.2.1941, в. Кокіна Камарыцкага р-на Бранскай вобл., Расія — 14.1.1996),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1991). Скончыў Гродзенскімед.ін-т (1964). З 1967 у Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі (з 1985 нам. дырэктара, з 1992 дырэктар). Навук. працы па рэгуляцыі абмену ліпідаў у арганізме жывёл і чалавека ў норме і паталогіі, пошуку метабалічных падыходаў у лячэнні атлусцення.
Тв.:
Обмен липидов при введении тиамина и его фосфорилированных производных (разам з В.У.Буко) // Кокарбоксилаза и другие тиаминфосфаты. Мн., 1974;
Обмен липидов при авитаминозе B1 вызываемом введением окситиамина (у сааўт.) // Метаболические эффекты недостаточности функционально связанных B-витаминов. Мн., 1987.