горад на ПнЗ Калумбіі, у адгор’ях Цэнтр. Кардыльеры. Адм. ц. дэпартамента Анцьёкія. Засн. ў 1675. Каля 3,5 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Важны трансп. вузел на Панамерыканскай шашы. Міжнар. аэрапорт. Буйны эканам. цэнтр краіны. Цэнтр горназдабыўной (золата, серабро, плаціна, каменны вугаль) і тэкст. (каля 80 % прадукцыі галіны ў краіне) прам-сці. Развіты таксама чорная металургія, хім., гарбарна-абутковая, харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Цэнтр гандлю кавай. 5 ун-таў. Музеі. У 2-й пал. 20 ст. месца знаходжання адной з буйнейшых арг-цый калумбійскай наркамафіі, т.зв. медэльінскага картэля (знішчаны ў 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пала́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Часовае, звычайна летняе памяшканне з непрамакальнай тканіны або скуры (нацягнутай, як правіла, на каркас). Над Дзвіной былі раскінуты палаткі, у якіх жылі першыя будаўнікі.Хадкевіч.
2. Лёгкая пабудова з прылаўкам для дробнага гандлю. Пасажырам прапануюць ісці ў аэрапорт, дзе, нягледзячы на позні час, да іх паслуг бар і некалькі палатак з сувенірамі.Філімонаў.
3. Тое, што і плашч-палатка. Зрабіўшы перавязку камісару, маёр па-пластупску папоўз, цягнучы на палатцы параненага.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.
1. Збіраючыся купіць што‑н., прыцэньвацца, дамаўляцца аб цане. Калі ж япрукі жывыя, то іх трэба яшчэ важыць, таргаваць і разоў дваццаць пляснуць далонню аб далонь прадаўца.Колас.Бывалы яшчэ здалёк убачыў высокага, статнага Нічыпаровіча, які азартна таргаваў нешта ў спекулянта.Новікаў.
2.Разм. Тое, што і гандляваць. [Шэя:] — У .. [сваякоў] вялікі магазін — ботамі таргуюць.Гартны.
3.перан.Зневаж. Рабіць прадметам гандлю (пра людзей, іх пачуцці і пад.). Таргаваць сумленнем. □ І ён [Даніла] сцярогся таго зброду, Якім не цяжка таргаваць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіперма́ркет
(англ. hypermarket, ад гр. hyper = над, звыш + англ. market = рынак)
буйны магазін па гандлю таварамі паўсядзённага попыту, на гандлёвых плошчах якога таксама размешчана пэўная колькасць вузкаспецыялізаваных магазінаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
балага́н
(перс. balahana = балкон)
1) часовы будынак з дошак, фанеры, парусіны для выступлення самадзейных артыстаў, кірмашовага гандлю;
2) старадаўні народны вандроўны тэатр;
3) перан. што-н. несур’ёзнае, штукарскае, шумнае.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БХУ́ТА (Зулфікар Алі) (5.1.1928, г. Ларкана, Пакістан — 4.4.1979),
палітычны і дзярж. дзеяч Пакістана. Бацька Б.Бхута. Адвакат. З 1958 міністр гандлю, міністр энергетыкі, саветнік прэзідэнта ген. М.Аюб Хана. Міністр замежных спраў (1963—66), садзейнічаў адыходу Пакістана ад аднабаковай арыентацыі на Захад. Пасля разрыву з Аюб Ханам у 1967 заснаваў апазіцыйную Пакістанскую нар. партыю, якая перамагла на выбарах 1970. Прэзідэнт краіны і кіраўнік урада (1971—73), прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў (1973—77), рабіў захады, каб разрадзіць напружанасць у адносінах з Індыяй і Бангладэш. Адхілены ад улады ў выніку перавароту ген. М.Зія-уль-Хака, абвінавачаны ў арганізацыі паліт. забойства і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЗА́НТЫЙ (грэч. Byzantion),
старажытна-грэч. горад на еўрап. беразе праліва Басфор. Засн. каля 660 да н.э. як мегарская калонія. Да 478 да н.э. належаў персам, з сярэдзіны 5 ст. ўваходзіў у Афінскі марскі саюз, тройчы выходзіў з яго, з 378 — член 2-га Афінскага марскога саюза. У 340 да н.э. вытрымаў аблогу войск Філіпа II, пасля бітвы пры Херанеі захаваў аўтаномію. Найб. росквіту дасягнуў у 4 ст. да н.э. З 1 ст. да н.э. ў складзе Рым. імперыі, стаў значным цэнтрам гандлю і рамёстваў. У 330 н.э. на месцы Візантыя заснаваны Канстанцінопаль і абвешчаны сталіцай Візантыі. З 1453 наз. Стамбул.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎКЦЫЁН [лац. auctio (auctionis)],
пачарговы публічны продаж тавараў, уладальнікам якіх становіцца пакупнік, што прапанаваў за іх самую высокую цану. Праводзяцца ў вызначаных месцах, па ўстаноўленых правілах спец. фірмамі, што працуюць на камісійных пачатках. Адрозніваюць аўкцыёны прымусовыя (паводле рашэння суд. органаў, каб спагнаць даўгі з неплацельшчыка) і добраахвотныя (арганізуюць уладальнікі тавараў для іх продажу). Традыцыйная форма міжнар.гандлю — міжнар. аўкцыён, дзе рэалізуюцца тавары пэўнай наменклатуры (воўна, футра, чай, тытунь, кветкі, коні, прадметы раскошы, антыкварыят, творы мастацтва і інш.). На аўкцыёнах прадаюць таксама канфіскаваную і безгаспадарную маёмасць, якая паводле права на спадчыну пераходзіць ва ўласнасць дзяржавы. На валютных аўкцыёнах ажыццяўляецца купля-продаж валюты праз упаўнаважаныя на гэта банкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКИЙ ГО́ЛОС»,
грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася з 24.1(6.2) да 3(16).3.1910 у Гомелі на рус. мове 2 разы на тыдзень. Абвясціла сябе «беспартыйнай» газетай, якая мае намер «усебакова асвятляць жыццё беларускага краю», абмяркоўваць праблемы культуры, прам-сці, гандлю і інш. Сваю праграму не выконвала. У закліках да выбаршчыкаў агітавала праводзіць у Дзярж. думу і органы мясц. самакіравання «нацыяналістаў» і «добрых гаспадароў». Не прызнавала нац. самастойнасці беларусаў. Мэту нац. руху бачыла ў выцясненні «іншародцаў» з розных сфер жыцця, вызваленні Расіі ад «унутранага» заваявання з боку «яўрэяў, палякаў, армян ды іншых». На 10-м нумары спыніла выданне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ДСТАН ((Gladstone) Уільям Юарт) (29.12.1809, г. Ліверпул, Вялікабрытанія — 19.5.1898),
брытанскі дзярж. дзеяч. У 1832 выбраны ў парламент ад партыі торы. Быў міністрам гандлю (1843—45), калоній (1845—47), фінансаў (1952—55, 1859—66). З 1867 лідэр Ліберальнай партыі. У 1868—74 прэм’ер-міністр. Яго ўрад рэфармаваў пач. адукацыю, легалізаваў прафсаюзы, увёў тайнае галасаванне на выбарах. З 1874 узначальваў апазіцыю. У 1880—85 на чале ўрада, які ў 1882 паслаў англ. войскі для захопу Егіпта, жорстка падаўляў нац.-вызв. рух у Ірландыі. Разгром брыт. войск у Судане і ўскладненні ў Ірландыі прывялі да падзення яго ўрада. У 1886 і ў 1892—94 зноў узначальваў урад.