relive [ˌri:ˈlɪv] v. уваскрэ́сіць у па́мяці; перажы́ць зноў;
We often find ourselves reliving our schooldays when we meet up. Кожны раз пры сустрэчы мы ўзгадваем свае школьныя гады.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адваява́ць сов., в разн. знач. отвоева́ть;
а. у во́рага — отвоева́ть у врага́;
а. сваё дабро́ — отвоева́ть своё добро́;
тры гады́ ~ва́лі — три го́да отвоева́ли
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кукава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеяслова кукаваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зязюля лічыла некаму гады і аж пошчак ішоў па лесе ад яе кукавання. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захо́дніцтва, ‑а, н.
Грамадская плынь у Расіі ў 30–50‑я гады 19 ст., прадстаўнік якой, у адрозненне ад славянафілаў, адстойвалі для Расіі заходнееўрапейскі, капіталістычны шлях развіцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наво́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які прыведзены, прывезены аднекуль. Наводныя жывёлы. // Чужы, не свой; прышлы. Дзяўчат бліжэйшых вёсак за два гады я ўжо ведаў. Гэта [дзяўчына] была наводная. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саа́ўтарства, ‑а, н.
Сумеснае аўтарства. Ды неўзабаве, менш як праз два гады, Алесь адчуў асалоду творчасці зусім самастойнай, без усякага сааўтарства, без зайздрасці нават да Толі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́бліз, прысл. і прыназ.
Тое, што і паблізу. І ўдарылі гарматы Побліз нашага сяла. Броўка. Але тады Паблукаў я побліз раю Першы раз за ўсе гады. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удо́сыць, прысл.
Разм. Тое, што і удосталь. За чатыры гады вайны Нябёсы ўдосыць нагрэліся. Барадулін. Паспаўшы ўдосыць і на мяккім ложку, яны [дамы] і пачыналі дзень патрошку. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бродаўская падпольная камуністычная арганізацыя (у гады Вял. Айч. вайны) 2/165
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Жыцькаўская падпольная камуністычная арганізацыя (у гады Вял. Айч. вайны) 2/165
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)