1) іншаземец, які прыехаў у якую-н. краіну на пастаяннае жыхарства (параўн.эмігрант);м
2) жывёла (від, род), якая перасялілася на дадзеную тэрыторыю з іншай, дзе яна ўзнікла і развівалася раней.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЫРАЗУ́Б (Rutilus frisii),
рыба сям. карпавых падатр. карпападобных. Пашыраны ў бас. Чорнага і Азоўскага мораў, у Каспійскім м. (пераважна паўд.ч.) жыве падвід выразуба — кутум (Rutilus frisii kutum). Паўпрахадны від. На Беларусі трапляўся ў Дняпры і буйных яго прытоках да 1940-х г.
Даўж. цела да 75 см, маса да 8 кг. Будовай цела падобны на плотку, адрозніваецца большымі памерамі, хваставым плаўніком, дробнай луской. Спіна цёмная з зеленаватым адценнем, бакі светла-серабрыстыя, бруха белае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія шараватыя. Пасля нерасту ў рэках вяртаецца ў мора, маляўкі жывуць у рацэ да восені. Моладзь корміцца лічынкамі насякомых, ракападобнымі, дарослыя — пераважна малюскамі. Прамысл.від.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сорт, ‑у, М сорце, м.
1. Тое, што і гатунак. Мука першага сорту.
2. Разнавіднасць якой‑н. культурнай расліны, якая адрозніваецца ад іншых раслін гэтага ж віду якімі‑н. каштоўнымі ў гаспадарчых адносінах уласцівасцямі. Высокаўраджайныя сарты пшаніцы.
3.Разм.Від, род каго‑, чаго‑н. У Мінску дактары добрыя. Першага сорту спецыялісты.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыпу́н1, ‑а, м.
1.Від лебедзя з чырвона-чорнай дзюбай і моцна выгнутай шыяй, які жыве па лесастэпавых азёрах; птушка атрада гусепадобных. Буслы.. з цікавасцю разглядалі шыпуна і не саступалі з месца.Пальчэўскі.
2.Разм. Той, хто шыпіць (у 4 знач.).
шыпу́н2, ‑у, м.
Спец. Густы накіп пры плаўцы чыгуну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́вапіс, ‑у, м.
1.Від выяўленчага мастацтва, які перадае прадметы і з’явы навакольнага свету пры дапамозе фарбаў. Творы жывапісу. Пейзажны жывапіс.// Характар, манера мастацкага паказу, уласцівыя гэтаму віду мастацтва. Слабыя і моцныя бакі жывапісу мастака.
2.зб. Творы гэтага віду мастацтва: карціны, фрэскі і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перабе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.
1. Перамяшчэнне з аднаго месца ў другое бягом. Хутка і зладжана, перабежкамі, прабіраліся аддзяленні роты.Алешка.
2. Пераход на бок праціўніка.
3.Спец.Від канькабежнага кроку на паваротах.
4.Спец. Паўторнае спаборніцтва па бегу для ўдакладнення канчатковых вынікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праця́жна, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Спец.
1.Від гарачай штампоўкі для атрымання пустых (парожніх) паковак шляхам працягвання праз кольцы, у якіх паступова змяншаецца дыяметр.
2. Многаразцовы металарэзны інструмент для апрацоўкі скразных адтулін і знешніх паверхняў металічных, пластмасавых дэталяў на працяжных станках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЗЯРО́К, Азяркі,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка. Пл. 0,28 км², найб.глыб. 8 м. Пл. вадазбору каля 4 км². Схілы выш. 8—10 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пясчаныя і затарфаваныя. Дно плоскае, пясчанае, глыбей за 2,5 м глеістае. Сцёк у р. Аўсянка. Расліннасць уздоўж берагоў, у яе складзе вадзяны арэх плывучы — рэлікт даледавіковай флоры (ахоўны від на Беларусі).
від дванаццаціступеннай гукавой сістэмы, у якой кожны гук можа функцыянаваць як самаст. элемент. З ёю звязаны многія новыя віды тэхнікі ў музыцы 20 ст., у т. л. сіметрычныя лады (І.Стравінскі, А.Месіян), «сінтэтакорды» М.Рослаўца, дадэкафонія, тропы (І.М.Хаўэр), 12-тонавыя рады (Дз.Шастаковіч, Р.Шчадрын), 12-тонавыя палі, акорды, свабодная атанальнасць і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
башма́к, ‑а, м.
Спец. Асобы від тормаза ў выглядзе клінападобнай калодкі, якая падкладаецца пад колы вагонаў, каб спыніць іх рух. Там вагоны чакае башмачнік: ён спрытным рухам кладзе на рэйку тармазны башмак, і вагоны спыняюцца.Васілёнак.// Розныя прыстасаванні ў жняярках, камбайнах, экскаватарах, што ўжываюцца ў якасці апоры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)