крышта́лік, ‑а, м.

1. Памянш. да крышталь.

2. Частка вока ў выглядзе дваякавыпуклай празрыстай лінзы, размешчанай за радужнай абалонкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэсбіяпі́я

(ад гр. presbys = стары + ops, opos = вока)

старэчае аслабленне акамадацыі вока ў выніку страты крышталікам здольнасці змяняць сваю крывізну; старэчая дальназоркасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радапсі́н

(ад гр. rhodon = ружа + ops = вока)

святлоадчувальны складаны бялок, асноўны зрокавы пігмент палачкавых клетак сятчаткі вока ў пазваночных жывёл і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

афтальмі́я

(гр. ophthalmia)

захворванне вока, пераважна запаленчага характару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адаптаме́трыя

[ад адапта(цыя) + -метрыя]

вымярэнне светлавой адчувальнасці вока пры дапамозе адаптометра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэці́на

(лац. retina = сетка)

святлоадчувальная абалонка вока, сятчатка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прыда́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -да́сца; -да́ўся, -дала́ся, -ло́ся; зак.

1. Дадацца, далучыцца да каго-, чаго-н.; перадацца.

Яму прыдалося (безас.) упартасці.

Меркавалі, што хвароба прыдалася дзіцяці ад паганага вока.

2. Здацца, уявіцца.

Мне спачатку прыдалося (безас.), што ён намнога старэйшы.

|| незак. прыдава́цца, -дае́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Hórnhaut f -, -häute

1) мед. рагава́я абало́нка (вока)

2) мазо́ль

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Pfáuenauge m -s, -n

1) паўлі́нава во́ка

2) паўлінаво́чка (матылёк)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вакаме́р, ‑у, м.

Вызначэнне памераў, адлегласці або тых ці іншых ліній на вока. // Здольнасць да такога вызначэння. Мець добры вакамер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)