салдаты ў царскай арміі, якія на вучэнні або на парадзе расстаўляліся па лініі пастраення і руху войск; лінейныя (гл.лінейны 4).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мажджэ́р
(ст.-польск. możdżerz < с.-в.-ням. morsaere, ад лац. mortarium)
1) металічны таўкач;
2) кароткаствольная гармата, якая была на ўзбраенні войск Вялікага княства Літоўскага; прататып марціры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́НЦКАЕ ПРЫМІРЭ́ННЕ,
пагадненне паміж паўн. і паўд. Нідэрландамі ў ходзе Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. Падпісана 8.11.1576 у г.Гент па ініцыятыве Генеральных штатаў. Прадугледжвала сумесную барацьбу супраць ісп.войск у Нідэрландах, амністыю ўдзельнікам руху, захаванне каталіцызму на Пд і кальвінізму на Пн краіны і інш. Страціла сілу пасля заключэння Утрэхцкай уніі (1579).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЎТЫЯ ВО́ДЫ,
горад на Украіне, у Днепрапятроўскай вобл., на р. Жоўтая. 63,9 тыс.ж. (1991). Чыг. ст.Прам-сць: горна-здабыўная (жал. руда), прыладабуд. (з-д «Электрон», Паўд. радыёзавод), лёгкая (ф-ка штучнага футра) і харчовая. Засн. ў канцы 19 ст., горад з 1957. Месца бітвы ўкр. войска Б.Хмяльніцкага з авангардам войск Рэчы Паспалітай (1648).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНІЗАВА́НЫЯ ВО́ЙСКІ,
войскі, якія складаюцца з механізаваных злучэнняў і часцей. Ва Узбр. Сілах СССР (1930—50) у склад М.в. уваходзілі матарызаваныя, мотастралк., танк., артыл., зенітна-артыл. злучэнні і часці, падраздзяленні спец.войск. Механізаваныя злучэнні, якія існуюць ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь, уключаюць мотастралк., танк. і інш. падраздзяленні (часці). Гл. таксама Мотастралковыя войскі, Танкавыя войскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́БАЎ Сяргей Яфімавіч (17.7.1895, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія — 29.7.1938, савецкі ваен. дзеяч, камкор (1935). З 1914 у арміі. З 1918 у Чырв. Арміі, камандзір палка, брыгады на Зах. фронце. Удзельнічаў у баях супраць войск С.Н.Булак-Балаховіча, у вызваленні Беларусі ад польск. войск. Узнаг. 3 ордэнамі Чырв. Сцяга. З 1922 пам. камандзіра 2-й Бел. дывізіі, з 1924 пам.нач.Гал. ўпраўлення РСЧА. З 1928 камандзір 5-га стралк. корпуса, які размяшчаўся ў БССР. З 1935 нам. камандуючага, з 1937 камандуючы войскамі Паўн.-Каўказскай ваен. акругі. Чл.Ваен. савета пры НКА СССР. Канд. у чл.ЦККП(б)Б у 1930—32, чл.ЦК КП(6)Б у 1932—36. Чл.ЦВКБССР у 1929—35 і ЦВКСССР. 28.1.1938 арыштаваны, 27.6.1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЧА́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1916,
наступальная аперацыя рас.войск 5, 1, 2 і 10-й армій 18—28 сак. ў раёне воз. Нарач у 1-ю сусв. вайну. На канферэнцыі дзяржаў Антанты ў Шантыйі (14.2.1916, Францыя) было дасягнута пагадненне пачаць наступленне супраць Германіі на Зах. фронце 1 ліп., а на Усх. (рас.) фронце — 15 чэрвеня. Аднак з-за цяжкага становішча франц. армій пад Вердэнам (гл.Вердэнская аперацыя 1916) рас. камандаванне па просьбе саюзнікаў вырашыла пачаць наступленне датэрмінова. Аперацыя праводзілася левым флангам Паўн. і правым флангам Зах. франтоў у раёне Дзвінск — воз. Нарач. Гал. ўдар наносіла 2-я рас. армія з мэтай прарваць фронт 2 групамі: 3 карпусы наступалі на Пн ад чыгункі Паставы—Свянцяны і 3 карпусы паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае. Часці 5-й арміі дзейнічалі ў раёне Дзвінска, 14-ы корпус 1-й арміі — у раёне Відзаў. 10-я армія вяла баі ў напрамку Крэва—Ашмяны. Войскі дзейнічалі ў час веснавога бездарожжа, разрознена, без агульнага ўзаемадзеяння. З-за недахопу цяжкай артылерыі і снарадаў да яе не было забяспечана падаўленне абароны праціўніка. У канцы сакавіка наступленне спынена з-за немагчымасці перамяшчэння войск у неспрыяльных умовах надвор’я. У выніку Н.а. рас. войскі атрымалі толькі мясц. поспех і панеслі вял. страты (толькі 2-я армія страціла каля 78,5 тыс. забітымі і параненымі). Аднак аперацыя аказала значную дапамогу саюзнікам, адцягнуўшы на сябе вял. частку войск праціўніка: 22—28 сак. наступленне немцаў на Вердэн аслабла, а потым спынілася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РНСКІЯ БІ́ТВЫў першую сусветную вайну,
1) буйная сустрэчная бітва паміж саюзнымі англа-франц. і герм. войскамі каля р. Марна 5—12.9.1914. Англа-франц. войскі (усяго 64 дывізіі, 3000 гармат, каманд.ген. Ж.Жофр) сіламі 6-й франц. арміі атакавалі фланг 1-й герм. арміі, потым увялі ў бой астатнія сілы і прыпынілі наступленне герм. часцей (49 дывізій, 3364 гарматы, каманд.ген. Х.Мольтке Малодшы) на Парыж і прымусілі іх адступіць за р. Эна. Перамога англа-франц.войск паклала пач. пералому ў кампаніі 1914 на Зах. фронце і прывяла да правалу герм.стратэг. плана «бліцкрыгу» («маланкавай вайны») па хуткім разгроме праціўніка на Зах. фронце. Перамозе саюзнікаў садзейнічала адцягненне герм. камандаваннем 2 карпусоў і кав. дывізіі з Зах. фронту на рас.-герм. фронт для адбіцця наступлення рас.войск ва Усх. Прусіі (гл.Усходне-Пруская аперацыя 1914).
2) Бітва паміж франц. і герм. войскамі ў сектары р. Марна 15.7—4.8.1918. Пасля спынення 15—17 ліп.франц. войскамі (36 дывізій, 3080 гармат, каманд.ген. Ф.Фош) герм. сіл (48 дывізій, 6353 гарматы, камандуючыя фельдмаршал П. фон Гіндэнбург і ген. Э.Людэндорф), якія наступалі на Парыж, 18 ліп.франц. войскі пры падтрымцы танкаў перайшлі ў контрнаступленне і адкінулі герм. арміі да Эны. Страты герм.войск склалі 120 тыс., саюзнікаў — 60 тыс.чал. У выніку бітвы сарваны герм. план схіліць Антанту да выгаднага для Германіі міру, знікла пагроза акупацыі Парыжа, стратэг. ініцыятыва канчаткова перайшла да саюзнікаў.