МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ АБЛАСНЫ́ АНСА́МБЛЬ ПЕ́СНІ І ТА́НЦА Існаваў у 1945—62 у г. Маладзечна Мінскай вобл. Створаны на базе агітатрада імя М.Горкага, які пасля вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў працягваў дзейнасць пад назвай Партыз. ансамбль Вілейскай вобл. З 1946 прафес. калектыў, у 1947 папоўнены артыстамі расфарміраванага Мазырскага (Палескага) ансамбля песні і танца. Кіраўнікі: А.С.Нікалаеў і Ф.Р.Ягадзінскі, з 1952 А.І.Білібін. Манера выканання акадэмічная. Выступаў у суправаджэнні баяністаў. У рэпертуары апрацоўкі бел. («Ой, ляцелі гусі з броду»), рус. і ўкр. нар. песень, творы муз. класікі, арыгінальныя вак.-харэаграфічныя кампазіцыі «Партызанскія танцы», «Ураджайная». Расфарміраваны.
Літ.:
Николаев А.С., Ягодинский Ф.Г. Лесные артисты // Люди Нарочанского края. Мн., 1975.
Г.І.Цітовіч.
т. 9, с. 552
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЦУЛЬ Эдуард Леанардавіч (н. 9.5. 1924, ст. Добрык Унецкага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. эстрадны спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1970). Вучыўся у Бел. кансерваторыі (1952—55). З 1952 артыст хору Бел. тэлебачання і радыё, з 1953 — Дзярж. акад. харавой капэлы Беларусі. У 1955—81 саліст эстрады Белдзяржфілармоніі, у 1990-я г. выступаў у складзе мужчынскага вак. ансамбля «Памяць сэрца» Рэсп. Палаца ветэранаў; пастаянны ўдзельнік міжнар. муз. фестывалю «Залаты шлягер» (Магілёў). Валодае голасам шырокага дыяпазону, яго выканальніцкай манеры ўласцівы глыбіня і эмацыянальнасць. У рэпертуары эстр. песні сучасных, у т. л. бел., кампазітараў, апрацоўкі нар. песень. Шэраг песень запісаны ім для бел., кінафільмаў («Каханнем трэба даражыць», «Я родам з дзяцінства» і інш.).
Г.М.Загародні.
т. 10, с. 490
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУНЦЯ́Н Міхаіл Іванавіч (н. 15.8.1943, с. Крыва, Малдова),
малдаўскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар. арт. Малдовы (1980). Нар. арт. СССР (1986). Скончыў Кішынёўскі ін-т мастацтваў (1971). З 1971 саліст Малд. т-ра оперы і балета. З 1983 выкладае ў Кішынёўскай акадэміі музыкі. Валодае голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону, дасканалай вак. тэхнікай. Сярод партый: Герман, Ленскі, Княжыч, Вадэмон («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Чарадзейка», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Альфрэд, Рычард, Дон Карлас, Радамес, Манрыка, Дон Альвара («Травіята», «Баль-маскарад», «Дон Карлас», «Аіда». «Трубадур», «Сіла лёсу» Дж.Вердзі), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Каварадосі, Калаф («Тоска», «Турандот» Дж.Пучыні), Паліён («Норма» В.Беліні). Дзярж. прэмія Малдовы 1988.
т. 11, с. 26
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛІ́ШЫН Юрый Васілевіч (н. 23.2.1956, г.п. Валавец Закарпацкай вобл., Украіна),
бел. танцоўшчык, балетмайстар. Засл. арт. Беларусі (1995). Скончыў культасветвучылішча ў г. Хуст Закарпацкай вобл. (1974). Працаваў на Украіне: у 1974—77 у Закарпацкім нар. хоры, у ансамблі Закарпацкай ваен. акругі, у 1978 саліст балета Укр. нар. хору імя Р.Вяроўкі. У 1977 у Дзярж. ансамблі танца Беларусі, ансамблі «Харошкі». З 1979 у Дзярж. акад. нар. хоры Рэсп. Беларусь імя Г.Цітовіча, з 1996 балетмайстар. Выканаў сольныя партыі танцаў «Лявоніха», «Вілейскія кавалеры», «Дзяўчына з Палесся», «Таўкачы», «Прысюды», вак.-харэагр. кампазіцыі «На зямлі беларускай». Творчая манера адметная віртуознасцю, вытанчанай пластычнасцю, высокай культурай выканання, шырокім выкарыстаннем складаных танц. элементаў. Паставіў вакальна-харэаграфічную кампазіцыю «Жніўная» (1999).
т. 12, с. 207
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭТО́РЫУС [Praetorius; сапр. Шультхайс
(Schultheiß)] Міхаэль (15.2.1571 ці 1572, г. Кройцбург, Германія — 15.2.1621),
нямецкі кампазітар, арганіст, муз. тэарэтык. З 1604 прыдворны капельмайстар. У ням. музыку ўвёў шматхорны канцэрт, адным з першых у Германіі выкарыстаў генерал-бас. У творчасці абапіраўся на традыцыі венецыянскай школы. Пісаў свецкую і царк. музыку на ням. і лац. тэксты. Яго вак. і арганныя творы змешчаны ў зб-ках «Musae Sioniae» (т. 1—9, 1605—10), «Musarum Sioniarum Motectae et Psalmi latini» (1607), «Тэрпсіхора» (1612). Аўтар энцыклапедычнай працы «Syntagma musicum» (т. 1—3, 1614—20), у якой сістэматызаваў муз.-тэарэт., гіст. і практычныя звесткі эпохі.
Літ. тв.: Рус. пер. — У кн.: Музыкальная эстетика Западной Европы XVII—XVIII вв. М., 1971.
т. 13, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ІЧЫЧ Станойла (н. 16.12.1910, Бялград),
сербскі кампазітар, педагог. Чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1958). Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (1930—35). Вучань І.Сука. З 1936 выкладаў у муз. школах, з 1940 у Муз. акадэміі ў Бялградзе. У 1958—63 дырэктар Ін-та музыказнаўства Сербскай акадэміі навук і мастацтваў. У творчасці апошняга перыяду вядучымі сталі меладычны пачатак, апора на нац. муз. фальклор у ясных па форме сімф. і камерных творах. Сярод твораў: оперы, у т. л. «Сіманіда» (1957), «Караджорджэ» (1971), «Запіскі звар’яцелага» (паводле М.Гогаля, 1974); 4 балеты, 6 сімфоній (1935—67), 4 сімф. паэмы (усе 1942); канцэрты для інстр. з арк., кам.-інстр. ансамблі, вак. творы, музыка да драм. спектакляў і кіно.
т. 13, с. 270
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОК-Н-РОЛ (англ. rock’n’roll, rock and roll літар. трасіся і пагойдвайся),
танцавальная музыка, асноўная і найбольш традыц. форма рок-музыкі. Узнікла ў пач. 1950-х г. у ЗША як вынік спалучэння «чорнага» стылю рытм-энд-блюз і «белага» хіл-білі. Упершыню тэрмін «Р.-н.-р.» ужыты ў 1951 амер. дыск-жакеем А.Фрыдам. Уяўляе сабой сінтэз моцна акцэнтаванай рытмавай асновы блюза і мелодыкі стылю кантры. Характарызуецца маторна-танц. метрарытмам, выкарыстаннем эл.-муз. інструментаў, павышанай дынамікай, спецыфічнай вак.-выканальніцкай манерай, якая ўзыходзіць да стараж. негрыцянскіх традыцый. Першы шлягер Р.-н.-р. — песня «Рок вакол часу» Б.Хейлі. Сярод зорак класічнага Р.-н.-р. Э.Прэслі, Ч.Бэры, Л.Рычард і інш.
Дз.А.Падбярэзскі.
т. 13, с. 403
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦУ́РА Мікалай Уладзіміравіч (н. 2.6.1952, в. Пагост Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. артыст эстрады. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Скончыў Гомельскае муз. вучылішча імя Н.Сакалоўскага (1971), Мінскі ін-т культуры (1987). Вучань Я.Глебава. З 1975 артыст і муз. кіраўнік вак.-інстр. ансамбля «Сябры». Музыцы ўласцівы фалькл. традыцыі. Аўтар песень «Раздолле» (словы С.Астравога), «Шлях да Беларусі» (словы Н.Гілевіча), «Сцежачка», «Дзева Марыя» (абедзве на словы А.Лягчылава), «Саперніца» (словы Г.Бураўкіна), «Перажывём», «Нашы песні — наша жыццё», «Чырвонае і белае» (усе на словы В.Кавальчука), «На каляды» (словы Л.Дранько-Майсюка), «Свет у вакне» (словы А.Папярэчнага), «Бабыль» (словы Л.Ашаніна). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.
Л.В.Баравікоў.
т. 14, с. 209
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЛА (італьян. solo ад лац. solus адзін, адзіны),
1) самастойная партыя аднаго выканаўцы (саліста) або эпізод у оперы, балеце, вак.-сімф., сімф., харавым ці кам.-інстр. творы, разлічаны на выкананне адным спеваком, танцорам ці інструменталістам.
2) Муз. твор ці яго частка, прызначаны для аднаго голасу або інструмента (з акампанементам ці без яго).
3) Tasto solo (T.S.; італьян. адна клавіша), абазначэнне ў генерал-басе, якое ўказвае на неабходнасць выканання партыі баса без акордавых гукаў. У партытуры тэрмін «С.» пазначае момант уступлення саліста, на тытульным лісце твора — яго прызначэнне для аднаго інструмента. Як аднагалосая форма выканання С. ўласціва і нар., у т. л. бел., песеннаму і інстр. муз. мастацтву.
Т.Б.Варфаламеева.
т. 15, с. 78
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІ́НАВА Ніна Мікалаеўна (н. 20.11.1949, г. Беліц, Германія),
бел. кампазітар. Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1974). З 1974 выкладчык Віцебскага муз. вучылішча. Працуе ў розных жанрах камерна-інстр. і вак.-харавой музыкі, значнае месца займае музыка для дзяцей. Сярод твораў: опера для дзяцей «Трыццаць два волаты» (паст. 1983), «Партыі» для хору і сімф. арк. на вершы В.Стрыжонка (1982), «Дзіцячая кантата» на вершы А.Пракоф’ева (1973), лірычная кантата для хору і сімф. арк. «Тысячагадовы горад мой» на вершы Д.Сімановіча (1987); сімф. паэма «Уваходжанне» (1979), «Беларускія карцінкі» для стр. арк. (1979), п’есы «Накцюрн» і «Скерца» (абедзве 1986) для нар. арк.; творы для фп., хары а капэла, музыка да драм. спектакляў, песні і інш.
Р.Р.Каленька.
т. 16, с. 280
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)