шо́па, ‑ы, ж.
Абл. Павець. Аж пад тую шопу, дзе сох калісь сырэц, забраўся я. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчыгу́льнасць, ‑і, ж.
Абл. Уласцівасць шчыгульнага (у 2 знач.). Нічога ў .. [Гордзіка] няма ад бацькоўскай шчыгульнасці. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Змо́ва ’тайны згавор’. Рус. уст. абл. смо́лва ’гутарка; угавор’, укр. змо́ва ’змова’, польск. zmowa ’тс’, славац. zmluva ’пагадненне’. Ст.-бел. змова (Александрыя), змовца (Гіст. лекс., 99). Прасл. дыял. sъml̥va — бяссуфіксны наз. ад дзеяслова sъ‑mъl‑ vjati з коранем mъlv‑ (гл. мова). Ст.-бел. змовца (XVII ст.) з польск. (Булыка, Запазыч., 123), хаця і суадносіцца са змова, якое можа быць і вынікам унутранага развіцця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мура́ш, ‑а, м.
Абл. Мурашка. Соку нацякло ўжо .. Чырвоны мураш прыпаў да бярозавіку, смешна варушыў вусікамі. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мэ́рам, прысл.
Абл. Нібы, быццам. За бліскавіцаю грукнуў гром, мэрам выстрал з дзесяткаў гармат, ускалыхнуўшы зямлю. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мядні́ца, ‑ы, ж.
Абл. Медны таз. Казік у сподняй кашулі плёскаўся і фыркаў над вялікаю мядніцай. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазахле́ўю, прысл.
Абл. За хлявамі. Мірон вышмыгнуў непрыкметна за дзверы і зноў агародамі, пазахлеўю, падаўся дахаты. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́калак, ‑лка, м.
Абл. Невялікая палка, кусок ламачыны. Акрамя слоў, услед Кандрату ляцелі камяні і пакалкі. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакры́ху, прысл.
Абл. Пакрысе (у 2 знач.). Хлопец мякка, па-дзявочаму, усміхнуўся і пакрыху стаў спакайнець. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наса́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Абл. Насавая хустачка, насоўка. [Чалавек] .. абціраў насаткаю вусы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)