1. Зрабіць сінім, падсіненым. [Лайзан] ледзь сабраўся прыжмурыць вочы, а світанак пасініў ужо шыбы, і за акном першым азваўся .. верабей.Броўка.
2. Перасініць усё, многае. Пасініць бялізну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́вільна,
1.Прысл.да правільны.
2.узнач.вык.Разм. Так і патрэбна (як пацверджанне чаго‑н.). [Дзядзька:] — Ідзі, садзіся вось сюды. Ну, правільна.Брыль.[Парамонаў:] — Усё гэта слушна, правільна, што вы кажаце.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
санацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да санацыі. Усё цікавіла мяне: і як жылося тут [на Брэстчыне] пры санацыйнай Польшчы, і якое жыццё цяпер, і ці багатая іхняя мясцовасць на дзічыну, на рыбу.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сека́тар, ‑а, м.
Спец. Вялікія садовыя ножніцы, якімі абразаюць галінкі дрэў і кустоў. Нідзе ні на адным дрэве не заўважыў Каленік сушняку. Усё выразалі яшчэ ранняй вясной садовая пілка і секатар.Паслядовіч.
[Фр. sécateur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
студы́ец, ‑дыйца, м.
Вучань студыі (у 2 знач.). Шматлікія дыспуты, гарачыя спрэчкі, прагляды і абмеркаванні розных спектакляў, выставак і карцінных галерэй і музеяў — усё гэта павышала культурны і прафесіянальны ўзровень студыйцаў.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухама́, прысл.
Разм. Без вадкай і гарачай ежы. Снедалі спехам, часта сухама, падганяючы павольнага Васіна.Карпаў.[Фёкла:] — Вам, дзеду, мо капусты гарачанькай? Са здорам варыла... А то, мусіць, усё сухама ды сухама...Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́ра, безас.узнач.вык.
Пра наяўнасць або лішак дзе‑н. вільгаці. Тут [у калдобінах] сыра, і грыбы растуць усё лета, з вясны.Пташнікаў.Унізе было цёмна і сыра, як у глыбокім склепе.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёхкаць, ‑ае; незак.
Разм. Абзывацца гукамі, падобнымі на «цёх-цёх» (пра салаўя). Цёхкае салавей, прысвіствае дрозд, і, як заўсёды, укладае некага спаць перапёлка.Сачанка.У лазовых кустах усё яшчэ цёхкалі салаўі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чацвертава́ць, ‑вяртую, ‑вяртуеш, ‑вартуе; зак. і незак., каго.
Разм. Тое, што і чвартаваць. «Не можа быць, каб гэта быў ён? — не даваў усё яшчэ сабе веры Андрэй. — Яго ж, хадзіла чутка, чацвертавалі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Béstesub
1.m, f -n, -n (най)ле́пшы, -шая
2.n найле́пшае; дабро́, кары́сць; вы́гада;
sein ~s tun рабі́ць усё магчы́мае
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)