КО́ЗЫРАЎ (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 10.8.1937, в. В.Бушкава Магілёўскага р-на),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962), з 1980 працуе ў ім. Навук. працы па хірургіі жоўцевых праток і падстраўнікавай залозы, печані, язвавай хваробы, хранічнай дуаданальнай непраходнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПА́ЛАЎ (Пётр Сцяпанавіч) (13.10.1888, Віцебская вобл. — 17.3.1964),
вучоны ў галіне фізіялогіі. Акад.АМНСССР (1946). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1915). Вучань І.П.Паўлава. З 1925 у Ін-це эксперым. медыцыны АМНСССР, у 1931—52 у Ленінградскім мед. ін-це. Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі вышэйшай нерв. дзейнасці, функцыян. коркавай мазаіцы, сістэмнай дзейнасці кары вял. паўшар’яў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЕ́НКА (Ірына Міхайлаўна) (н. 29.8.1954, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1997). Скончыла Віцебскі мед.ін-т (1977) і працуе ў ім. Навук. працы па паталогіі гіпафізарна-тырэоіднай сістэмы дзяцей, рэабілітацыі аслабленых дзяцей бязлекавымі сродкамі (рэфлексатэрапія, фітатэрапія, масаж і інш.).
Тв.:
Сборник вопросов и ответов по клинической медицине. Витебск, 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РТАЎ (Юрый Барысавіч) (н. 31.8.1944, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1967), працуе ў ім (з 1989 заг. кафедры). Навук. працы па хірургіі органаў брушной і грудной поласцей.
Тв.:
Язвенная болезнь глазами хирурга. Витебск, 1995 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НАЎ (Васіль Антонавіч) (23.4.1889, г. Варонеж, Расія — 4.9.1972),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі; адзін з заснавальнікаў бел. школы педыятраў. Акад.АН Беларусі (1941, чл.-кар. 1940), д-рмед.н. (1921), праф. (1924). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Пецярб. ваенна-мед. акадэмію (1914). З 1924 заг. кафедры, з 1933 дэкан і нам. дырэктара Мінскага мед. ін-та. У 1940—47 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 1941 заг. кафедраў Горкаўскага, Новасібірскага і Мінскага мед. ін-таў, адначасова з 1959 заг. Сектара геранталогіі АН Беларусі. Навук. працы па ўмоўных астаткавых рэфлексах у дзяцей, пранікальнасці сасудаў галаўнога мозга, узбагачэнні мікраэлементамі прадуктаў харчавання, эпідэмічным і туберкулёзным менінгіце ў дзяцей.
Тв.:
Материалы к изучению условных следовых рефлексов у детей. Мн., 1926;
Минеральный спектр крови в динамике лейкозов у детей (разам з А.К.Усціновічам) // Докл.АНБССР. 1966. Т. 10, № 3;
Цинк в организме человека и животных. Мн., 1971 (разам з Т.Л.Дубінай).