карабі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вінтоўка з пакарочаным ствалом.

|| прым. карабі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

карабі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Механічная зашчапка, зажым.

К. павадка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

карабіне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У Заходняй Еўропе і Расіі да сярэдзіны 19 ст.: узброены карабінам салдат-стралок.

2. Жандар у Італіі.

|| прым. карабіне́рны, -ая, -ае.

К. полк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

кара́бкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Падымацца, чапляючыся нагамі і рукамі за што-н.; караскацца.

К. на ўзгорак.

К. на дрэва.

|| зак. ускара́бкацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караблебудава́нне, -я, н.

Будаванне суднаў, а таксама навука аб іх будаванні.

|| прым. караблебудаўні́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караблебудаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Спецыяліст па караблебудаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караблеваджэ́нне, -я, н.

Майстэрства кіравання ходам карабля, а таксама шэраг навуковых дысцыплін і практычных прыёмаў, на якіх яно заснавана.

Майстэрства караблеваджэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

караблекрушэ́нне, -я, н.

Гібель карабля ў моры.

Пацярпець к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

карабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м. (разм.).

Невялікая стандартная каробка для запалак.

К. запалак.

|| прым. карабко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

карава́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Вясельны абрадавы пірог круглай формы або вялікая булка, спечаная для якой-н. урачыстасці, свята.

Частаваць караваем.

|| прым. карава́йны, -ая, -ае.