запо́ем, прысл.

Разм. Працяглы час, празмерна і без перапынку. Піць запоем. // Не адрываючыся, з вялікім захапленнем, напружана. Чытаць запоем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зара́ней, прысл.

За некаторы час да чаго‑н.; загадзя. Зараней .. [Лукаш] для кожнага страл[ка] Назначыў месца ў бары густым. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрэ́дчас, прысл.

Абл. Часам, час ад часу. Зрэдчас праз шчыліну ўскочыць сонечны зайчык шустры, і зноўку дрэмлюць пакоі. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэбатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што і без дап.

Абмяркоўваць што‑н., весці дэбаты. Дэбатаваць пытанне. Дэбатаваць доўгі час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няду́жасць, ‑і, ж.

Стан нядужага; недамаганне. Дзед чамусьці часцей у апошні час скардзіўся на сваю нядужасць, успамінаў нябожчыкаў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павіхля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Віхляць некаторы час. Памахаеш рукамі, павіхляеш нагамі, сюды-туды паясніцай — і бадзёры. Аношкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагасці́ць, ‑гашчу, ‑госціш, ‑госціць; зак.

Гасціць некаторы час. Да бацькоў, у край мой беларускі, Я прыехаў пагасціць здалёк. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паго́цквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Гоцкацца злёгку або час ад часу. Пасля шашы танк пагоцкваўся на калдобінах. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакармі́цца, ‑кармлюся, ‑кормішся, ‑корміцца; зак.

1. Прыняць корм, паесці. Пакарміліся коні травой і — у дарогу.

2. Карміцца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Пакрыць лакам. Палакіраваць кніжную шафу.

2. і без дап. Накіраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)