ліце́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы — спецыяліст па ліцейнай справе.

|| прым. ліце́йшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

механіза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па абслугоўванні сельскагаспадарчых машын.

|| прым. механіза́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барытана́льны, -ая, -ае (спец.).

Пра голас: па тэмбры і дыяпазоне блізкі да барытона.

Б. бас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высло́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Коратка выказаная глыбокая па змесце думка.

Выслоўі вялікіх людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганча́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Майстар па вырабе глінянага посуду.

|| прым. ганча́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарлаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Доктар, спецыяліст па хваробах вуха, горла, носа; ларынголаг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кругападо́бны, -ая, -ае.

Падобны па форме на круг.

Кругападобная дзялянка лесу.

|| наз. кругападо́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

круцізна́, -ы́, ж.

1. гл. круты¹.

2. Крутое месца, абрыў.

Па такой круцізне цяжка падняцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́зершчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Спецыяліст па лазернай тэхналогіі, рабоце з лазернай тэхнікай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па капіраванні.

|| ж. капіро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.