Драчо́на ’назва ежы’ (БРС, Касп., Сцяшк.). Параўн. у Бяльк.: ’блін з дранай бульбы; ляпёшка з пшанічнай мукі з яйцамі і салам або маслам’. Таксама драчо́нік (БРС, Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Рус.дыял.дрочена ’тс’. Да дзеяслова прасл.*dročiti (з шматлікай семантыкай). Рус. назву ежы (без бел. матэрыялу) звязвае з гэтым дзеясловам Трубачоў, Эт. сл., 5, 123. Слова дрочена лічыць уласна рускім Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 196. У рус. мове яно адзначаецца з XVII ст. і, паводле Шанскага, утворана марфолага-сінтаксічным спосабам на базе словазлучэнняў дроченая картошка, дроченая яичница.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зла́кі ’сямейства хлебных раслін’. Рус., укр.зла́ки ’тс’, балг.злак ’зеляніна, трава’. Ст.-слав.злакъ. Ст.-рус.злакъ (1096 г.). У бел. (і рус.) кніжным шляхам са ст.-слав. У рус.ярасл., валаг., урад зафіксавана зело́к, якое лічаць усх.-слав. адпаведнікам злак. Няясна, аднак, як зелок < zolkъ (ці як злак < zelkъ?). Параўн. зелкі. Верагодна, што злак < zol‑k‑ъ, дзе ‑k‑ — дэтэрмінант (як у знак і г. д.), а zol‑/zel‑ суадносіцца з зялёны, зелле (гл.). Фасмер, 2, 99; Шанскі, 2, З 93; Трубачоў, Проспект, 90–91; Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 36–37.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перыя, ст.-бел.перыя, перея ’бок вуліцы’ (1597 г.). Са ст.-польск.pierzeja, pierzaja ’паласа, шэраг дамоў уздоўж вуліцы’, параўн. таксама чэш.perej ’хуткая плынь’, ’парогі ў рацэ’, апошняе ўзводзяць да *per‑ ’ляцець’ (метафара!) — аб вадзе, якая “прэцца” паміж скаламі (Махэк₂, 445). Польскае pierzejaБанькоўскі (2, 562) выводзіць ад *pero, гл. пяро, паколькі першапачатковае значэнне — ’адзін з бакоў (“сцяжкоў”) пяра’, перанесенае пасля на палавінкі дзвярэй, варот, бакоў забудаванай вуліцы і г. д.: не мае нічога супольнага, па яго думку, з літ.pėreja ’праход’ (там жа) і, відаць, з названым чэшскім словам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праспе́кт1 ’вялікая, шырокая вуліца ў горадзе’ (ТСБМ). З рус.проспе́кт ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79) якое, як мяркуюць, праз ням.Prospekt ’від, перспектыва’ ўзыходзіць да лац.prōspectus ’від’, аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 379. Ст.-бел.проспектъ ’агляд’ < польск.prospekt ’тс’ (Булыка, Запазыч., 267).
Праспе́кт2 ’падрабязны план, змест’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус.проспе́кт ’тс’, якое, магчыма, праз польск.prospekt ’тс’ з заходнееўрапейскіх моў: параўн. ням.Prospekt ’аб’ява, прэйскурант’, англ.prospektus ’праспект (кнігі вучэбнай установы і г. д.)’. Як і праспект1, слова ўзыходзіць да лац.prōspectus.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Салда́т ’радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска’ (ТСБМ, Бяльк.). З рус.солда́т ’тс’, якое вядома з 1515 г.; запазычана праз зах.-еўр. мовы (ням.Soldat, франц.soldat і г. д. з італ.soldato ад soldare ’наймаць’); Праабражэнскі, 2, 352; Клюге, 568; Фасмер, 3, 709. З рус. і салдафо́н ’ваенны, інтарэсы якога не выходзяць за межы вузкапрафесійных заняткаў і ведаў; грубы, абмежаваны, некультурны чалавек’ (ТСБМ); у рус. з солдат пад уплывам уласнага імя Агафон, гл. Фасмер, там жа. Ст.-бел.салдатъ (1710 г.) з той жа крыніцы (Булыка, Лекс. запазыч., 63).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Табе́, Д. і М. скл. займенніка ты (гл.), Тв. скл. табо́ю/табо́й (ТСБМ, Нас., Ласт., Некр. і Байк.), ст.-бел.тобѣ, тобе (Карскі, 2–3, 191), tobie, tebe (Хроніка Быхаўца). Параўн. укр.тобі́, польск.tobie, чэш.tobě, стараж.-рус.тобѣ, што на фоне рус.тебе́, в.-луж.tebi, н.-луж.tebje, славац.tebe, славен.tebi, серб.-харв.тѐби, балг.те́бе, макед.тебе, ст.-слав.тебѣ ’тс’ (гл. цябе) разглядаюцца як другасныя формы, узнікшыя па аналогіі з формамі Тв. скл. адз. л. у якасці паўночнаславянскай інавацыі, гл. Цітка, Kronika, 128.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАРКО́ЎСКІ (Віктар Іванавіч) (18.1.1900, Мінск — 26.12.1982),
рускі мовазнавец. Акад.АНСССР (1972, чл.-кар. з 1958), д-рфілал.н. (1950), праф. (1930).Замежны чл. Германскай АН у Берліне (1969), чл.-кар. Акадэміі навук і л-ры ў Майнцы (ФРГ, 1969). Скончыў Петраградскі ун-т (1923). У 1930—50 у Магілёўскім, Наўгародскім, Яраслаўскім і інш.пед. ін-тах, Львоўскім ун-це. З 1950 у Ін-це мовазнаўства АНСССР (у 1954—60 дырэктар), з 1960 у Ін-це рус. мовы АНСССР. Даследаваў стараж.-рус. пісьменства, гіст. граматыку, параўнальна-гіст. сінтаксіс і дыялекталогію ўсх.-слав. моў. Аўтар прац аб мове Суздальскага летапісу. За даследаванне і публікацыю наўгародскіх берасцяных грамат Дзярж. прэмія СССР 1970. У 1930-я г. выступаў па пытаннях рэформы бел. правапісу. Аўтар манаграфіі «Сінтаксіс казак: Руска-беларускія паралелі» (1981), навук.-біягр. артыкула пра акад. Я.Ф.Карскага, рэдактар яго твораў «Беларусы» (вып. 1—3, 2-е выд., 1955—56) і «Працы па беларускай і іншых славянскіх мовах» (1962).
Літ.:
Список печатных трудов В.Н.Борковского // Проблемы истории и диалектологии славянских языков. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКІ КАМБІНА́Т ПРЫКЛАДНО́ГА МАСТА́ЦТВА Беларускага саюза мастакоў. Створаны ў 1963 у г. Барысаў на базе керамічных майстэрняў, што існавалі з канца 19 ст. Да 1968 наз. Мастацка-вытворчыя майстэрні. Уключае таксама ўчасткі маст. ткацтва і вязання (з 1964), па выпуску габеленаў (з 1972). На камбінаце працуюць больш за 50 мастакоў (1996). Выпускае дэкар. утылітарную кераміку (сувеніры, вазы, кашпо), вырабы маст. вязання (сукенкі, касцюмы, світэры, кофты) і ткацтва (парцьерныя тканіны, ручнікі, сурвэткі, дарожкі); па заказах стварае маст. керамічныя пліткі, дэкар. вазы і скульптуры для інтэр’ераў грамадскіх будынкаў. Вырабы камбіната ўпрыгожваюць інтэр’еры будынкаў Мінска, Барысава, Талачына, Заслаўя і інш. На камбінаце зроблены габелены-заслоны для сцэн Дзярж. т-раў муз. камедыі, оперы і балета ў Мінску, т-ра імя Я.Коласа ў Віцебску, палацаў культуры ў Барысаве, Новалукомлі і інш., насценныя габелены для фае палацаў культуры і музеяў (Магілёў, Барысаў, Варонеж, Багучар), для залы пасяджэнняў у будынку былога ЦККПБ (Дзярж. прэмія Беларусі 1980), у будынку ААН (Нью-Йорк), «Габелен стагоддзя» і інш. Габелены, створаныя на камбінаце, засведчылі з’яўленне сучаснай школы бел.габелена.
Л.Д.Фінкельштэйн.
Вырабы Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСЕ́НКА (Васіль Васілевіч) (25.4.1904, г. Барысаў — 26.7.1984),
бел.літ.-знавец, крытык. Акад.АН Беларусі (1969), д-рфілал.н., праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў БДУ (1929). З 1924 на выкладчыцкай і навук. рабоце. У 1937—41 дырэктар Ін-та л-ры і мовы АН Беларусі. З 1946 дырэктар, з 1973 навук. супрацоўнік-кансультант Ін-та л-ры АН Беларусі. Даследаваў творчасць Ф.Багушэвіча («Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя», 1957), Я.Купалы, Я.Коласа, В.Дуніна-Марцінкевіча, П.Труса і інш. У некаторых працах 1930—40-х г. аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму («Нацдэмаўская літаратуразнаўчая метадалогія М.Гарэцкага», 1936; «Вораг пад маскай крытыка», 1937; «Аб ідэалагічных скажэннях у працы асобных літаратуразнаўцаў і крытыкаў», 1948, і інш.). Аўтар хрэстаматыі і падручніка для 8-га кл. «Беларуская літаратура» (1959, 19-е выд. 1978, з В.Івашыным). Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (на рус. мове, 1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ДБЕРЫ ((Bradbury) Рэй Дуглас) (н. 22.8.1920, Уокеган, штат Ілінойс, ЗША),
амерыканскі пісьменнік-фантаст. Першы зб.фантаст. апавяданняў «Змрочны карнавал» (1947). Аўтар рамана-антыутопіі «451° па Фарэнгейту», філас.-прыгодніцкага рамана-прытчы «Набліжаецца бяда» (1962), дэтэктыва-стылізацыі пад прозу Д.Хэмета і Р.Чандлера «Смерць — лёс адзінокіх» (1985), рамана «Могільнік лунацікаў» (1990), прасякнутага міфал. матывамі, аўтабіягр. аповесці «Віно з дзьмухаўцоў» (1957), зб-каў апавяд. «Размаляваны чалавек» (1951), «Залатыя яблыкі Сонца» (1953), «Сродак ад меланхоліі» (1959), «Глыбока за поўнач» (1976) і інш., цыкла апавяд. «Марсіянскія хронікі» (1950), п’ес, кніг для дзяцей, радыё-, тэле- і кінасцэнарыяў. Асн. тэмы твораў — небяспека механізацыі і рабатызацыі грамадства, рост бездухоўнасці і уніфікацыі людзей; суаднесенасць рэальна-зямнога і касмічнага, часу і гісторыі, вайны і міру.
Тв.:
Бел.пер. — Пра вандроўкі вечныя і пра Зямлю // Замежная фантастыка. Мн., 1990;