капу́снішча, -а, мн. -ы, -нішч і -аў, н.

Поле, з якога сабрана капуста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

капу́ста, -ы, ДМ -сце, ж.

1. Агародная расліна, лісце якой звіваецца ў качаны, а таксама самі качаны.

Шаткаваць капусту.

2. Вараная страва з крышанага качана гэтай расліны.

Міска гарачай капусты.

Марская капуста — марскія водарасці, якія ўжыв. як ежа і як лячэбны сродак.

|| прым. капу́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

капу́т, нескл., м., у знач. вык., каму-чаму (разм.).

Канец, гібель.

К. усяму ліхому.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

капу́ха, -і, ДМ -пу́се, мн. -і, -пу́х, ж. (разм.).

Жанчына, якая ўсё робіць марудна, вяла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

капуцы́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Манах рымска-каталіцкага францысканскага ордэна, які носіць плашч з капюшонам.

|| ж. капуцы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. капуцы́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

капуцы́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

Род амерыканскіх малпаў з шырокімі насамі і доўгімі валасамі на галаве ў выглядзе капюшона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

капцёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Службовая асоба ў арміі, у абавязкі якой уваходзіць захаванне і выдача маёмасці, абмундзіравання і інш.

|| прым. капцёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

капцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Склад маёмасці ў вайсковай часці, а таксама на будоўлі, у цэху, гаражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

капцо́вы гл. капец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

капцю́р гл. кіпцюр.