сіно́дзік

(гр. synodikos = спадарожнае)

памінальная кніга ў праваслаўнай царкве, у якую запісваюцца імёны нябожчыкаў для памінання іх у час набажэнства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спурт

(англ. spurt = рывок)

рэзкі, імклівы рывок перад фінішам у час бегу, плавання, катання на каньках, веласіпедных гонак і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фла́тэр

(англ. flutter)

небяспечныя вібрацыі крыла або хваставога апярэння самалёта, што ўзнікаюць у час палёту і прыводзяць да разбурэння самалёта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

электраміягра́ма

(ад электра- + гр. mys, myos = мышца + -грама)

запас біяэлектрычных патэнцыялаў, якія ўзнікаюць у шкілетных мышцах у час іх работы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

электрато́н

(ад электра- + гр. tonos = напружанне)

стан узбуджанасці нервовай тканкі цела ў месцы дотыку электродаў у час прапускання пастаяннага току.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гадзі́ннік, ‑а, м.

Прылада, пры дапамозе якой вызначаецца час у межах сутак. Насценны гадзіннік. Выраб гадзіннікаў.

•••

Вадзяны гадзіннік — гадзіннік у выглядзе мернага сасуда, з якога за нейкі час выцякае пэўны аб’ём вады.

Пясочны гадзіннік — гадзіннік у выглядзе дзвюх мерных шклянак, злучаных тонкай гарлавінай, праз якую перасыпаецца пясок на працягу пэўнага часу (скарыстоўваецца ў медыцыне пры вызначэнні невялікіх адзінак часу).

Сонечны гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лалы́н ’песня, якая спявалася ў час спектакля лялек’ (Ніколькі, Міф.), лалыншчык ’валачобнік, чараўнік’ (Кар., 1, 1904, 130) паходзяць з літ. laläuti ’спяваць’, lalaunińkas ’валачобнік, які спявае на Пасху’ (Патабня, Веснянка, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахва́тамі (піріхватымі) ’рыўкамі’ (Юрч. СНЛ). Прыслоўе ў форме назоўніка перахват у Тв. скл. мн. л. Магчыма, пад уплывам рус. перехват, перехватить ’перакусіць, перахапіць час ад часу’. Да пера- і хватаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыры́ўкамі, прыръ́ўкамі, прыры́ўкам, пріры́ўкым, пры́ръўкъм ’прыхваткамі, час ад часу’ (Жд.; гарад., Нар. лекс.; ЛА, 5; в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да п(е)рарыва́ць (гл. рваць) з пераафармленнем згодна з дыялектнай фанетыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lounge

[laʊndʒ]

1.

v.i.

1) выго́дна адпачыва́ць

2) бязьдзе́йна ба́віць час

2.

n.

1) кана́па, сафа́ f.

2) пако́й для адпачы́нку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)