рэчывы, якія стымулююць утварэнне жоўці або павялічваюць выдзяленне яе ў дванаццаціперсную кішку.
Падзяляюць на 3 групы: прэпараты, у якіх ёсць жоўць і жоўцевыя к-ты (алахол, дыгідрахолевая к-та, халензім і інш.), сінт. рэчывы (оксафенамід, нікадзін і інш.), лек. настоі, экстракты, канцэнтраты, якія атрымліваюць з кветак бяссмертніку пясчанага, рыльцаў кукурузы, вял. падтынніку, амурскага барбарысу і інш. Ж.с. ўжываюць пры хваробах печані, жоўцевага пузыра і жоўцевывадных шляхоў (гепатыт, халецыстыт, жоўцекамянёвая хвароба, халангіт і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ,
горад у Расіі, у Маскоўскай вобл., на р. Масква. 101,3 тыс.ж. (1992). Чыг. ст. Буйны цэнтр праектавання і выпрабавання самалётаў. Маш.-буд.прам-сць (з-ды: маш.-буд., мантажных загатовак), дрэваапрацоўчы і домабуд. камбінаты; ф-ка папяровых вырабаў і інш.Цэнтр. аэрагідрадынамічны ін-т (ЦАГІ), Лётна-даследчы ін-т, ф-т аэрамеханікі і лятальнай тэхнікі Маскоўскага фіз.-тэхн. ун-та (пры ЦАГІ) і інш. Названы ў гонар рас. вучонага М.Я.Жукоўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕФІ́РАЎ (Аляксей Пятровіч) (25.3.1907, г. Гомель — 8.9.1979),
савецкі хімік-неарганік і металург. Чл.-кар.АНСССР (1968). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1932). У 1932—56 у Мін-ве каляровай металургіі СССР (акрамя 1943—46), адначасова (з 1949) у Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це. З 1967 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-тахім. тэхналогіі. Навук. працы па хіміі і металургіі рэдкіх і высакародных металаў. Ленінская прэмія 1965, Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГА́РКА,
горад у Расіі, у Краснаярскім краі, на Ігарскай пратоцы р. Енісей. Засн. ў 1929. 17,9 тыс.ж. (1992). Буйны порт, даступны для марскіх суднаў. Аэрапорт. Лесакамбінат (піламатэрыялы) і рыбазавод. Навук.-доследная станцыя па вывучэнні шматгадовай мерзлаты Сібірскага аддзялення Рас.АН, філіял Ін-таэксперым. медыцыны (па вывучэнні і папярэджанні цынгі). Музеі шматгадовай мерзлаты і гісторыі асваення енісейскай поўначы.(па вывучэнні і папярэджанні цынгі). Музеі шматгадовай мерзлаты і гісторыі асваення енісейскай поўначы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАЧЭ́НКА (Анатоль Рыгоравіч) (н. 28.5.1922, г. Гомель),
расійскі географ і картограф. Акад. Расійскай экалагічнай акадэміі (1992). Д-ргеагр.н. (1963), праф. Санкт-Пецярбургскага ун-та (1964). Скончыў Ленінградскі ун-т (1947). Навук. працы па ландшафтазнаўстве, фіз.-геагр. раянаванні, складанні ландшафтных картаў (рэдагаваў Ландшафтную карту Беларускай ССР маштабу 1:600 000; 1984), пытаннях экалогіі. Залаты медаль імя П.П.Сямёнава-Цян-Шанскага (1963), Вял. залаты медаль Расійскага геагр.т-ва (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНЕ́ЕЎ (Захар Рыгоравіч) (1747—9.3.1828),
дзяржаўны дзеяч Расіі. У 1768—82 служыў у казацкім войску, потым дырэктар эканоміі Курскай губ., віцэ-губернатар Арлоўскай губ. З 8.1.1797 да 1806 мінскі губернатар. Курыраваў стварэнне Атласа і Тапаграфічнага апісання Мінскай губ., выказваўся супраць прымусовага пераводу уніятаў у праваслаўе. З 1808 сенатар, з 1810 чл. Дзяржсавета, з 1814 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскага біблейскага т-ва. У 1817—22 папячыцель Харкаўскага ун-та. Аўтар шэрагу багаслоўскіх павучанняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕСКЕ́ВІЧ (Валерый Георгіевіч) (н. 19.8.1951, г. Брэст),
бел. архітэктар. Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1973). Працаваў у Гродзенскім філіяле ін-та «Белкалгаспраект», з 1974 у ін-це «Брэстграмадзянпраект» (з 1986 гал. архітэктар праектаў). Асн. работы (усе ў Брэсце): комплекс гаражоў (1978), будынак выд-вагаз. «Зара» (1984), жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985), Брэсцкі аэравакзал (1986, Дзярж. прэмія Беларусі 1988) — усе ў сааўт. Прэмія міжнар. конкурса ЮНЕСКА і Міжнар. саюза архітэктараў «Жыллё — заўтра» (1984).
расійскі батанік. Чл.-кар.АНСССР (1932). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). З 1920 праф. Варонежскага ун-та, з 1937 арганізатар і дырэктар Варонежскага бат. саду. Навук. працы па эвалюцыі, сістэматыцы і марфалогіі вышэйшых раслін, гісторыі батанікі. Аўтар філагенетычнай сістэмы вышэйшых раслін. Даў новую класіфікацыю сям. парасонавых на аснове вывучэння анатоміі плода.
Тв.:
Новый принцип биологии: Очерк теории симбиогенеза. М., 1924;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШУН (Леанард Іванавіч) (4.7.1932, г. Полацк Віцебскай вобл. — 7.4.1995),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1988). Скончыў БПІ (1956), дзе і працаваў (з 1977 прарэктар). З 1980 рэктар Брэсцкага політэхн. ін-та. Навук. працы па матэм. мадэлях, метадах і алгарытмах аптымізацыі стрыжнёвых канструкцый ва ўмовах рэальнага праектавання і вывучэнні заканамернасцей іх напружана-дэфармаванага стану пры сілавых уздзеяннях.
Тв.:
Строительная механика Мн., 1986 (разам з Я.П.Доўнарам).
расійскі біяхімік, фізіёлаг раслін, мікрабіёлаг. Акад.АНСССР (1923). Сын П.А.Костычава. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1900), працаваў у ім (з 1916 заг. кафедры). З 1923 дырэктар Ін-тас.-г. мікрабіялогіі УАСГНІЛ (Ленінград). Навук працы па хімізме дыхання раслін, фізіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў.
Тв.:
Физиология растений. Т. 1. 3 изд М.; Л., 1937;
Избр. труды по физиологии и био химии микроорганизмов. Т. 1—2. М., 1956.