шэсцьдзяся́т, шасцідзесяці́, шасцюдзесяццю́, ліч. кольк.

Лік і колькасць 60.

Пад ш. каму-н. (хутка будзе шэсцьдзясят гадоў). За ш. каму-н. (больш чым шэсцьдзясят гадоў).

|| парадк. шасцідзяся́ты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вогнепрыпа́сы, ‑аў; адз. няма.

Спец. Агнястрэльныя прыпасы (патроны, снарады і пад.), а таксама запалы, узрывальнікі, якія выкарыстоўваюцца для ўзрываў гранат, мін і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесаачы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. Ачыстка лесу ад буралому, сухастою і пад.

2. Ачыстка пэўнай тэрыторыі ад лесу, сучча і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мездрава́ты, ‑ая, ‑ае.

Падобны на мяздру. Веснавое сонца даплаўляла рэшткі чорнага мездраватага снегу, які яшчэ сям-там ляжаў пад сценамі, пад платамі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падцячы́, ‑цячэ; пр. падцёк, ‑цякла, ‑ло; зак.

1. Нацячы пад што‑н. Падцякла вада пад камень.

2. Падпухнуць ад падскурнага кровазліцця. Падцякло вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанагра́ма, ‑ы, ж.

Спец. Тэкст або гукі, запісаныя пры дапамозе фанографа на плёнцы, пласцінцы і пад.; плёнка, пласцінка і пад. з такім запісам.

[Ад грэч. phōnē — гук і gramma — запіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

await [əˈweɪt] v. fml чака́ць;

He is in custody awaiting trial. Ён знаходзіцца пад вартай і чакае судовага працэсу;

A warm welcome awaits all our guests. Цёплы прыём чакае ўсіх нашых гасцей.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lion [laɪən] n.

1. леў

2. the Lion astron. Леў (сузор’е)

3. the Lion astrol. Леў (знак задыяка; чалавек, які нарадзіўся пад гэтым знакам)

♦

the lion’s share BrE (і)льві́ная до́ля

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

anaesthetic​1 [ˌænəsˈθetɪk] n. BrE болесуціша́льны сро́дак;

a general anaesthetic агу́льны нарко́з;

(a) local anaesthetic мясцо́вы нарко́з;

The operation is carried out under a general anaesthetic. Гэта аперацыя праводзіцца пад агульным наркозам.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rail​1 [reɪl] n.

1. по́ручань

2. папяро́чка, перакла́дзіна

3. рэ́йка

4. чыгу́нка (від транспарту);

by rail по́ездам

♦

go off the rails infml збіва́цца з панталы́ку; губля́ць галаву́; каці́цца пад адхо́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)