пюпі́тр, -а, мн. -ы, -аў. м.

Падстаўка для нот у выглядзе нахіленай рамкі, дошчачкі на ножцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыёста́нцыя, -і, мн. -цый, ж.

Станцыя для перадачы і прыёму гукаў і іншых сігналаў па радыё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разжы́так, -тку, м. (разм.).

У выразе: на разжытакдля таго, каб даць магчымасць разжыцца, наладзіць жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлума́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (уст.).

Перакладчык (звычайна для вуснага перакладу ў час размовы, перагавораў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транспланта́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Участак тканкі, орган, які выкарыстоўваецца для трансплантацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́ўлер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльнае судна для лоўлі рыбы тралам.

|| прым. тра́ўлерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тры́ер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Машына для ачысткі і сарціроўкі насення.

|| наз. тры́ерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узмацня́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прылада для павелічэння магутнасці або напружання чаго-н.

Электрычны ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узмацня́льны, -ая, -ае (спец.).

Які прызначаны для ўзмацнення, павелічэння чаго-н.

Узмацняльная падстанцыя.

Узмацняльнае адценне суфікса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

устаўны́, -а́я, -о́е.

Прыстасаваны для таго, каб устаўляць, устаўлены ў што-н.

Устаўныя шыпы.

Устаўныя зубы.