ПАЛЯКО́Ў Сяргей Фёдаравіч (н. 22.5. 1948, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя В.Мухінай (1976). Творы вылучаюцца ўдалай арганізацыяй арх. прасторы, вобразна-пластычнымі знаходкамі, цікавай колеравай рытмікай: сграфіта «Зямля беларуская» і «Песня пра Нёман» на фасадах карпусоў прадзільна-нітачнага аб’яднання (1978), «Адпачынак» у гал. будынку прафілакторыя ВА «Азот» (1980); люстры і вітражы ў Доме грамадзянскіх абрадаў (у сааўт., 1981), люстры ў абл.драм. т-ры (у сааўт., 1984), вітражы «Поры года» для кавярні ВА «Хваля» (1991), мазаіка на рэльефе для прафілакторыя ВА «Хімвалакно» (1993; усе ў Гродне). Аўтар пейзажаў, партрэтаў, нацюрмортаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА ДЗЕКАБРЫ́СТАЎ,
тайная рэв.арг-цыядзекабрыстаў. Засн. ў 1821 у Пецярбургу членамі б. дзекабрысцкай арг-цыі «Саюз дабрабыту» (распалася ў пач. 1821) М.М.Мураўёвым, М.С.Луніным, С.П.Трубяцкім, Я.П.Абаленскім, М.І.Тургеневым. У 1823 прыняты статут. Узначальвала т-ва дума з 3 чал. Частка членаў т-ва на чале з Мураўёвым выступала за канстытуцыйна-манархічны федэратыўны дзярж. лад Расіі, радыкальна настроеныя члены на чале з К.Ф.Рылеевым падтрымлівалі рэсп. праграму Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў. Пасля смерці Аляксандра I у абставінах міжцаравання т-ва ўзняло 14(26).12.1825 у Пецярбургу паўстанне. Спыніла існаванне пасля задушэння паўстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ДАРО́ЖНА-БУДАЎНІ́ЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў Гомелі ў 1930. Спецыяльнасці (1996/97 навуч.г.): архітэктура; прамысл. і грамадз.буд-ва; машыны і абсталяванне дарожнага комплексу; буд-ва дарог і трансп. аб’ектаў; тэхн. эксплуатацыя трансп. сродкаў; выліч. машыны, сістэмы і сеткі; камерцыйная дзейнасць. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНЬКО́ЎСКІ Фелікс (1873, в. Андропава Кобрынскага р-на Брэсцкай вобласці — 1922),
інжынер-тэхнолаг. Скончыў Харкаўскі тэхнал.ін-т, Львоўскую політэхн. акадэмію (1899). Займаўся пытаннямі газіфікацыі прамысл. аб’ектаў. З 1901 працаваў упраўляючым газавай станцыі ў г. Яраслаўль, потым — у г. Люблін. З 1919 узначальваў дэпартамент Мін-вабуд-ва Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́З,
марка грузавых аўтамабіляў аднайменнага акц.т-ва (г. Набярэжныя Чаўны, Татарстан). Выпускаюцца 2- і 3-восевыя мадэлі вял. грузападымальнасці: бартавыя, аўтасамазвалы, седлавыя цягачы; поўнапрывадныя 3-восевыя мадэлі, разлічаныя на работу ва ўмовах бездарожжа. Маюць дызельныя рухавікі магутнасцю да 242 кВт. Асаблівасць — кабіна размешчана над рухавіком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІНА ГАРА́,
найбольш высокая горная вяршыня в-ва Сахалін, у паўн.ч. Усходне-Сахалінскіх гор, у Сахалінскай вобл. Расіі. Выш. 1609 м. Складзена з метамарфічных парод. Схілы пад тайгой, прыграбянёвыя часткі пад кедравым сланікам. Названа ў гонар рус. геолага і географа І.А.Лапаціна, даследчыка Сібіры, Д. Усходу і в-ва Сахалін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАТО́ННАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя сапраўднай пераменнай, якая пры нарастанні аргумента не расце ва ўсёй вобласці вызначэння (ненарастальная М.ф.) або не спадае (неспадальная М.ф.). Напр., функцыя y = x3 з’яўляецца ўзрастальнай функцыяй. Дыферэнцыруемая на зададзеным інтэрвале функцыя з’яўляецца М.ф., калі яна мае ў кожным пункце вытворную, якая захоўвае пастаянны знак ва ўсім інтэрвале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНІЗАВА́НЫЯ ВО́ЙСКІ,
войскі, якія складаюцца з механізаваных злучэнняў і часцей. ВаУзбр. Сілах СССР (1930—50) у склад М.в. уваходзілі матарызаваныя, мотастралк., танк., артыл., зенітна-артыл. злучэнні і часці, падраздзяленні спец. войск. Механізаваныя злучэнні, якія існуюць ваУзбр. Сілах Рэспублікі Беларусь, уключаюць мотастралк., танк. і інш. падраздзяленні (часці). Гл. таксама Мотастралковыя войскі, Танкавыя войскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІЯ КРУХМА́ЛА-ПА́ТАЧНЫЯ ЗАВО́ДЫ.
Дзейнічалі ў 1900—13 у Мінску. Выпускалі бульбяны крухмал. Мелі паравыя машыны. На з-дзе акц.т-ва «Сокал» (1900—13) у 1910—11 працавала 80 рабочых. На з-дзе акц.т-ва «Прасвет» (1903—13) у 1912 працавала 155 рабочых. Гадавая сума прадукцыі ў 1913 склала 200 тыс. руб.