бенка́рт, банка́рт

(ст.польск. bęnkart, ад с.-в.-ням. benchart)

назва пазашлюбнага дзіцяці на Беларусі ў 16 — першай пал. 19 ст. (параўн. байструк).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

да́льтан-план

(ад англ. Dalton = назва горада ў ЗША + план)

сістэма арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе, які грунтуецца на прынцыпе індывідуальнага навучання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

андалузі́т

(ад ісп. Andalucia = назва правінцыі ў Іспаніі)

мінерал класа сілікатаў белага, шэрага, ружовага або зялёнага колеру; выкарыстоўваецца як вогне- і кіслотатрывалы матэрыял.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аксіге́н, аксіге́ніум

(лац. oxygenium, ад гр. oksys = кіслы + genos = нараджэнне)

лацінская назва кіслароду, якая ўжываецца ў назвах яго злучэнняў, працэсаў з яго ўдзелам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

альбіго́йцы

(фр. Albigeois, ад лац. Albiga = назва французскага горада)

удзельнікі ерэтычнага руху ў Паўд. Францыі 12—13 ст., прыхільнікі вучэнняў катараў і вальдэнсаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ганве́ды

(венг. honvédek — літар. абаронцы бацькаўшчыны)

назва венгерскай пяхоты ў сярэднія вякі, а ў 19—20 ст. (да 1949 г.) — усёй венгерскай арміі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

неаго́тыка

(ад неа- + готыка)

умоўная назва кірункаў у архітэктуры 18—19 ст., якія пераймалі формы, а часам і канструкцыі сярэдневяковай готыкі; несапраўдная готыка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пуцала́ны

(іт. pozzolana, ад Pozzuoli = назва гары каля Неапаля)

горныя пароды вулканічнага паходжання (попел, пемза, туфы; якія ўтвараюцца пры вывяржэнні лавы, багатай крэменязёмам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

салецы́зм

(лац. solecismus < гр. soloikismos, ад Soloi = назва горада ў Малой Азіі, дзе дрэнна валодалі грэчаскай мовай)

сінтаксічная памылка, няправільнасць у літаратурнай мове.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

са́нта-гертру́да

(ад англ. Santa Gertrudis = назва фермы ў ЗША)

парода буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку, выведзеная ў штаце Тэхас у 20 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)