ЛЕЙКАПЕНІ́Я (ад грэч. leucos белы + penia беднасць),
памяншэнне колькасці лейкацытаў у перыферычнай крыві. Можа назірацца пасля перанесеных некат. інфекцыйных хвароб, пры прамянёвай хваробе, пасля ўжывання некат. лекавых сродкаў (Л. таксічнага характару).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПЕ́Ў,
мелодыя, прызначаная для вак. выканання (часам і інстр. мелодыя напеўнага характару). У прафес. музыцы тэрмінам «Н.» наз. пераважна мелодыі кантыленнага складу. Найб. пашыраны ў этнамузыкалогіі, дзе Н. называюць мелодыі нар. песень.
4. Асаблівасці думак, розуму і звычак, характар чаго-н.
Паэтычны с. душы.
Нацыянальны с. характару.
5. Парадак, сэнс, зладжанасць.
Жадаю вам ладу і складу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кампане́йскі1, ‑ая, ‑ае.
Які любіць быць у кампаніі, падтрымлівае кампанію (у 1 знач.). Чалавек ён .. па характару свайму — лагодны, кампанейскі, любіць сустрэцца з людзьмі, пагаманіць.Кулакоўскі.
кампане́йскі2, ‑ая, ‑ае.
Разм. Бессістэмны, выпадковы, непланамерны (пра арганізацыю работы). Кампанейскія метады работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незласлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не выяўляе злосці; дабрадушны. Незласлівы чалавек. □ Характару Максім быў незласлівага, меў схільнасць да гумару лёгкага, з усмешкай.Бачыла.// Які выражае незласлівасць, уласцівы дабрадушнаму чалавеку. Незласлівы тон. □ Для першых гумарэсак К. Крапівы характэрны незласлівыя, жартоўныя інтанацыі.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўуста́ў, ‑тава, м.
Адзін з тыпаў пісьма старажытных грэчаскіх і славянскіх рукапісаў, на характару сярэдні паміж уставам і екоралісам і які адрозніваецца ад устава меншай прамізной і правільнасцю літар. Пазней у паўуставе абодва гэтыя спосабы скарачэння слоў значна пашыраюцца.Булыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выявіць суадносіны паміж чым‑н.; супаставіць, параўнаць. Суаднесці паняцці. □ Пісьменнік [Лобан у трылогіі «Шэметы»] звяртаецца да публіцыстычных адступленняў гісторыка-рэвалюцыйнага характару,.. каб суаднесці мясцовыя падзеі з падзеямі, якія адбываліся ва ўсёй краіне.Дзюбайла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Му́жнасць ’рыса характару, у якой спалучаюцца храбрасць, рашучасць, вытрымка’ (ТСБМ), укр.му́жність ’тс’. Ст.-бел.мужность ’тс’. Уласна ст.-бел. (Анічэнка, Праблемы філал., 10). Да муж > му́жны (гл.).