сшы́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Сшытыя лісты чыстай паперы ў вокладцы.

Сшыткі ў клетку.

Агульны с.

2. Складзены, але не разрэзаны друкаваны аркуш у кнізе, брашуры і пад. (спец.).

|| прым. сшы́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

шост, шаста́, М шасце́, мн. шасты́, -о́ў, м.

Доўгая тонкая палка ці жэрдка.

Скачок з шастом (у спорце).

|| памянш. шасто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. шаставы́, -а́я, -о́е (спец.).

Шаставая лінія сувязі (на шастах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зваро́так, тка, м.

Слова або група слоў, якія называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца. Знакі прыпынку пры зваротку. Вылучыць зваротак інтанацыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́спятак, тка, м.

Абл. Штуршок нагой. Ад другога выспятка ён ускочыў на ногі і гатоў быў рабіць усё, што яму загадаюць. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квіто́к, тка, м.

Разм. Квітанцыя, талон. Выпісаць квіток. □ Пятрок жа думаў: «Каб хутчэй узяць гэты квіток на дровы ды ехаць дадому». Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масто́к, тка, м.

Памянш. да мост; невялікі мост. Кетэ пацягнула Іліко за руку. Яны перабеглі блізкую вуліцу, перайшлі масток праз канаву. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свісто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца свіст.

Зрабіць с.

Міліцэйскі с.

2. Свіст, які ўтвараецца пры дапамозе такога прыстасавання.

Ноччу раздаўся трывожны с.

|| прым. свістко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прыда́так, тка і ‑тку, м.

1. ‑тку. Тое, што з’яўляецца дадаткам да чаго‑н., што не мае самастойнага значэння. З адсталага аграрнага прыдатку імперыялістычных дзяржаў, з задворкаў Еўропы Латвія ператварылася ў высокаразвітую індустрыяльна-калгасную рэспубліку. «Звязда». // Тое, што дадаецца да чаго‑н., прыбаўляецца звыш чаго‑н. Бацькава тактыка была такая: выменьваць каня на горшага і атрымаць некалькі рублёў прыдатку. Бядуля.

2. тка. Адростак, дадатковае ўтварэнне (у чалавека, жывёлы, раслін), якое страціла свае звычайныя функцыі. Мазгавы прыдатак. Рагавы прыдатак.

3. тка. У сінтаксісе — азначэнне, выражанае назоўнікам, дапасаваным да азначаемага слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перале́так, тка, м.

Цяля, ягня і пад. свойская жывёла прыблізна паўгадавога ўзросту (якая толькі пералетавала). Са Сцяпанавага двара імкліва выбегла цялушка-пералетак. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. Адзін абарот спіралі.

В. спружыны.

2. Тое, што навіта ў выглядзе спіралі.

В. абмоткі.

3. Пры палёце: адзін абарот на арбіце.

В. касмічнага карабля вакол Зямлі.

|| прым. вітко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)