2. Вельмі моцны па сіле праяўлення, які пераўзыходзіць звычайную меру, ступень.
Жорсткая барацьба.
Жорсткія баі.
3.перан. Строгі, такі, які не дапускае выключэнняў.
Ж. рэжым.
Жорсткія ўмовы.
4. Пра ваду, якая ўтрымлівае шмат кальцыевых і магніевых солей.
|| наз.жо́рсткасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адно́лькавы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які нічым не адрозніваецца ад іншых, такі самы. [Полаг:] — У аднолькавым мы становішчы былі пасля акупацыі. Адны галавешкі ды каміны засталіся.Шамякін.І аднолькавае гора У нас некалі было, І адзін і той жа вораг, І адно і тое ж зло.Астрэйка.// Які ніколькі не змяніўся; такі, як заўсёды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывы́чны, -ая, -ае.
1. Які стаў прывычкай.
П. ўклад жыцця.
2. Вядомы, добра знаёмы, такі, да якога прывык.
Прывычныя з дзяцінства мясціны.
Прывычныя сцены.
3. Які прывык, прывучыўся да чаго-н. (разм.).
Рукі, прывычныя да ўсякай працы.
|| наз.прывы́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
плаксі́вы, -ая, -ае.
1. Які часта плача, заўсёды гатоў плакаць.
Плаксівае дзіця.
2.Такі, які бывае пры плачы, які выражае гатоўнасць плакаць.
П. голас. П. твар.
Гаварыць плаксіва (прысл.).
3. Які любіць скардзіцца, наракаць.
П. чалавек.
|| наз.плаксі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
смяшлі́вы, -ая, -ае.
1. Схільны часта смяяцца, якога можна лёгка рассмяшыць.
С. чалавек.
2. Які выражае гатоўнасць да смеху.
С. позірк.
С. твар.
3. Пра настрой: такі, пры якім усё здаецца смешным, увесь час хочацца смяяцца.
|| наз.смяшлі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
справядлі́вы, -ая, -ае.
1. Які дзейнічае бесстаронна, непрадузята.
С. суддзя.
Справядлівае рашэнне.
Справядліва (прысл.) ацаніць што-н.
2.Такі, які грунтуецца на справядлівасці; законны.
Справядлівыя нараканні.
3. Які адпавядае ісціне; правільны.
Факты пры праверцы аказаліся справядлівымі.
|| наз.справядлі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
салідары́зм, ‑у, м.
Тое, што і салідарызацыя. Але ж сёння мы разумеём, чым быў выкліканы такі класавы салідарызм Сыракомлі.Мальдзіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчуплава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Мізэрны на выгляд, слабы, несамавіты. [Васіль] павярнуўся да бацькі — такіж маленькі, шчуплаваты, як натапыраны верабей.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nämlich
1.a назва́ны, той (жа) са́мы;
er ist der Nämliche ён усё такі́ж, ён не змяні́ўся
2.adv менаві́та, гэ́та зна́чыць
3.cj рэч у тым, што…
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ко́тлішча, ‑а, н.
Абл.
1. Месца жыхарства, сяліба. Самы старэйшы сын, Міця, радзіўся яшчэ на дзедавым котлішчы.Навуменка.
2. Род, сям’я. — А паганскі гэты Бераг хлопец; такі хуліган, такі абармот; ды ці ж хто ў Сілцах не ведае іх котлішча!?.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)