1.каго-што. Меціць (жывёліну), надзяваючы кольцы на лапкі птушак або хвасты рыб для даследавання напрамку і хуткасці іх перамяшчэння, працягласці жыцця і інш.
К. пералётных птушак.
2.што. Рабіць кругавы зрэз кары або надзяваць на ствол дрэва драцяныя кольцы з мэтай уздзеяння на яго рост.
3.што. Абмазваць ствол дрэва для аховы яго ад шкодных насякомых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цвы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Утвараць рэзкія адрывістыя гукі (пра некаторых птушак і насякомых).
2. Ліцца струменьчыкамі.
Пад нагамі хлюпала і цвыркала тонкімі струменьчыкамі вада.
|| аднакр.цвы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз.цвы́рканне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРХЕАПТЭ́РЫКС, археорніс,
першаптушка (Archaeopteryx),
самы стараж. вымерлы род птушак падкл. яшчарахвостых птушак. 1 від — A. lithographica. Назва дадзена па адбітку пяра, знойдзеным у 1860 у верхняюрскіх (цітонскіх) літаграфічных сланцах Золенгофена (Баварыя, Германія). У 1861 там знайшлі і першы няпоўны яго шкілет з адбіткамі пер’я. Вядома 5 шкілетаў; 1 экз. (берлінскі) апісаны пад назвай археорніс, але ён ідэнтычны з археаптэрыксам.
Памерамі з голуба, меў дзюбу з канічнымі зубамі, 3 свабодныя пальцы на крылах, доўгі хвост з 20 пазванкамі. Мяркуюць, што археаптэрыкс пералятаў з дрэва на дрэва, пры гэтым выкарыстоўваў пальцы крылаў, або бегаў па зямлі і зрэдку пералятаў на невял. адлегласці. Марфалогія археаптэрыкса пацвярджае філагенетычныя сувязі паўзуноў і птушак. Мяркуюць, што археаптэрыкс — прамы продак птушак, які паходзіць ад тэраподных дыназаўраў ці ад псеўдазухій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бру́дэр, ‑а, м.
Апарат для абагравання выведзеных у інкубатары птушанят свойскіх птушак (куранят, качанят і пад.).
[Англ. brooder.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазванчэ́ць, ‑эе; зак.
Стаць, зрабіцца больш звонкім. Смех пазванчэў. □ Адгрымела ноччу навальніца. Птушак пазванчэлі галасы.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самало́ў, ‑лова, м.
Назва розных пастак і снасцей для лоўлі рыбы, птушак, звяроў. Кручок для самалова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цілі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Абзывацца гукамі, падобнымі на «ці-лі», «ці-лі» (пра птушак).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІЛЯВЫ́Я ПТУ́ШКІ,
кілягрудыя (Carinatae), або лятаючыя (Volantes), надатрад птушак. Уключае большасць сучасных птушак. Каля 35 атр., больш за 8550 відаў. Пашыраны ва ўсім свеце.
Маюць кіль (грэбень уздоўж грудной косці для прымацавання грудных мышцаў, якія прыводзяць у рух крылы) і косці, напоўненыя паветрам. Ёсць копчыкавая косць (пігастыль). У адрозненне ад бескілявых птушак добра лятаюць (акрамя некат. пастушковых). Характэрны нармальна развітыя контурныя пёры з самкнутымі махаламі, добра развітыя махавыя і рулявыя. Апярэнне размешчана пераважна на пэўных участках скуры — птэрыліях.