АБРАГА́М (Abragam) Анатоль (н. 15.12.1914, Масква),
французскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па ядз. магнетызме. Чл. Парыжскай АН (1973). Замежны член Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1974), Нац.АН ЗША (1977), Лонданскага каралеўскага т-ва (1983). Маці нарадзілася на Беларусі. Скончыў Парыжскі (1936) і Оксфардскі (1950) ун-ты. У 1947—80 у Камісарыяце па атамнай энергіі. Адначасова з 1960 у Калеж дэ Франс. У 1967 прэзідэнтФранц.фіз.т-ва, у 1977—80 віцэ-прэзідэнтМіжнар. саюза тэарэт. і прыкладной фізікі. Навук. працы па ядз. магнетызме, фізіцы кандэнсаванага стану, фізіцы паскаральнікаў. Адкрыў дынамічную ядз. палярызацыю (солід-эфект; з амер. фізікам У.Проктарам, 1958), ядз. антыферамагнетызм (1970) і ядз. прэцэсію нейтронаў (1973). Прапанаваў метад пабудовы (1958) і стварыў палярызаваную пратонную мішэнь. Эксперыментальна пацвердзіў канцэпцыю спінавай т-ры і яе ідэнтычнасць тэрмадынамічнай т-ры (1957—58). Медаль Лорэнца (1982). Вялікі залаты медаль Ламаносава Рас.АН (1995).
Тв.:
Рус.пер. — Ядерный магнетизм. М., 1963;
Электронный парамагнитный резонанс переходных ионов. Т. 1—2. М., 1972—73 (разам з Б.Бліні);
Ядерный магнетизм: порядок и беспорядок. Т. 1—2. М., 1984 (з М.Гольдманам);
Время вспять, или Физик, физик, где ты был. М. 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗАЦЭНІ́ДЗЕ Георгій Самсонавіч (23.2.1910, г. Кутаісі, Грузія — 5.5.1976),
грузінскі геолаг. Акад.АНГруз. ССР (1955), акад.АНСССР (1968). Скончыў Тбіліскі ун-т (1929). З 1933 у пед. ін-це Кутаісі. З 1934 у Тбіліскім ун-це (у 1958—59 рэктар). У 1955—58 віцэ-прэзідэнтАНГруз. ССР. Навук. працы прысвечаны праблемам палеавулканалогіі, сувязі магматызму з тэктонікай, вулканагенна асадкавага літагенезу.
Тв.:
Влияние вулканизма на образование осадков. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАБО́РЫ Сіра (н. 20.10.1900, г. Сідзуока),
японскі хімік-арганік і біяхімік. Чл. Японскай АН. Замежны член АНСССР (1966). Праф. (1938). Скончыў ун-т Тохаку (1925). З 1935 у Осакскім ун-це, у 1958 заснавальнік і першы дырэктар, рэктар Ін-та бялку пры ун-це; з 1967 адначасова прэзідэнт Ін-та фіз. і хім. даследаванняў. Навук. працы па сінтэзе аптычна актыўных рэчываў, вылучэнні і храматаграфічным аналізе амінакіслот і пептыдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Рыгор Рыгоравіч (17.10.1734 — 24.4.1783),
расійскі дзярж. і ваен. дзеяч. Граф (1762). Брат А.Р.Арлова. Удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63, дварцовага перавароту 1762, у выніку якога прастол заняла Кацярына II. У 1763—75 ген.-фельдцэйхмайстар рус. арміі. У 1771 кіраваў задушэннем «чумнага бунту» ў Маскве. У 1772 узначальваў рус. дэлегацыю на перагаворах з Турцыяй. Ініцыятар заснавання Вольнага эканам.т-ва (1765) і яго першы прэзідэнт. З 1775 у адстаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСА́НЬЯ (Azana) Мануэль (10.1.1880, г. Алькала-дэ-Энарэс, Іспанія — 4.11.1940),
іспанскі дзярж. і паліт. дзеяч, пісьменнік. Заснаваў партыю Рэсп. дзеяння (1930). Ваенны міністр (1931), кіраўнік урада (1931—33). Лідэр Леварэсп. партыі (з 1934), адзін з заснавальнікаў Нар. фронту (1935). Пасля перамогі Нар. фронту (1936) лідэр яго правага крыла, кіраўнік урада, з мая 1936 да 1.3.1939 — прэзідэнт рэспублікі. Пасля перамогі франкістаў у 1939 эмігрыраваў у Францыю. Аўтар літ. эсэ, аповесцяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ КРАЁВАЯ НАРО́ДНАЯ РА́ДА,
фіктыўны прадстаўнічы орган, выбраны на т.зв.Беларускім краёвым з’ездзе (студз. 1919). Інспіравана ўрадам Польшчы, які прэтэндаваў на бел. землі і не хацеў, каб дэлегацыя БНР удзельнічала ў Парыжскай мірнай канферэнцыі. «Прэзідэнт» рады К.Цвірка-Гадыцкі, «член» — А.Янсан. 23.3.1919 яны накіравалі міністру-прэзідэнту Польшчы ліст, у якім прасілі зрабіць адпаведныя крокі «ў кірунку ўстанаўлення супольнага палітычнага жыцця беларускага народа з Польшчай».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЭКАЛАГІ́ЧНЫ САЮ́З (БЭС, БелЭкаС),
добраахвотная грамадская арг-цыя, якая ставіць за мэту актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасці грамадзян, прадпрыемстваў, устаноў, аб’яднанне іх намаганняў для захавання экалагічнай раўнавагі і паляпшэння асяроддзя пражывання насельніцтва Беларусі. Засн. 3.4.1989 у Мінску. Прэзідэнт Б.П.Савіцкі, віцэ-прэзідэнты Р.Г.Гарэцкі, Я.П.Пятраеў, Л.Р.Тарасенка. Больш за 5 тыс. членаў (з 1995). Вышэйшы кіруючы орган — з’езд (праводзіцца адзін раз у 3 гады).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІПРЫЯНУ́ (Kyprianu) Спірас (н. 28.10.1932, г. Лімасол, Кіпр),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Кіпр. Атрымаў юрыд. і эканам. адукацыю ў Вялікабрытаніі. Удзельнік заключэння Цюрыхска-Лонданскіх пагадненняў 1959 пра незалежнасць Кіпра. У 1960—72 міністр замежных спраў. У 1976 заснаваў і ўзначаліў Дэмакр. партыю. У 1976—77 старшыня палаты прадстаўнікоў. У 1977—88 прэзідэнт Рэспублікі Кіпр. Актыўны ўдзельнік руху недалучэння, выступаў супраць акупацыі паўн.ч. Кіпра тур. войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПСКІ Уладзімір Іпалітавіч (11.3.1863, в. Самастрэлы Ровенскай вобл., Украіна — 24.2.1937),
украінскі батанік. Акад.АН Украіны (1919). Чл.-кар.АНСССР (1928). Скончыў Кіеўскі ун-т (1886), з 1887 працаваў у ім, у 1894—1917 у Пецярб.бат. садзе. З 1922 прэзідэнтАН Украіны. З 1928 дырэктар бат. сада ў г. Адэса (Украіна). Навук. працы па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых раслін Украіны, Каўказа, Сярэдняй Азіі, гісторыі і бібліяграфіі батанікі.
дзяржаўны і ваенны дзеяч Парагвая. Узначаліў першае парагвайскае пасольства ў Еўропу (1853—54), у час якога адстойваў эканам. і паліт. суверэнітэт краіны. Прэзідэнт у 1862—70; заахвочваў развіццё нац. эканомікі і культуры, абмежаваў буйное землеўладанне. У 1865—70 у час вайны Парагвая з кааліцыяй Аргенціны, Бразіліі і Уругвая (гл.Парагвайская вайна) камандаваў парагвайскай арміяй і паказаў сябе таленавітым палкаводцам. Загінуў у баі.