grindstone [ˈgraɪndstəʊn] n. тачы́льны круг; тачы́ла

keep one’s nose to the grindstone infml працава́ць без адпачы́нку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

overdrive [ˈəʊvədraɪv] n. : go into overdrive рэ́зка актывізава́цца, пачына́ць напру́жана працава́ць; ху́тка ісці́ ўгару́ (пра справы, кар’еру)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unsocial [ˌʌnˈsəʊʃl] adj.

1. некампане́йскі

2. антыграма́дскі; асацыя́льны;

work unsocial hours працава́ць у начны́ або́ вячэ́рні час

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

blaze away

informal

а) бесьперапы́нна страля́ць

б) натхнёна працава́ць або́ гавары́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

work one’s way through college

працава́ць у ча́се наву́кі ў кале́джы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

накама́рнік, ‑а, м.

Сетка або мяшок для аховы ад камароў. Працаваць у накамарніках. □ Хадзіць.. [у тайзе] можна толькі ў накамарніках — марлевых сетках, якія закрываюць твар і шыю. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раство́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да раствору; прызначаны для прыгатавання раствору. Хутка Зіна пачала працаваць мулярам, а Зоя пайшла ў брыгаду на растворны вузел. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаадда́ча, ‑ы, ж.

Поўная аддача ўсіх сіл, здольнасцей, ведаў якой‑н. справе. Працаваць з поўнай самааддачай. □ Гэтая сцэна [са спектакля «Жывы труп»] можа служыць узорам акцёрскай натхнёнасці і самааддачы. Сабалеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вары́цца, вару́ся, ва́рышся, ва́рыцца; незак.

1. Гатавацца кіпячэннем на агні.

Булён варыцца.

Бульба варыцца.

2. Падвяргацца апрацоўцы шляхам кіпячэння, плаўлення.

Клей варыцца.

Сталь варыцца.

Варыцца ў сваім (уласным) саку — жыць або працаваць, не падтрымліваючы сувязі з іншымі, не выкарыстоўваючы іх вопыт.

|| зак. звары́цца, звару́ся, зва́рышся, зва́рыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разукамплектава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. што. Зняўшы або прыняўшы часткі абсталявання, прывесці (прадпрыемства, механізм) у стан немагчымасці працаваць, дзейнічаць.

2. каго-што. Парушыць цэласнасць чаго-н. укамплектаванага, скамплектаванага.

Р. звяно.

Р. бібліятэку.

|| незак. разукамплекто́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. разукамплекто́ўванне, -я, н. іразукамплектава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)