2.Разм. Прагна, са смакам есці. Адам сеў на траву, раздзёр селядца, запэцкаўшы пальцы аб вантробы, і пачаў з галадухі аплятаць, заядаючы сухім пячэннем.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́несціся, ‑несуся, ‑несешся, ‑несецца; пр. вынесся, ‑лася; зак.
Імкліва выбегчы, выехаць адкуль, куды‑н.; вымчацца. Коннік вынесся наперад. □ Неўзабаве перавозчык мой пачаў веславаць, і лодка .. зрабіла імклівы наўкруг, вынеслася на сярэдзіну ракі.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зя́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і зя́ваць. Жыжка, як шчупак, выкінуты на бераг, пачаў зяўкаць сваім роцікам, і хапаць паветра, але словы не ішлі. У зале пачуўся лёгкі смех.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́згацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і бразгаць; стукацца. Бразгацца ў дзверы. □ [Лях:] — Садзіцеся на той канец, у нос. Тут я сам буду, — і ён пачаў бразгацца каля палка з ланцугом.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нерашу́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан нерашучага; адсутнасць рашучасці. Мішурын пастаяў у нерашучасці і пасля пачаў паволі збірацца ў дарогу.Чорны.[Мучаідзе] праявіў нерашучасць толькі таму, што не быў у дастатковай меры смелым.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакупе́ц, ‑пца, м.
Разм. Тое, што і пакупнік. Коні тупаюць памалу і як бы прыслухоўваюцца да гутарак гаспадароў з пакупцамі.Бядуля.Здзівіўся дужа дзед, калі пакупец пачаў адлічваць яму грошы папяровымі маркамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Сцёбаць сябе або адзін аднаго. Станіслаў залез на палок і пачаў сцёбацца венікам.Жычка.[Дзеці] лазілі па камлі, сцябаліся тонкімі бярозавымі розгамі.Маеўская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́ТРАНКА,
вёска ў Смоліцкім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. За 17 км ад горада і чыг. ст. Быхаў, 60 км ад Магілёва. 175 ж., 103 двары (1996).
Вядома з 19 ст. З 1866 у Ветранцы дзейнічаў Александрыйскі шклозавод, у 1898 адкрыта школа. У 1926 — 226 ж., 49 двароў. У 1927 пачаў дзейнічаць торфазавод. У 1935—48 рабочы пасёлак. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 да 26.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У жн. 1943 гітлераўцы спалілі пасёлак, загубілі 287 жыхароў. Пасля вызвалення адбудаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КАР ((Wakar) Алексы) (17.1.1898, г. Самара, Расія — 25.8.1966),
польскі вучоны-эканаміст. У час ням.-фаш. акупацыі Польшчы (1939—45) удзельнічаў у нелегальнай дзейнасці Вышэйшай гандл. школы, з 1945 праф., з 1946 рэктар гэтай школы. У 1948—50 рэктар Акадэміі паліт. навук, з 1948 — праф. Вышэйшай школы планавання і статыстыкі. Пачаўнавук. дзейнасць як прыхільнік Лазанскай школы ў палітэканоміі, якая імкнулася абгрунтаваць выкарыстанне матэматыкі ў эканоміцы. У перадваенны перыяд даследаваў праблемы канкурэнцыі, цэн і знешняга гандлю, у пасляваенны — аптымальнага планавання і сістэмы кіравання сацыяліст. эканомікай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШЫ́РАЎ (Чары) (н. 10.12.1910, с. Кешы, каля Ашгабата),
туркменскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Туркменістана (1970). Вучыўся ў Ін-це навук. педагогікі. Друкавацца пачаў у 1928. У вершаванай аповесці «Канец крывавага водападзелу» (1948, новы варыянт 1953) адлюстраваў сац. пераўтварэнні ў туркм. ауле ў 1920—30-я г. Паэмы «Крывавае супраціўленне», «Разлука» (абедзве 1939), «У тыле ворага» (1941), «Памылка маладога млынара» (1957), «Сын Ялкаба» (1962), «Джыгіты Гак’яйлы» (1965), раманы «Следапыт» (1970), «Блізняты» (1973—74), «Стары правадыр» (1979) пра мірнае жыццё і дружбу народаў. Пераклаў на туркм. мову паасобныя творы Я.Купалы.