ПАРСУ́НА (скажэнне слова «персона» ад лац. persona асоба, твар),
умоўная назва твораў бел., рус. і ўкраінскага партрэтнага жывапісу канца 16—17 ст. Пераходны этап ад іканапісу да свецкага партрэта.
Раннія П. толькі ўмоўна перадавалі партрэтнае падабенства, захоўвалі ідэальнасць і кананічнасць вобразаў, плоскасную ўзорыстую тэхніку пісьма тэмперай па дошцы. У 17 ст. развіццё П. ішло ў двух кірунках: дамінавання абразовага пачатку (партрэт цара Фёдара Іванавіча, канец 16 — пач. 17 ст.; М.В.Скапіна-Шуйскага, каля 1630) і паступовага засваення прыёмаў зах.-еўрап. жывапісу, імкнення да перадачы індывід. асаблівасцей мадэлі, аб’ёмнасці форм пры захаванні традыц. плоскаснасці ў трактоўцы адзення (партрэт Г.П.Гадунова, 1686). П. таго часу пісалі алеем на палатне, часам з натуры. Найб. пашырылася ў творчасці жывапісцаў Аружэйнай палаты Маскоўскага Крамля І.Безміна, І.Максімава, С.Ушакова, М.Чаглокава і інш.
У жывапісе Беларусі 16—17 ст. арыентацыя на традыцыі ранніх партрэтных адлюстраванняў, якія трапляюцца ў фрэсках і іканапісе Стараж. Русі, прыкметна ў партрэтах Міхаіла Барысавіча (канец 16 — пач. 17 ст.), Канстанціна Астрожскага (1-я пал. 17 ст.). Рысы П. маюць партрэт сармацкі, партрэт данатарскі.
Да арт.Парсуна. Цар Фёдар Іванавіч. Канец 16 — пач. 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лу́бачка ’грэбень запалак’ (міёр., Хрэст. дыял.; Сл. ПЗБ). Да луб1, лу́бка (гл.). Названа паводле падабенства тонкай пласцінкі з запалкамі з тонкай палоскай кары.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мардзе́лік ’корж’ (Ян.). З мардзе́ль ’таўстун’ (Ян.) — паводле падабенства формы. Зваротнае развіццё семантыкі параўн. рус.пышка ’пампушка’ і ’дзяўчына, маладзіца’, драг.роўге́ня ’дародная кабета’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́гак ’хвароба злакавых раслін, сажа’ (ПСл). З рог1 у выніку пераносу значэння паводле падабенства. Параўн. рог ’спарыння, чорныя рожкі альбо матачныя рожкі’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іко́на. Ст.-рус.икона < ст.-слав.икона < с.-грэч.εἰκόνα ад ст.-грэч.εἰκών ’малюнак, абраз, падабенства’. Фасмер, 2, 125; Шанскі, 2, I, 46.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́дства, ро́дство ’радня, сваякі’ (брасл., Сл. ПЗБ; ЛА, 3; ТС), рус.родство́ ’роднасць’, ’блізкасць, падабенства’, дыял. (вяц., сіб.) ро́дство ’тс’, в.-луж.ródstwo ’сваяцтва, роднасць па крыві’; славен.soródstvo ’радня’, rôjstvo ’нараджэнне’, ’роды’, ’паходжанне’, серб.ро̏ђаштво і харв.rođaštvo ’роднасць, роднаснасць’, сро̀дство ’радня’, ’падабенства’, макед.родство ’роднасць, блізкасць’, балг.ро́дство ’тс’. Да прасл.*ordьstvo, у якім адцягнены суф. ‑ьstv‑o называе дзеянне, блізкае да паняцця стану (Вступ, 150).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марочыны ’сцёблы і лісце гароху’ (расон., ДАБМ, к. 278). Паводле падабенства, у выніку семантычнага пераносу з мароча, мярэча (гл.) ’гушчыня лесу, праз якую цяжка прайсці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
conformity
[kənˈfɔrməti]
n., pl. -ties
1) падабе́нстваn.; зго́днасьць; адпаве́днасьць f.
in conformity with — зго́дна з чым
2)
а) падпара́дкаваньне фо́рмам
б) прыстасава́нства n.
3) паслухмя́насьць, пада́тлівасьць, пако́рнасьць f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ло́ба́ч ’невялікі шчупак’, лобо́к ’тс’ (ТС). Рус.лоба́ч ’рыба кефаль, Mugil cephalus’, ’белавочка, Abramis sapa Pall.’ Утворана паводле падабенства з лаба́ч ’чалавек з вялікай галавой’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кантава́цца ’гультаяваць, праводзіць час, нічога не робячы’ (усх.-бел., КЭС). Да кант ’бок, край, рабро’, ’абшыўка’. Перанос значэння паводле падабенства: ’перакочвацца з боку на бок, лежачы’.