1.(1і2ас.неўжыв.). Атрымаць трэшчыну, не пераламацца зусім. Тоўсты сук надламаўся і цяпер, гайдаючыся, боўтаўся ў вадзе.Караткевіч.
2.перан. Страціць фізічныя або душэўныя сілы, аслабець. Здароўе надламалася. Душа надламалася.
3.перан. Стаць іншым, змяніцца. Алег убачыў, што ў яго ўзаемаадносінах з бацькам недзе нешта надламалася.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падстрэ́шша, ‑а, н.
1. Прастора пад ніжнім краем страхі якога‑н. будынка. Вераб’і ўжо збіраліся ў падстрэшшы на начлег і там заводзілі свае звычайныя сваркі з-за ўтульных мясцін.Якімовіч.Дробны дождж суха барабаніў у закураныя шыбы, недзе ў падстрэшшы тонка завываў вецер, зрываючы .. салому.Ваданосаў.
2. Тое, што і падстрэшак. Увечары мужчыны даставалі з падстрэшша косы.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апанта́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Ахоплены крайнім душэўным узрушэннем, якое бурна выяўляецца. Як апантаны, паімчаўся Косця да клуба.Шыцік.// У якім адчуваецца крайняе душэўнае ўзрушэнне. Недзе далёка ззаду пачуўся апантаны крык.Пестрак.
2.узнач.наз.апанта́ны, ‑ага, м. Чалавек, ахоплены крайнім душэўным узрушэннем. Я гэтак гарачыўся і гневаўся, што Давідзюк глядзеў на мяне, як на апантанага.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэалі́ст, ‑а, М ‑сне, м.
1. Паслядоўнік ідэалістычнай філасофіі. Гегель быў ідэаліст, г. зн. для яго мыслі нашай галавы былі не адлюстраваннямі, больш-менш абстрактнымі, сапраўдных рэчаў і працэсаў, а, наадварот, рэчы і развіццё іх былі для Гегеля толькі ўвасобленымі адлюстраваннямі нейкай «ідэі», якая існавала недзе яшчэ да ўзнікнення свету.Энгельс.
2.Разм. Чалавек, схільны ідэалізаваць, прыхарошваць рэчаіснасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Разнавіднасць чаго‑н. Варыянты рашэння задачы.// Адна з некалькіх рэдакцыі якога‑н. твора або яго часткі. Лемяшэвіч недзе чытаў раней гэту ўсходнюю легенду, праўда, крыху ў іншым варыянце і, пачуўшы яе з вуснаў Данілы Платонавіча, сам асэнсаваў інакш, чым раней.Шамякін.// У шахматах — адна з магчымых камбінацыя хадоў. Закрыты варыянт абароны.
[Ад лац. varians, variantis — які змяняецца.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўкатня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Хаатычны рух, цісканіна ў натоўпе. А сёння субота, недзе там, у РДК, — танцы, таўкатня падлеткаў каля ўвахода, шыпенне пласцінкі ў рупар.Адамчык.А мне ля касы ў зале вузенькай, Дзе сумятня і таўкатня, Аматары класічнай музыкі Бакі камячылі паўдня.Макаль.
2. Хатнія клопаты; мітусня, сумятня. Волечка займалася дробнай хатняй таўкатнёй.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угары́, прысл.
У вышыні (у паветры, у небе); проціл. унізе. Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары.Колас.Вялікі чырвоны месяц вісіць угары над лесам.Мурашка.Зоры сінія высока Зазвінелі ўгары.Броўка.Каляровыя шары пралятаюць угары, Як за птахам птах у вырай.А. Александровіч.// У верхняй частцы чаго‑н.; уверсе. Угары, недзе пад страхой, ціўкнуў спрасонку верабей.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць глухія адрывістыя гукі (пра рухавік, гадзіннік, сякеру і пад.). Недзе працавіта чохкаў рухавічок і з посвістам скуголіла цыркулярка.Сабаленка.Над акенцамі білетнай касы бойка чохкалі просценькія з прычэпленай гайкай-падвескай ходзікі і паказвалі ні многа ні мала — дзевяць.Ракітны.Шоргалі звонкія пілы, гахалі і чохкалі сякеры, цвыркалі скоблі.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спе́раду
1.нареч. спе́реди;
с. во́пратка была́ ўся запэ́цкана — спе́реди оде́жда была́ вся запа́чкана;
2.нареч. впереди́, спе́реди;
не́дзе с. чу́ліся стрэ́лы — где́-то впереди́ слы́шались вы́стрелы;
3.предл.срод. спе́реди, впереди́;
ісці́ с. кало́ны — идти́ спе́реди (впереди́) коло́нны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АЛО́ЎНІКАЎ Уладзімір Уладзіміравіч
(н. 16.1.1919, Бабруйск),
бел. кампазітар. Нар.арт. Беларусі (1970). Праф. (1980). Бацька ІУ.Алоўнікава. Скончыў Бел. кансерваторыю (1941, класы кампазіцыі В.Залатарова і фп. М.Бергера), у 1947—94 педагог у ёй, у 1962—82 рэктар. Аўтар сімфанічнай, камерна-інстр. і вак. музыкі. Жыццесцвярджальнасцю і лірычнай пранікнёнасцю вызначаюцца шырока вядомыя яго песні: «Радзіма мая дарагая», «Лясная песня», «Песня пра Брэсцкую крэпасць», «Песня пра К.Заслонава», «Песня аб Мінску», «Недзе ў пасёлку» і інш.Найб. значныя праграмныя сімф. творы: паэмы «Партызанская быль» (1952), «Нарач» (1954), сюіта «Песні міру» (1958); араторыя «Партызанскія песні» (1994).
Інш. тв.: кантата для дзяцей «Усім піянерам таварыш і брат» (памяці М.Казея), «Урачыстая прэлюдыя» і эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці» для сімф.арк.; сюіта «На Палессі» і муз. карцінка «Зорка Венера» для арк.бел.нар. інструментаў; п’есы для фп., скрыпкі і фп.; хары, рамансы, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў.