Сядзець некаторы час. Пасядзець на лаўцы. Пасядзець над задачай. Пасядзець з дзецьмі дома. Пасядзець у астрозе. □ [Бацька] пасядзеў, апусціўшы галаву, потым устаў і пайшоў з хаты.Ляўданскі.[Турсевіч:] — Люблю я, ведаеш, гэтак з прыяцелем за чаем пасядзець!..Колас.Дзядзька Нічыпар спрабаваў прыпыніць гэты рух гасцей, угаворваў яшчэ крыху пасядзець.Кулакоўскі.— Нам прыйдзецца толькі пасядзець тут тыдзень ці два, пакуль спадзе вада.Маўр.Калі ўсё было гатова, бацька сказаў: — А цяпер, перад дарогай, пасядзім трохі.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае, не набыў жыццёвага вопыту, непасрэдны; прастадушны. Са спагадай гляджу на чалавека, наіўнага, няўмелага, неспрактыкаванага, і хочацца яму памагчы.Вярцінскі.На новае месца працы ў вёску Выганы Лабановіч прыехаў не наіўным летуценнікам, а сталым чалавекам.Пшыркоў.// Які выражае прастадушнасць. Наіўныя вочы. Наіўны выраз твару. □ — А вы будзеце мяне слухаць? — голас у Адама быў кволы, па-дзіцячаму наіўны.Паслядовіч.// Пазбаўлены жыццёвага вопыту. Наіўнае пытанне. Наіўныя ўяўленні аб жыцці. □ Праз тыдзень пісанне было закінута, бо самому аўтару яно здалося вельмі наіўным і смешным.Колас.// Непасрэдны, без хітрасцей. Гэта была дзіцячая песенька 1 простая, наіўная.Лынькоў.
[Фр. naïv.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамільгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. З’явіцца, паказацца і хутка знікнуць. Паравоз маланкай прамільгнуў праз станцыю.Лынькоў.Паміж сасонак адна за адной прамільгнулі цёмныя цені.Шчарбатаў.// Пра ўяўны рух прадметаў, міма якіх рухаецца чалавек.
2. Вельмі хутка прайсці (пра час). Тыдзень прамільгнуў нібы адзін дзень.Шыцік.Прамільгнуў матыльком светлакрылым дзень.Мурашка.//перан. Узнікнуць, з’явіцца на імгненне (пра думкі, пачуцці і інш.). І тут нейкім чынам у памяці Лабановіча прамільгнуў малюнак спаткання з Турсевічам на Палессі.Колас.— Шчасце чалавека ў няведанні, — несвядома прамільгнула ў Ігнася думка.Чорны.//перан. Чуць прыкметна, злёгку выявіцца. У сініх вачах жанчыны прамільгнула насцярожанасць.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разыгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пачаўшы іграць, натхніцца, захапіцца ігрой. Потым Марыля разыгралася. Дзе падзелася скаванасць. Першая дзея закончана. Пляскалі ў далоні доўга.М. Ткачоў.Але варта .. [Люсі] было толькі разыграцца, і яна адразу перамянялася.Карпюк.
2.Разм. Пайграўшы некаторы час, настроіцца на лёгкую і свабодную ігру на якіх‑н. інструментах.
3. Паступова ўзмацніцца, дасягнуць высокай ступені ў сваім праяўленні. Апетыт разыграўся. Хвароба разыгралася./ Пра з’явы прыроды. Разыгралася бура.
4. Адбыцца, здарыцца. Стэп, дзе разыгралася жудасная трагедыя, стаў называцца Акмолінскім.Васілёнак.Але тут нечакана разыграўся такі эпізод, пасля якога ў Ясенях цэлы тыдзень смяяліся з Пятрэся.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сверб, ‑у, м.
1. Адчуванне казытлівага нервовага раздражнення, якое выклікае пачухванне. За плечы лезе холад. Цягне на сон. Ные рука, бярэ сверб, — быццам нехта круціць яе свярдзёлкам ля локця.Пташнікаў.// Раздражненне, выкліканае ўкусамі, дотыкам чаго‑н. і пад. Не думайце, што пасля той пасадкі ў крапіву Тараска збаяўся высока лазіць. Не. Мінуў які тыдзень, і ўсё забылася. Сверб прайшоў.Юрэвіч.
2.перан.Разм. Нецярплівае жаданне чаго‑н., імкненне да чаго‑н., турбота. Але ёсць у.. [Алёнкі] адзін верш. Яна хавае яго і нікому яго не паказвае, нягледзячы на ўвесь аўтарскі сверб падзяліцца з чытачом сваёю творчасцю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Wóchef -, -n ты́дзень;
in der ~ у будзённыя дні;
in díeser ~на гэ́тым ты́дні;
vor zwei ~n два ты́дні таму́ наза́д
2) plмед. (пасля)ро́давы перы́яд;
sie kommt bald in die ~n яна́ ху́тка наро́дзіць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«САВЕ́ЦКАЯ БЕЛАРУ́СЬ»,
штодзённая грамадска-паліт. газета. Выдавалася з 1.2.1920 у Смаленску, з 15.8.1920 да 21.3.1933 у Мінску набел. мове. Першыя 10 нумароў выдаваліся 2 разы натыдзеньБел.рэд. калегіяй ЦК КП(б) Літвы і Беларусі як 2-тыднёвы часопіс. З 15.8.1920 орган Рэўкома БССР, з 19.12.1920 — ЦВКБССР, з 16.1.1930 — ЦВК і СНКБССР. Адказныя рэдактары ў розныя гады: С.Булат, З.Жылуновіч (Ц.Гартны), У.Ігнатоўскі, М.Кудзелька (М.Чарот) і інш. Адлюстроўвала сац. і грамадска-паліт. працэсы, развіццё эканомікі, літ. руху і маст. культуры БССР у 1920 — пач. 1930-х г. Збірала вакол сябе раскіданыя па краіне літ. сілы, спрыяла творчаму супрацоўніцтву старэйшых і маладых пісьменнікаў. Друкавала творы А.Бабарэкі, Я.Бобрыка, П.Броўкі, З.Бядулі, А.Вечара, А.Вольнага, М.Гарэцкага, У.Дубоўкі, А.Дудара, М.Зарэцкага, Я.Коласа, К.Крапівы, А.Куляшова, Я.Купалы, М.Лынькова, Я.Пушчы, Л.Родзевіча, П.Труса, К.Чорнага і інш. пісьменнікаў, літ.-знаўцаў, публіцыстаў і краязнаўцаў. Наладжвала літ.-маст. вечары і дыскусіі (пра БДТ-1, творчасць Ц.Гартнага, М.Чарота, М.Грамыкі), асвятляла тэатр. і муз. жыццё рэспублікі. маст. і этнагр. выстаўкі, садзейнічала ахове помнікаў прыроды, гісторыі і культуры. У 1930—33 ва ўмовах рэпрэсій, пашырэння вульгарна-сацыялагічнай крытыкі са старонак газеты зніклі лірычныя вершы, апавяданні, аб’ектыўныя навук. і крытычныя матэрыялы пра бел.нац. культуру, партрэты пісьменнікаў і мастакоў. Публікаваліся пераважна юбілейныя творы, апавяданні і нарысы навытв. тэму, вульгарна-сацыялагічныя артыкулы і інш. Выдавала літ. дадаткі-часопісы «Радавая рунь» (1924), «Чырвоная краіна» (1927, 1929), «Літаратурны дадатак да газеты «Савецкая Беларусь» (1928).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калясі́ць, каляшу, калясіш, калясіць; незак.
Разм. Хадзіць або ездзіць пятляючы, робячы кругі. Тыдзень ужо, як Піня не мог упарадкаваць як след коней, а калясіў па паляўнічай сцежцы Крайскім бокам.Пташнікаў.[Раманенка і шафёр] калясілі па гарадку, шукаючы патрэбную вуліцу.Шамякін.// Шмат ездзіць або хадзіць на розных мясцінах, у розных напрамках. Калясіць па свеце. □ Лявон Свірыдовіч, шафёр першага класа, адчуваў стомленасць. Паездка была нялёгкай. Чацвёра сутак калясілі яны па дарогах вобласці.Корбан.Шмат калясіў ты, разведчык, Многім няўдачам па зло, Там, дзе нагі чалавечай Можа зусім не было.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зага́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1. Кароткае іншасказальнае апісанне якога‑н. прадмета, з’явы, якія трэба пазнаць, адгадаць. Адгадаць загадку. □ Нам Пятро спачатку Загадаў загадку: Мой кравец заўсёды колкі, Бо на ім тырчаць іголкі.Грахоўскі.
2.перан. Пра што‑н. складанае, заблытанае, незразумелае, што патрабуе разгадкі, тлумачэння. [Багуцкі] заставаўся загадкай для камісара гестапа.Лынькоў.Чулася людзям загадка, якая не адзін дзень, не адзін тыдзень вісела над імі, над усім сялом, невядома што зычыла.Мележ.Жыццёвы і творчы шлях Баршчэўскага поўны супярэчнасцей і загадак.Мальдзіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.неўжыв.). Падоўжыцца, павялічыцца ад нацягвання. Гумка расцягнулася. Пальчаткі расцягнуліся. □ Кофта расцягнулася, асабліва на локцях і на грудзях.Арабей.// Пашкодзіцца ад моцнага напружання, удару, неасцярожнага руху (пра сухажылле, звязкі і пад.).
2.(1і2ас.неўжыв.). Рухаючыся, размясціцца доўгім, рэдкім з прамежкамі радам. Калона з пяці фурманак расцягнулася на цэлы кіламетр.Рамановіч.Выйшлі [партызаны] апаўдні. Расцягнуліся ланцугом між сосен.Навуменка.// Размясціцца паласой на якой‑н. (часцей значнай) адлегласці. Стары горад расцягнуўся ўздоўж Прыпяці на трынаццаць кіламетраў.В. Вольскі.
3.(1і2ас.неўжыв.). Прадоўжыцца да якога‑н. часу або доўгі час; зацягнуцца. Работа расцягнулася натыдзень. □ Расцягнулася размова, каб закончыцца на згодзе.Дубоўка.
4. Легчы выцягнуўшыся. Сяргей расцягнуўся на траве воддаль вогнішча, узіраўся ў зорнае летняе неба.Машара.Сцёпка прывязаў каня да біла калёс, сам расцягнуўся на возе.Хомчанка.// Упасці ўсім целам. Міхаська ад страху кінуўся бегчы, зачапіўся за нейкі корань і расцягнуўся на зямлі.Сіняўскі.Халуста імгненна апынуўся каля дзвярэй, зачапіўся нагой за парог і расцягнуўся на зямлі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)