1. Той, хто чыніць дабро, аказвае дапамогу, паслугу каму‑н.; дабрачынец. — Прыходзьце, даражэнькія мае, часцей: вы толькі і засталіся нашымі сябрамі-дабрадзеямі.Гартны.На словах дабрадзей, а на справе ліхадзей.З нар.
2.Разм. Форма сяброўскага звароту да каго‑н., часам з адценнем іроніі, злараднасці. — Памыляешся, дабрадзей, мне пайшоў ужо дваццаць другі год.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дамо́ў, прысл.
На сваю кватэру, у сваю хату, у сваю сям’ю. — Можа б ты распранулася хаця, Стася? Ты ж прыйшла дамоў, у сваю хату.Зарэцкі.Хлопцы кончылі сваю работу і пайшлі дамоў.Колас.//На радзіму. [Мелех:] Я шосты год ваюю і нязручна Пабітаму варочацца дамоў.Глебка.// У двор, у хлеў. Ужо дамоў пастух скаціну гнаў.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абле́так, ‑тка, м.
Абл. Жывёліна ва ўзросце двух год; жывёліна, якая пералетавала. Ён [Сымон] гадае так і гэтак Ды глядзіць у гушчарняк, Як ваўчок, як той аблетак, Ды не вырвацца ніяк.Колас.
•••
На аблетак — каб аблетавала, праляжала лета (звычайна пра дровы). Бацька нават не паспеў навазіць і накалоць на аблетак дроў, як нечакана снег узяўся вадою.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зверава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Падобны з выгляду на звера; грубы, страшны. [Мікодым] здаваўся.. не суровым і дужым, а звераватым і страшным.Марціновіч.У вёску завітаў бургамістр воласці Бадзягін. Сярэдніх год мужчына, звераваты на выгляд.Федасеенка.// Такі, як у звера; страшны, злосны. Звераватыя вочы. Звераваты выгляд.
2. Які цураецца людзей; замкнуты, нетаварыскі. — Не калектыўны ты чалавек. Звераваты.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
махля́рства, ‑а, н.
Разм. Падман, ашуканства з мэтай набыць грошы, маёмасць. [Акцызнік:] — Думаеш, я махлярствам грошы набываю? Не такі. Грошы, нажытыя махлярствам, — на трыццаць год, а мазалём — на тысячу.Пташнікаў.Не было завозу свайго, са сваёй вёскі, дык везлі чужыя. Яны не ведалі таго махлярства, што рабілася ў млыне, і ім было ўсё роўна, хто ім будзе малоць.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Ствараць крык, падобны на гукі «кар-кар». Толькі ў вершалінах дрэў прарэзліва каркалі вароны ды звінелі на розныя галасы іншыя дробныя птушкі.Якімовіч.
2.перан.Разм. Прадказваць няўдачу, няшчасце, бяду. — Бачыш, піянер, як кіпіць работа! Яшчэ ж год назад знаходзіліся такія, што каркалі, быццам у калгасе ніхто працаваць па-сапраўднаму не будзе.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Падрамантаваць. Давай лепш падладзім крыху гэтую хату, што нам далі, а то разваліцца.Кулакоўскі.Падладзіць.. [бляхар], скажам, вядро — яно і паслужыць гаспадару яшчэ які год.П. Ткачоў.//Разм. Прывесці ў парадак; паправіць. Падладзіў [Клім] гаспадарку, як кажуць, стаў на ногі.Шахавец.
2.Разм. Настроіць музычны інструмент на пэўны лад. Падладзіць балалайку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навуча́льная ўстано́ва Bíldungseinrichtung f -, -en;
навуча́льны год Léhrjahr n -(e)s, -e (напрадпрыемстве), Schúljahr n (ушколе), Stúdi¦enjahr n (уВНУ);
прарэ́ктар па навуча́льнай рабо́це Proréktor für Stúdi¦enangelegenheiten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЗІМНЕЗЯЛЁНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны ўмераных шырот, якія зімуюць з зялёным лісцем. Адрозніваюць: уласна З.р. (пераважна адналетнікі і некат. шматгадовыя расліны — метлюжок цыбульны, віды эрэмурусу і інш.), у якіх зялёнае лісце перазімоўвае пад снегам і адмірае вясной пасля ўтварэння новага, і летне-зімнезялёныя расліны (суніцы, кісліца, многія лугавыя злакі), якія захоўваюць зялёнае лісце круглы год, але працягласць жыцця кожнага іх ліста (у адрозненне ад вечназялёных раслін) менш за 1 год. На Беларусі з З.р. растуць: у лясах — суніцы лясныя, падлеснік еўрапейскі, кісліца звычайная, дабраполь жоўты, падалешнік еўрапейскі; на лугах — панікніца рачная, гарлянка паўзучая, аўсяніца (лугавая і чырвоная), цімафееўка лугавая, вострыца дзірваністая, некат. асокі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́знік, ‑а, м.
1. Той, хто кіруе запрэжанымі коньмі; вазніца, фурман.
2. Той, хто займаецца возніцтвам. Патупаўшы на рынку і не знайшоўшы нікога з Выганаў, Лабановіч старгаваў за рубель возніка.Колас.Некалькі год давялося бацьку працаваць і местачковым балаголам, а потым у купцоў вознікам лясных матэрыялаў.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)