дысцыплі́на

(лац. disciplina = навучанне)

1) абавязковае для ўсіх членаў якога-н. калектыву падпарадкаванне ўстаноўленым правілам (напр. воінская д., працоўная д.);

2) асобная галіна якой-н. навукі; вучэбны прадмет (напр. тэхнічныя дысцыпліны).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

афары́зм, ‑а, м.

Трапны лаканічны выраз павучальнага характару; сентэнцыя, навучанне, выслоўе. — Каго ты хочаш у дурнях пакінуць? — зняважліва пытае пісар. — Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я табе скажу, хто ты, — прыводзіць ён вядомы афарызм. Колас. Бадай і не назавеш такой байкі народнага пісьменніка, з якой людзі не ўзялі б сабе крылатага выразу, дасціпнага выслоўя, афарызма. Казека.

[Грэч. aphorismos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przymus, ~u

м. прымус; ціск; націск;

pod ~em — пад прымусам;

przymus nauczania — абавязковае навучанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Трэ́нер ‘спецыяліст, які кіруе трэніроўкай’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з англ. trainer ‘трэнер, інструктар, дрэсіроўшчык’. Аналагічна: трэ́нінг ‘трэніроўка’ (ТСБМ), трэнава́нне ‘тс’ (Некр. і Байк.), трэнава́ць ‘праводзіць трэніроўкі’ (Некр. і Байк.) і трэнірава́ць ‘навучаючы каго-небудзь, праводзіць сістэматычныя практыкаванні па чым-небудзь’ (ТСБМ), ‘тармазіць (плыт)’ (шальч., Сл. ПЗБ); параўн. да апошняга англ. train ‘шэраг, ланцуг, гуж’, ‘чарада’. Сюды ж трэніроўканавучанне маладога сабакі да палявання’ (Сцяшк.). Гл. Брукнер, 576; ЕСУМ, 5, 629; Арол, 4, 98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БРЭ́СЦКІ МУЗЫ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.

Засн. ў 1940 у Брэсце як муз. вучылішча. З 1993 каледж. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): нар. інструменты; спевы, струнныя, духавыя і ўдарныя інструменты; тэорыя музыкі; фартэпіяна; хар. дырыжыраванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае. Пры каледжы працуюць: дзіцячая муз. школа з прафарыентацыяй (з 1994); хор, аркестры (бел. і рус. нар. інструментаў, духавы, сімфанічны).

Г.​В.​Сегянюк.

т. 3, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДНАКАМПЛЕ́КТНАЯ ШКО́ЛА, пачатковая школа,

у якой усе класы вядзе адзін настаўнік. Звычайна працуюць у невял. населеных пунктах пры наяўнасці 4 пач. класаў з агульнай колькасцю да 10 вучняў, якія аб’яднаны ў клас-камплект. Навучанне вядзецца па праграмах для пач. класаў агульнаадук. школы. У 1994/95 навуч. г. на Беларусі было 24 аднакамплектныя школы, колькасць іх паступова скарачаецца.

Л.​І.​Дурэйка.

т. 1, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫШЭ́ЙШАЕ ПАЖА́РНА-ТЭХНІ́ЧНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1992 у Мінску на базе вучэбнага цэнтра пажарнай аховы (створаны ў 1933). Рыхтуе інжынераў па пажарнай тэхніцы і бяспецы. У 1996/97 навуч. г. ф-т завочнага навучання, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі; 5 кафедраў. Навучанне дзённае і завочнае. У вучылішчы праводзіцца прафес. падрыхтоўка спецыялістаў ваенізаванай пажарнай службы. Мае музей гісторыі вучылішча.

т. 4, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІРАВА́ННЯ І ПРАДПРЫМА́ЛЬНІЦТВА ІНСТЫТУ́Т,

недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1991 у Мінску. Рыхтуе менеджэраў, бухгалтараў, спецыялістаў па каштоўных паперах, юрыстаў, эканамістаў у галіне міжнар. эканам. адносін. У 1997/98 навуч. г. ф-ты: менеджменту, кіравання знешнеэканамічнай дзейнасцю, улікова-эканамічны, юрыдычны. Навучанне дзённае і завочнае; платнае. Мае цэнтр інфарм. тэхналогій, спадарожнікавае тэлебачанне, інтэрнет, б-ку. Філіялы ў Бабруйску, Барысаве, Маладзечне, Светлагорску, Пінску.

т. 8, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯСВІ́ЖСКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.

Засн. ў 1984 у г. Нясвіж як пед. вучылішча, з 1994 — каледж. Рыхтуе настаўнікаў пач. класаў і настаўнікаў замежнай мовы (ням., англ.) для базавай школы. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч. г.): педагогіка і методыка пач. навучання; замежная мова. Прымаюцца асобы з базавай (тэрмін навучання 3 г. 10 мес.) і сярэдняй (тэрмін навучання 2 г. 10 мес.) адукацыяй. Навучанне дзённае.

т. 11, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЕ ВЫШЭ́ЙШАЕ ПРАФЕСІ́ЙНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА ГА́НДЛЮ.

Засн. ў 1994 у Мінску на базе Мінскага сярэдняга прафес.-тэхн. вучылішча № 222 гандлю. На 1-й ступені навучання рыхтуе прадаўцоў і касіраў-кантралёраў. Прымаюцца асобы з базавай (тэрмін навучання 3 гады) і сярэдняй (8—10 мес. навучання) адукацыяй. На 2-й ступені (тэрмін навучання 1 год 6 мес.) рыхтуе эканамістаў і камерсантаў. Навучанне на абедзвюх ступенях дзённае.

т. 10, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)