збо́рны, -ая, -ае.
1. Які з’яўляецца месцам збору каго-н.
З. пункт.
2. Які складаецца з аб’яднаных у цэлае разнародных частак.
Зборная каманда (у спорце: з лепшых ігракоў розных каманд).
3. Састаўлены з асобных гатовых дэталей, элементаў; заснаваны на прымяненні такіх дэталей.
З. дом.
Зборныя канструкцыі.
Зборнае домабудаўніцтва.
4. Абагульнены, які адносіцца да многіх.
З. літаратурны вобраз.
5. У граматыцы — які абазначае сукупнасць прадметаў ці асоб, што ўспрымаюцца як адзінае цэлае.
Зборныя назоўнікі.
|| наз. збо́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГІ́ПІУС Зінаіда Мікалаеўна (20.11.1869, г. Бялёў, Расія — 9.9.1945),
руская пісьменніца. Ідэолаг дэкадэнцтва. Жонка Дз.С.Меражкоўскага. З 1920 у эміграцыі. Першыя вершы апубл. ў 1888. Выйшлі паэт. кн. «Збор вершаў» (кн. 1—2, 1904—10); «Апошнія вершы, 1914—1918» (1918). Межы яе паэтычнага свету вызначалі палярныя кантрасты паміж індывідуалістычным самасцвярджэннем, смелым прыняццем жыцця і адмаўленнем ад сябе, ад уласнай волі, стратаю сэнсу існавання. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Новыя людзі» (1896), «Чорнае на белым» (1908), «Месячныя мурашы» (1912), «Нябесныя словы» (1921), раманаў «Пераможцы» (1898), «Чортава лялька» (ч. 1-я трылогіі, 1911; ч. 3-я пад назвай «Раман-царэвіч», 1913), п’ес «Макавы цвет» (1908, з Меражкоўскім і Дз.Філосафавым) і «Зялёны пярсцёнак» (1916), мемуараў «Жывыя твары» (т. 1—2, 1925), «Дзмітрый Меражкоўскі» (1951, не скончаны). Як крытык (псеўданім Антон Крайні) абараняла сімвалізм («Літаратурны дзённік, 1899—1907», 1908). У творах, напісаных у эміграцыі, рэзкае непрыняцце Кастр. рэв. і сав. улады.
Тв.:
Стихотворения;
Живые лица. М., 1991;
Сочинения: Стихотворения, проза. Л., 1991.
т. 5, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКА́НД,
горад ва Узбекістане, у Ферганскай вобл., у нізоўях р. Сох. 175 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак. Прадпрыемствы машынабудавання і металаапр., лёгкай, хім. і харч. прам-сці. Пед. ін-т. Тэатр. Музеі: краязнаўчы, літаратурны, дом-музей узб. паэта Х.Н.Хамзы Арх. помнікі: Медрэсеі-Мір (18 ст.), ансамбль Дахмаі-Шахон (1825), палац Худаяр-хана (1871). Стараж. цэнтр нар. мастацтва.
Упершыню згадваецца ў 10 ст. як горад на караванным шляху з Індыі і Кітая. У 13 ст. разбураны мангола-татарамі. У 15 ст. пабудавана крэпасць Эскі-курган, у 1732 на яе месцы — горад (з 1740 наз. К.) — сталіца Какандскага ханства. Буйны цэнтр вытв-сці паперы, ганчарства, чаканкі па медзі. У час Какандскага паўстання 1873—76 заняты рас. войскамі, далучаны да Расіі (1876), пав. горад Ферганскай вобл. У 1899 злучаны чыгункай з Самаркандам і Андыжанам. У грамадз. вайну 1918—22 цэнтр Какандскай аўтаноміі (існавала з 9—12.12.1917 да 19—22.2.1918), месца баёў з басмачамі (1920). З 1925 у складзе Узбекістана.
т. 7, с. 442
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТАРАТУ́РНАЯ КРЫ́ТЫКА,
ацэнка і вытлумачэнне літ.-мастацкіх твораў; адзін з відаў літ. творчасці; самасвядомасць л-ры ў яе адносінах да мастака і чытача. Развіваецца ў пэўных межах часу і прасторы, у межах вымыслу і рэальнасці, умоўнага і безумоўнага. Л.к. — састаўная частка літаратуразнаўства і ў той жа час мае агульныя рысы з маст. творчасцю і публіцыстыкай. Асвятляе бягучы літаратурны працэс, ацэньвае і тлумачыць творчасць асобных пісьменнікаў, выяўляе і сцвярджае творчыя прынцыпы таго ці іншага літ. кірунку, арыентуе чытача, вызначае шляхі развіцця л-ры. Л.к. цесна звязана з жыццём, грамадскім рухам, філас. і эстэт. ідэямі свайго часу, актыўна ўплывае на развіццё л-ры і маст. густу. Яна мае розныя жанравыя структуры (рэцэнзія, кароткі водгук, праблемны, дыскусійны, аглядны і інш. тыпу артыкулы, эсэ, памфлет, творчы партрэт і інш.), якія ў залежнасці ад месца, часу і задач сац. і маст. развіцця арганізуюцца ў дынамічныя сістэмы са сваімі сэнсавымі і формаўтваральнымі прынцыпамі. Пра развіццё Л.к. на Беларусі гл. ў арт. Літаратуразнаўства.
М.І.Мушынскі.
т. 9, с. 297
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэтэкты́ў
(лац. detective)
1) агент вышукной паліцыі, які вядзе расследаванне крымінальных спраў;
2) літаратурны твор або кінафільм, у якім расказваецца аб прыгодах сышчыкаў, шпіёнаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
анані́м
(гр. anonymos = безыменны)
1) аўтар літаратурнага твора або пісьма, які ўтаіў сваё імя;
2) літаратурны твор або пісьмо, на якім не пазначаны аўтар.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
падаро́жжа, ‑а, н.
1. Паездка на чым‑н. або пешы паход (звычайна далёка ад таго месца, дзе жывеш). Падарожжа па моры. Кругасветнае падарожжа. □ Яшчэ з зімы рыхтавала.. [Ліда] вучняў да.. падарожжа па вобласці. Шамякін.
2. Літаратурны жанр. Сяргей кульгаў, ходзячы па пакоі, разглядаў падоўгу два тоўстыя тамы падарожжаў Пржэвальскага ў бліскучай .. вокладцы і хваліў камсамольцаў. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псеўдані́м, ‑а, м.
Выдуманае імя або прозвішча, пад якімі часта выступаюць пісьменнікі, мастакі і інш. Сакратар узяў рукапіс, прагледзеў яго, зірнуў на подпіс. — Гэта ваша сапраўднае прозвішча? — запытаў сакратар. — Не, гэта мой псеўданім. Колас. Яшчэ ў пачатку працэсу Пестрак, на вялікае здзіўленне пракурора, прызнаўся, што піша вершы, што Звястун — гэта яго літаратурны псеўданім. Таўлай.
[Ад грэч. pseudōnymos — носьбіт выдуманага імені.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
writing [ˈraɪtɪŋ] n.
1. пісьмо́; напіса́нне;
in wri ting у пісьмо́вай фо́рме;
earn from writing зарабля́ць гро́шы літарату́рнай пра́цай
2. стыль, мане́ра пісьма́
3. по́чырк
4. літарату́рны твор;
the writings of Byron тво́ры Ба́йрана;
the sacred/holy writings relig. Свяшчэ́ннае піса́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дыяло́г
(гр. dialogos)
1) размова паміж дзвюма або некалькімі асобамі;
2) частка літаратурнага твора ў выглядзе размовы дзеючых асоб; літаратурны твор, напісаны ў форме размовы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)