падвойнае грануляванае комплекснае ўгнаенне. Асн. кампаненты — амонію нітрат NH4NO3 і дыгідраортафасфат NH4H2PO4; мае 21—23% азоту і да 20% (у пераліку на P2O5) фосфару. Вельмі гіграскапічны, раствараецца ў вадзе. Атрымліваюць раскладаннем канцэнтрату апатыту ці фасфарытаў азотнай к-той з далейшай нейтралізацыяй растворам аміяку. Выкарыстоўваюць на глебах усіх тыпаў як асн. і прыпасяўное ўгнаенне і для падкормкі розных с.-г.культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯТЛІ́ЧКА (Apera),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. 5 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 1 від — М. палявая (A. spicaventi). Трапляецца на вільготных пясках, каля дарог, у пасевах збожжавых культур.
М. палявая — аднагадовая травяністая расліна выш. да 1 м. Сцёблы круглыя, голыя, прамыя або каленчата-ўзыходныя. Лісце лінейна-ніткападобнае, шурпатае. Дробныя аднакветныя каласкі сабраны ў буйную раскідзістую мяцёлку. Плод — зярняўка. Шкоднае пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЁЎ ПАХАВА́ЛЬНЫХ У́РНАЎ КУЛЬТУ́РЫ,
агульная назва шэрагу археал.культур паводле характэрнай прыкметы — могільнікаў без насыпаў, што ўтрымлівалі рэшткі крэмацыі, звычайна пахаваныя ў гліняных пасудзінах на дне магілы. Узніклі ў раннім бронзавым веку і існавалі больш за 1700 гадоў. Былі пашыраны па ўсёй Еўропе. У раннім жал. веку ў могільніках трапляюцца таксама пахаванні ў ямках без урнаў і трупапалажэнні. У 15—4 ст. да н.э. ад Балтыйскага ўзбярэжжа да р. Дунай і ад р. Шпрэ да Валыні была пашырана самая стараж. з П.п.у.к. — лужыцкая культура. На мяжы 2—1-га тыс. да н.э. ў далінах рэк Дунай і Рэйн у паўн.-зах. частцы Швейцарыі і Усх. Францыі ўзніклі паўд.-германская і парэйнская П.п.у.к. У пач.жал. веку носьбіты гэтых культур праніклі далей на тэр. Францыі, у 8 ст. да н.э. — на Пірэнейскі п-аў (Каталонія, Кастылія), у 9—8 ст. да н.э. з’явіліся ў Брытаніі. Пашырэнне палёў пахаванняў не звязана з экспансіяй аднаго народа ці генетычнымі сувязямі плямён. Лічаць, што гэты абрад быў успрыняты этнічна разнастайнымі групамі насельніцтва Еўропы. На Беларусі да П.п.у.к. належыць зарубінецкая культура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Су́ржык старое ’мука з сумесі розных культур’ (валож., ЛА, 4; Малч.). Укр.су́ржик, су́ржиця, рус.су́ржанка, су́ржик, польск.дыял.sążyca, sąrżyca ’жыта (сеянае) напалову з пшаніцай’, чэш.souržice, sourež, славац.suržica ’сумесь пшаніцы і жыта або аўса і ячменю’, серб.-харв.су̀ражица, су̀ржица, славен.sọ́ršica, балг.су́ръжица ’тс’. Прасл.*sǫržica < *sǫrъžь, ад *sǫ‑ ’су-’ і *rъžь ’жыта’, гл. рож (Фасмер, 3, 806; Праабражэнскі, 2, 211; Філін, Образ., 113; Брукнер, 482; Махэк₂, 513; Скок, 3, 116; ЕСУМ, 5, 479). Гл. спецыяльна Борысь (Prefiks., 122–123), дзе прыводзяцца і іншыя суфіксальныя варыянты слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУ́ГА (Святлана Фёдараўна) (н. 26.12.1937, г. Карукаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-фітапатолаг. Д-рс.-г.н. (1988). Скончыла Ленінградскі с.-г.ін-т (1961). З 1968 на Мінскай доследнай станцыі, з 1971 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук. працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых культур, выкарыстанні лек прэпаратаў, біял. метадаў аховы раслін, маніторынгу адчувальнасці папуляцый грыбоў — узбуджальнікаў хвароб да фунгіцыдаў.
Тв.:
Интегрированная система защиты ячменя от болезней. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКЕЦІРО́ЎКА,
механічнае прарэджванне шыракарадных пасеваў, калі ў радку на аднолькавай адлегласці застаюцца «букеты» з некалькіх раслін; агратэхн. прыём Выкарыстоўваюць пры апрацоўцы прапашных культур (цукр. буракоў, кукурузы і інш.).
Букеціроўку звычайна праводзяць лапчастым культыватарам упоперак радкоў. Букеціроўку цукр. буракоў пачынаюць у перыяд утварэння першай пары сапраўдных лістоў, кукурузы — 3—4-га ліста, выконваюць на працягу 6—8 дзён. Найб. пашырана схема, калі выраз роўны 27 см, а даўж. «букета» 18 см.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІ́МАЯ СО́ЎКА (Agrotis segetum),
насякомае атрада матылёў. Пашырана ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі.
Размах крылаў 4—5 см. Пярэднія крылы шэрыя або амаль чорныя з плямамі, заднія — белыя. Актыўныя ўначы. Самка вельмі пладавітая, адкладвае больш за 2 тыс. яец. Матылькі жывяцца нектарам кветак, сокам раслін, вусені — травяністымі раслінамі. Шкоднікі с.-г.культур: псуе высеянае зерне азімых злакаў, шкодзіць руні, кукурузе, сланечніку, бавоўніку і інш. раслінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАЎНЁЎ (Аляксей Іванавіч) (н. 25.2.1925, в. Каўшова Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1973), праф. (1974). Скончыў БДУ (1950). З 1954 у Ін-це філасофіі і права, на кафедры філасофіі АН Беларусі. Даследаваў пытанні сац. філасофіі, філас. праблемы развіцця культуры, навукі і навук. дзейнасці, сучаснасць і будучыню нац.Культур. Аўтар прац «Нацыянальная культура і камунізм» (1967), «Інтэрнацыянальнае і нацыянальнае ў развіцці сацыялістычнай культуры» (1974) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЖЭДРАЦЯ́НІКІ,
лічынкі жукоў сям. чарнацелак і пылкаедаў, шкоднікі многіх с.-г.культур. Названы так за вонкавае падабенства да драцянікаў. У адрозненне ад іх у І. развітая верхняя губа, пярэднія ногі даўжэйшыя і таўсцейшыя за сярэднія і заднія; у лічынак чарнацелак цела знізу пляскатае, у пылкаедаў — цыліндрычнае. Найб. небяспечныя: павольнік пясчаны, чарнацелка кукурузная, пылкаед гарчычны і інш.
Да арт.Ілжэдрацянікі. Павольнік пясчаны: 1 — жук; 2 — пашкоджаныя ім усходы; 3 — лічынка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДЫ́РАЎ (Міхаіл Анатолевіч) (н. 28.1.1951, г. Ельск Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства. Д-рс.-г.н. (1991). Скончыў БСГА (1976). З 1976 ў Бел.НДІ земляробства і кармоў (з 1995 нам. дырэктара). Навук. працы па аптымізацыі селекцыйнага працэсу самаапыляльных культур і сістэмы насенняводства ў сучасных умовах, метадах стварэння рэсурсаэканомных, экалагічна бяспечных сартоў ячменю і жыта, селекцыйных, генетыка-фітапаталаг. аспектах канцэпцыі адаптыўнага раслінаводства. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.