Бо́мкаць ’звінець, бразгаць’. Рус.бо́мкаць ’званіць’, укр.бо́мкати. Дзеяслоў, які ўтварыўся на базе выклічніка гукапераймальнага характару бом! (ад такіх выклічнікаў звычайна дзеясловы ўтвараюцца суфіксам ‑к‑). Адсюль вытворнае бо́мка і далей бо́ма ’званочак’ (гл.). Пераносна бо́мкаць ’мармытаць’ (Сцяц., Шат.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачына́ць — дзеяслоў незакончанага трывання ад пача́ць (гл.). Прасл.počinati < počęti < čęti, čьnǫ (Трубачоў, Эт. сл., 4, 109). Сюды ж пачына́льнік ’кіраўнік валачобнікаў; зачыншчык, запявала’ (Нас., Грыг.), ’заснавальнік’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.). Аб суфіксе ‑льнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 52.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпыні́ць, прыпуні́ць ’спыніць рух на некаторы час; перастаць рабіць што-небудзь’; ’даць прыпынак, прытулак, схованку’ (ТСБМ, Яруш., ТС), пріпыніті ’спыніць, абразуміць’ (Бес.). Прэфіксальны дзеяслоў з коранем пін‑ (гл. пну, пяць). Аб змяненні і > ы ў корані гл. апыну́цца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сабуго́рыць ’пабудаваць’ (Юрч., Сцяшк. Сл.), ’з-за недахопу сродкаў зрабіць што-небудзь абы як’ (Раст.), ’даглядзець’ (Мат. Гом.). Параўн. у Насовіча буго́рынне ’нагрувашчванне’ < бугор (гл.). Сюды ж і дзеяслоў з першасным значэннем ’пабудаваць абы як, нагрувасціць як бугор’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свірсту́н ‘нейкая птушка’ (хойн., Арх. ГУ), ‘птушка конік, Anthus Bechstein’ (Інстр. 2), свырсту́н, свэрсту́н ‘цвыркун’ (брэсц., ЛА, 1). Аддзеяслоўны назоўнік, у аснове дзеяслоў тыпу рус.свирестеть ‘рэзка свісцець, што да *svьr‑, гл. сві́рчэць. Параўн. Антропаў, Назв. птиц, 349.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бляя́ць (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк. МГ). Рус.бле́ять, укр.блія́ти, бле́яти, балг.бле́я, серб.-харв.бле́јати і г. д. Параўн. лат.blêt ’бляяць’, с.-в.-ням.blæjen. Дзеяслоў гукапераймальнага характару. Гл. Фасмер, 1, 174; Шанскі, 1, Б, 139.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ско́чыць — аднакратны дзеяслоў да скакаць (гл.). Варбат (Этимология–2003–2005, 24–25) прасл.*skočiti выводзіць ад **ščekti (> *ščekati, гл. шчыкаць) з ітэратыўнай ‑i‑ асновай пры каранёвым вакалізме ў ступені *o, пацверджаннем чаго з’яўляецца шчыката́ць ‘бегчы, дробна перабіраючы нагамі’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
er=
неаддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:
1) дасягненне чаго-н.: erkämpfen заваёўваць
2) завяршэнне чаго-н.: erbáuen збудава́ць
3) служыць для ўтварэння дзеяслова ад прыметніка (дзеяслоў выражае стан): erröten пачырване́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Банда́ж. Рус.банда́ж (з XVIII ст.), укр.банда́ж. Запазычанне з франц.bandage ’павязка, бінт, бандаж’ (да bander ’перавязваць’; франц.дзеяслоў, запазычаны з герм.; аб гісторыі слова гл. Клюге, 48; MESz, 1, 237). Фасмер, 1, 120; Шанскі, 1, Б, 31–32.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праня́ць ’прабраць, пранізаць’, ’моцна падзейнічаць, уразіць’, ’пранесці (аб паносе)’ (ТСБМ), праня́цца ’знервавацца’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дзеяслоў ад прасл.*ęti, *jьmǫ ’мець, валодаць’ з інфіксам ‑н‑. Гл. іма́ць. Аналагічна ў іншых слав. мовах, параўн. рус.проня́ть, укр.проня́ты і г. д.