карэнная змена існуючага паліт. становішча, якая заключаецца ў змяненні насільным або ненасільным шляхам дзеючага правіцеля або ўрада і прывядзенне да ўлады інш.паліт. сіл. П. былі пашыраны на апошніх этапах існавання Стараж. Рыма, манархій феад.грамадства (т.зв. «дварцовыя П.»), цяпер маюць месца ў паліт. рэжымах тых краін, дзе дэмакр. традыцыі не маюць трывалых каранёў у жыцці грамадства. Паліт., ваен., «парламенцкія» і інш. П. парушаюць нармальнае функцыянаванне паліт. ін-таў, дэмакр. механізмаў распрацоўкі і прыняцця законаў, вырашэння важнейшых пытанняў дзярж. і грамадскага жыцця. Для выключэння П. з жыцця дэмакр.грамадства неабходна раздзяленне ўлад, кантроль за дзейнасцю кожнай з галін улады, а таксама стварэнне такіх эканам. і сац. умоў, якія б садзейнічалі стабільнасці грамадскага развіцця па шляху прагрэсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэідэалагіза́цыя
(ад дэ- + ідэалогія)
вызваленне ад ідэалогіі, змяншэнне яе ролі ў жыцці грамадства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сацыяло́гія
(ад лац. societas = грамадства + -логія)
навука аб грамадстве, аб адносінах у грамадстве.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сацыялі́зм, ‑а, м.
1. Першая фаза камуністычнай фармацыі — грамадскі лад, які ў выніку пралетарскай рэвалюцыі прыходзіць на змену капіталізму і характарызуецца грамадскай уласнасцю на сродкі вытворчасці, адсутнасцю эксплуатацыі чалавека чалавекам, палітычнай уладай працоўных мас пры кіруючай ролі рабочага класа на чале з марксісцка-ленінскай партыяй. Утварэнне і росквіт брацкага саюза савецкіх народаў служыць самым пераканаўчым доказам таго, што толькі сацыялізм адкрывае адзіна правільны шлях да пераадолення варожасці і недавер’я паміж нацыямі, да ўвасаблення ў рэальным жыцці гуманістычнага прынцыпу людзей працы: чалавек чалавеку, народ народу — друг, таварыш і брат.Машэраў.
2. Вучэнне аб пабудове сацыялістычнага грамадства. Навуковы сацыялізм.
3. Назва розных дробнабуржуазных і буржуазных вучэнняў аб рэформе капіталістычнага грамадства на аснове ўраўняльнасці або згладжвання антаганістычных супярэчнасцей. Народніцкі сацыялізм. Хрысціянскі сацыялізм.
•••
Развіты сацыялізм — заканамерная ступень сацыяльна-эканамічнай сталасці сацыялістычнага ладу, калі завяршаецца перабудова ўсёй сукупнасці грамадскіх адносін на ўнутрана ўласцівых сацыялізму калектывісцкіх пачатках.
Сусветная сістэма сацыялізмагл. сістэма.
Утапічны сацыялізм — дамарксаўскае вучэнне аб сацыялістычнай перабудове грамадства, якое выходзіла не з аб’ектыўных законаў развіцця, а з абстрактных уяўленняў аб ідэальнай будове грамадства.
[Ад лац. socialis — грамадскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mobile2[ˈməʊbaɪl]adj.
1. мабі́льны, здо́льны ху́тка і лёгка перамяшча́цца;
a mobile society мабі́льнае грама́дства;
a mobile library перасо́вачная бібліятэ́ка
2. жва́вы, руха́вы (пра твар)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пу́бліка, -і, ж., зб.
1. Людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці гледачоў, слухачоў, наведвальнікаў і пад., а таксама ўвогуле людзі, грамадства.
Тэатральная п.
Чытацкая п.
На публіку (гаварыць, рабіць і пад.: напаказ; разм., неадабр.).
2. Група або разрад людзей, аб’яднаных па якіх-н. агульных прыметах (разм., жарт. або неадабр.).
Няварта вадзіцца з такой публікай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ячэ́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, ячэ́ек, ж.
1. Паглыбленне, дзірачка і пад. (у цэлай сістэме падобных).
Ячэйка сотаў.
2. Невялікая арганізацыйная група, дробная адзінка, якая ўваходзіць у склад якога-н. аб’яднання або грамадскай арганізацыі.
Сям’я — пярвічная я. грамадства.
Падпольная я.
3. Невялікі акоп для аднаго стралка (спец.).
Агнявая я.
|| прым.ячэ́йкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПРУДО́Н ((Proudhon) П’ер Жазеф) (15.1.1809, г. Безансон, Францыя — 19.1.1865),
французскі філосаф, сацыёлаг, эканаміст, тэарэтык анархізму, заснавальнік пруданізму. У сваёй сінт. філасофіі спалучаў антытэізм (засн. на тэзісе «Бог — гэта зло») і прызнанне трансцэндэнтнага пачатку ў прыродзе і грамадстве, валюнтарызм і тэалагічны правідэнцыялізм. Гісторыю грамадства разглядаў як барацьбу ідэй. У кн. «Што такое ўласнасць?» (1840) абвяшчаў буйную ўласнасць крадзяжом, адстойваў уласнасць, не звязаную з эксплуатацыяй чужой працы. У працы «Сістэма эканамічных супярэчнасцей, ці Філасофія жабрацтва» (т. 1—2, 1846) прапаноўваў мірную перабудову грамадства шляхам рэформ у галіне абарачэння (безграшовы абмен таварамі, беспрацэнтны крэдыт і інш.); крытыкаваў камунізм як «абсурдную ідэалогію», «згуртаванне зла і тыраніі», «рэлігію жабрацтва». Дзяржаву лічыў гал. сродкам расколу грамадства, паразітызму і прыгнёту, прапанаваў праекты яе ліквідацыі ці федэратыўнай перабудовы, накіраванай на раздрабленне цэнтралізаваных дзяржаў на дробныя аўтаномныя вобласці.