род нематодаў. Больш за 10 відаў. Паразітуюць у падслізістай абалонцы страўніка гусей, радзей качак, куранят і галубоў. Выклікаюць амідастамоз. Найб. пашырана Amidostoma anseris.
Даўж. самцоў да 14,5 мм, шыр. да 0,26 мм, самак адпаведна 20,3 і 0,39 мм. Яйцы выдзяляюцца ў вонкавае асяроддзе. Развіццё без прамежкавага гаспадара. Інвазійная лічынка пасля двухразовай лінькі пры т-ры паветра 16—26 °C праз 3—5 сутак выходзіць з яйца. У страўнік гаспадара трапляе з травой ці вадой, праз 17—22 сут дасягае палавой спеласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИСТОРИ́ЧЕСКИЙ ЖУРНА́Л»,
савецкі штомесячны навукова-папулярны часопіс (працяг час. «Борьба классов»), Выдаваўся ў 1937—45 у Маскве на рус. мове Т-вам гісторыкаў-марксістаў пры Камуніст. акадэміі і яе Ін-там гісторыі; са снеж. 1941 орган Ін-та гісторыі АНСССР. У 1941 аб’яднаны з час.«Историк-марксист». Публікаваў артыкулы па гісторыі КПСС, СССР, Расіі і ўсеагульнай гісторыі, праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і выкладання гісторыі ў школе. Меў аддзел крытыкі і бібліяграфіі. У 1945 замест «И.ж.» пачаў выходзіцьчас.«Вопросы истории».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯ́РНАЯ СІСТЭ́МА КААРДЫНА́Т,
сукупнасць 2 лікаў, якая вызначае становішча адвольнага пункта P адносна некаторага фіксаванага пункта O (полюса) і некаторага фіксаванага праменя ON (палярнай восі), які выходзіць з полюса. Гэтыя каардынаты — палярны радыус ρ і палярны вугал φ — роўныя адпаведна адлегласці ад O да P і вуглу паміж ON і OP. Вугал φ наз. таксама амплітудай ці фазай пункта P. Для ўзаемна адназначнай адпаведнасці паміж пунктамі плоскасці і парамі палярных каардынат іх змена абмежавана: 0 ≤ ρ < +∞, 0 ≤ φ < 2π.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
знахо́длівы, ‑ая, ‑ае.
Які ўмее лёгка і хутка выходзіць з цяжкага становішча; здагадлівы, дасціпны. [Васілю Макаравічу] падабаўся гэты рухавы, знаходлівы, смелы хлопец, вясёлая неўгамаваная душа.Шчарбатаў.Дасціпная, знаходлівая ва ўсіх іншых спрэчках і гаворках, тут.. [Маша] баялася, каб не сказаць глупства.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўт
(англ. out = па-за)
1) становішча ў спартыўных гульнях, калі мяч або шайба выходзіць за межы спартыўнай пляцоўкі;
2)каманда суддзі на рынгу, якая азначае, што баксёр у накаўце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Доўга, многа пасядзець. Маладая ўжо наседзелася дома і ёй пара было выходзіць на работу.Чарнышэвіч.— Насядзеўся за дзень. Не хачу. Надакучылі вы ўсе мне! — аж крыкнуў Генадзь.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Разм. Спраўджваць, здзяйсняць. [Клім:] — Не губі каласка, ён праўдзіць, таму, хто ў яго верыць, шчасце дае.Лобан.Цэлы дзень у непакоі. Не выходзіць з думак ён. Цэлы дзень у непакоі: Можа быць і праўдзіць сон?Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВЕ́СТНИК МИ́РА»,
газета Беларускага фонду міру. Выходзіць з ліст. 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах. Інфармуе пра дзейнасць Бел. фонду міру, грамадскага аб’яднання «Дзеці ў бядзе», бел. і замежных дабрачынных арг-цый, што аказваюць дапамогу ахвярам чарнобыльскай трагедыі. Асвятляе выкананне праграм па лячэнні і аздараўленні бел. дзяцей, устанаўленне і развіццё сувязей з замежнымі партнёрамі, размеркаванне гуманітарнай дапамогі і інш. Друкуе матэрыялы міжнар. сімпозіумаў, канферэнцый, круглых сталоў па праблемах Чарнобыля. Мае рубрыкі: «Супраць бяды — разам», «Крыніцы міласэрнасці», «Чорны боль мой» (фотаматэрыялы), «Нашы замежныя партнёры» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́СТРЫЦЫ (Ostreidae),
сямейства двухстворкавых малюскаў. Вядомы з палеазою. Каля 50 відаў, пашыраных у цёплых і ўмераных морах да глыб. 70 м, утвараюць значныя скопішчы — вустрычныя банкі. Найб. вядомыя: вустрыца ядомая (Ostrea edulis), вустрыца гіганцкая (Crassostrea gigas), вустрыца пласціністая (Crassostrea denselamellosa), вустрыца віргінская (Crassostrea virginica).
Ракавіны даўж. 6—45 см, няправільнакруглаватай або авальна-клінападобнай формы. Створкі несіметрычныя: ніжняя (ёй вустрыцы прырастаюць да камянёў, скал) сподкападобная, верхняя пляскатая. Фільтратары. Гермафрадыты, некаторыя раздзельнаполыя; у ваду выходзіць лічынка, якая сфарміравалася. Ядомыя, здабываюць і штучна разводзяць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАСАВЫ́ АПАРА́Т,
сукупнасць анатамічных структур, з дапамогай якіх у чалавека і жывёл з лёгачным дыханнем утвараюцца гукі. Складаецца з галасавых звязак — складкі са злучальнай тканкі на ўнутр. паверхні бакавых сценак гартані. Прамежак паміж імі — галасавая шчыліна. Ва ўтварэнні гукаў удзельнічаюць дыхальныя шляхі (трахея, бронхі), а таксама лёгкія. На адценні гукаў уплываюць глотка, насавая поласць з прыдаткавымі пазухамі, ротавая поласць. Паветра з лёгкіх выходзіць праз галасавую шчыліну, ад гэтага звязкі вібрыруюць і ўтвараюць гукавыя хвалі. Змена шырыні галасавой шчыліны і ступені нацягнутасці галасавых звязак уплывае на вышыню і моц гуку.