Які мае адносіны да карабля, належыць караблю. Карабельныя снасці. Карабельны журнал. Карабельны грум.// Які служыць на караблі. Карабельны ўрач.// Прызначаны для будаўніцтва і рамонту караблёў. Карабельная сталь. Карабельная верф.
•••
Карабельны лесгл. лес.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інжыне́рны
1. Ingenieur- [ınʒe´njø:r-];
інжыне́рнае будаўні́цтва Tíefbau m -(e)s, -ten;
2.вайск. Pioníer-;
інжыне́рныя во́йскі Pioníertruppen pl;
інжыне́рная разве́дка Pioníeraufklärung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
цэнтралізава́нае капіта́льнае будаўні́цтва Stáatsplanvorhaben n -s;
цэнтралізава́нае планава́нне zentrále Plánnung;
цэнтралізава́нае пла́навае зада́нне Stáatsposition f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«БЕЛДЗІПРАБУДМАТЭРЫЯ́ЛЫ», Дзяржаўнае прадпрыемства «Белдзіпрабудматэрыялы» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1988 у Мінску як Бел.дзярж.ін-т па праектаванні прадпрыемстваў прам-сці буд. матэрыялаў («Белдзіпрабудматэрыялы») на базе Мінскага аддз. Усесаюзнага ін-та «Саюздзіпрабудматэрыялы». З ліп. 1995 сучасная назва. Галаўны ін-т па праектаванні, рэканструкцыі і тэхн. перааснашчэнні прадпрыемстваў будматэрыялаў. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка дакументацыі для вытворчасці нестандартызаванага абсталявання, тэхн. мерапрыемстваў па змяншэнні страт паліва, электраэнергіі і зніжэнні выкідаў у навакольнае асяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛПРАЕКТСТАЛЬКАНСТРУ́КЦЫЯ, Беларускі інстытут па праектаванні будаўнічых металічных канструкцый Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1963 як Мінскі аддзел Маскоўскага ін-та «Праектстальканструкцыя». З крас. 1990 арэнднае прадпрыемства «Белпраектстальканструкцыя». Асн. кірункі работы: распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі металаканструкцый будынкаў вытворчага, с.-г. і грамадз. прызначэння, розных інж. збудаванняў (галерэй, градзірняў, мачтаў, вежаў, бункерных эстакад, рэзервуараў і інш.); дакументацыі металаканструкцый на рэканструкцыю дзеючых вытворчасцяў; абследаванне металаканструкцый будынкаў і збудаванняў для далейшай іх эксплуатацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГАВО́Р ГАСПАДА́РЧЫ,
пагадненне, якое заключаецца паміж прадпрыемствамі, аб’яднаннямі, фірмамі у мэтах абслугоўвання іх гасп. дзейнасці і выканання намечаных абавязацельстваў. Асн. віды дагавора гаспадарчага — дагавор пастаўкі, дагавор падраду на капітальнае будаўніцтва, дагавор перавозкі грузаў. Да іх адносяцца таксама дагаворы кантрактацыі с.-г. прадукцыі, арэнды, на выкананне навук., праектных канструктарскіх работ, па аказанні паслуг і інш. Дагавор гаспадарчы выкарыстоўваецца і як прававая форма арг-цыі ўнутрыгаспадарчай дзейнасці (пагадненні аб арэндзе, падрадзе, у т. л. брыгадным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЭКСКАВА́ТАРНЫ ЗАВО́Д (БелЭКС). Створаны ў 1974 у г.п. Коханава Талачынскага р-на Віцебскай вобласці як Коханаўскія экскаватарныя рамонтныя майстэрні. У 1980 расшыраны і пераўтвораны ў «Рамбудгідрамаш», з 1981 у складзе камбіната «Будіндустрыя» (з 1988 ВА). З 1990 сучасная назва. Выпускае аднакаўшовыя экскаватары для будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі. Асн. прадукцыя (1995): экскаватары на базе шасі МАЗ-5337 з тэлескапічным рабочым абсталяваннем, з экскавацыйным і планіровачным каўшамі, міні-экскаватары, рэзальныя апараты для ротарных касілак, нестандартнае абсталяванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЦКІ ЦЭМЕ́НТНЫ ЗАВО́Д, Беларускі цэментны завод. Размешчаны ў г. Касцюковічы Магілёўскай вобл.Будаўніцтва пачата ў 1987. Першая тэхнал. лінія магутнасцю 1,2 млн.т/год пушчана 11.9.1996. Завод уключае 22 цэхі, кар’ераўпраўленне, фірмы «Цэмбудрамонт» і «Цэментгандаль». Працуе на сыравіне мясц. радовішча мергелю «Камунарскае» (балансавыя запасы 335,75 млн.т). Вытв-сць цэменту вядзецца сухім спосабам. Асн. прадукцыя (1998): партландцэмент высокіх марак: ПЦм — 500 ДО, ПЦм — 550 ДО, ПЦм — 500 Д20, ПЦм — 600 ДО. Прадукцыя рэалізуецца на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЎЦО́Ў Іван Кузьміч (27.12.1922, в. Бакунавічы Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. —9.11.1959),
бел. пісьменнік. Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948). Працаваў заг. сектара друку Магілёўскага абкома КП(б)Б (1948—50), у час. «Бярозка» (1950—52) і «Беларусь» (з 1952). Аўтар артыкулаў, нарысаў, апавяданняў, аповесці для дзяцей «Самыя юныя» (1949), прысвечанай тэме партыз. барацьбы супраць ням.-фаш. захопнікаў на Беларусі, і рамана «Нягоды і радасці» (1960) пра пасляваен. будаўніцтва.