БУГЛО́Ў (Яўген Данілавіч) (н. 29.10.1924, в. Стрыжанёва Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны-патафізіёлаг. Д мед. н. (1972). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1951). З 1955 у Бел. НДІ гематалогіі і пералівання крыві (з 1973 дырэктар). Працы па функцыянальных сувязях страўнікава-кішачнага тракту і печані, стабілізацыі донарскай крыві з дапамогай валакністага сарбенту — фасфату цэлюлозы.

Тв.:

Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Мн., 1971 (у сааўт.).

т. 3, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕКСАНДРО́ВІЧ (Якуб Мустафавіч) (н. 15.1.1934, г. Клецк),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1990), праф. (1991). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1957). У 1961—67 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. З 1968 у НДІ эканомікі Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Асн. кірунак навук. дзейнасці — праблемы рэгіянальнай эканомікі, распрацоўка эканам. прагнозаў і комплексных праграм.

Тв.:

Региональное планирование: Вопр. развития и размещения производительных сил БССР. Мн., 1982.

т. 1, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯШКЕ́ВІЧ (Іван Баніфатавіч) (26.11.1900, в. Ізабеліна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 2.7.1977),

бел. хірург. Д мед. н., праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1969), засл. ўрач Беларусі (1959). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1926). З 1949 заг. кафедры ў Віцебскім мед. ін-це, з 1965 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірург. лячэнні хвароб страўнікава-кішачнага тракту і жоўцевага пузыра, траўматычным шоку, анаэробнай інфекцыі.

т. 1, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТРО́ШЧАНКА (Яўген Станіслававіч) (н. 25.11.1948, Мінск),

бел. кардыёлаг. Д мед. н. (1992). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1973). З 1978 у Бел. НДІ кардыялогіі. Навук. працы па праблемах патагенезу ішэмічнай хваробы сэрца, атэрасклерозу і сардэчнай недастатковасці ў сардэчна-сасудзістых хворых і шляхах дыферэнцыраванай і індывідуалізаванай тэрапіі хворых ішэмічнай хваробай сэрца і сардэчнай недастатковасцю. Чл. Нью-Йоркскай АН (1995).

Тв.:

Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт).

т. 2, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРЭСЬ (Аркадзь Аляксандравіч) (н. 20.11.1941, в. Жабінцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д мед. н. (1984), праф. (1986). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964). З 1971 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні неўрагенных расстройстваў мочаспускання, запаленчых хвароб нырак, прастаты.

Тв.:

Неврогенный мочевой пузырь (разам з М.​Я.​Саўчанкам, В.​А.​Мохартам) // Уродинамика. София, 1991.

т. 5, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАБРЫ́НІН (Міхаіл Кузьміч) (23.1.1889, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія — 8.7.1955),

рускі і бел. літ.-знавец. Д філал. н. (1951), прафесар. Скончыў Смаленскі ун-т (1924). Працаваў у Маскоўскім ун-це (1930—31), Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1931—37) і інш. ВНУ Масквы, Мінска, Ін-це сусв. л-ры імя М.​Горкага. Даследаваў бел. стараж. л-ру, творчасць некат. рус. пісьменнікаў.

Тв.:

Беларуская літаратура: Старажытны перыяд. Мн., 1952.

т. 5, с. 560

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЗО́РЦАВА (Гнэся Львоўна) (31.12.1901, г.п. Карма Гомельскай вобл. — 14.8.1966),

бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д мед. н. (1945), праф. (1946). Скончыла БДУ (1927). У 1931—34 дырэктар, у 1954—58 навук. кіраўнік Бел. НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. Навук. працы пра біял. і біяхім. фактары і функцыян, дыягностыку хвароб жаночых палавых органаў.

Тв.:

Функциональная диагностика в акушерстве и гинекологии на основе цитологических исследований. Мн., 1952.

т. 6, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́ЎЛІЧ (Алена Дзмітрыеўна) (н. 24.11.1018, с. Тамараўка Курганскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне спартыўнай анатоміі. Д мед. н. (1967), праф. (1972). Скончыла Туркменскі мед. ін-т (1941). У 1949—79 у Бел. ін-це фізічнай культуры. Навук. працы па праекцыйнай анатоміі асн. баразён мозга і заканамернасцях будовы і функцыі суставаў.

Тв.:

: Влияние физических упражнений на строение и функцию некоторых суставов // Проблемы функциональной морфологии двигательного аппарата. Л., 1956.

т. 5, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЛІЗА́РАЎ (Альберт Сцяпанавіч) (н. 13.1.1937, г. Архангельск, Расія),

бел. вучоны ў галіне прыладабудавання. Д тэхн. н. (1972), праф. (1977). Скончыў Ленінградскі ін-т авіяц. прыладабудавання (1960). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па радыёвымяральных прыладах. Распрацаваў вектарныя аналізатары радыётэхн. ланцугоў звышвысокачастотнага дыяпазону і на іх аснове новыя віды ўзроўнямераў.

Тв.:

Автоматизация измерений параметров линейных невзаимных СВЧ четырехполюсников. М., 1978;

Электрорадиоизмерения. Мн., 1986.

т. 6, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЎЯ́ЛКАЎ (Афанасій Георгіевіч) (н. 22.8.1922, в. Меншыкава Курганскай вобл., Расія),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1976), праф. (1977). Скончыў Маскоўскі эканам. ін-т (1951). З 1954 у Бел. эканам. ун-це. Даследуе праблемы планавання сац.-эканам. развіцця, цэн і цэнаўтварэння.

Тв.:

Планирование чистого дохода в ценах. Мн., 1980;

Цены и ценообразование в СССР. 3 изд. Мн., 1981;

Планирование экономического и социального развития СССР. Мн., 1987 (у сааўт.).

т. 7, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)