вельвеці́н
(ад англ. velvet = аксаміт)
мяккая баваўняная тканіна, падобная на вельвет, з якой шыюць спартыўнае адзенне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
паплі́н
(фр. popeline, ад іт. popalino = папскі)
шаўковая, паўшаўковая або баваўняная тканіна з дробным папярочным рубчыкам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Паплі́н ’шаўковая, паўшаўковая або баваўняная тканіна з дробным папярочным рубчыкам’ (ТСБМ). З рус. попли́н ’тс’, якое з франц. popeline, papeline ад італ. papalino ’папскі’, таму што гэтая тканіна нібыта першапачаткова выраблялася ў папскай рэзідэнцыі ў Авіньёне (гл. Фасмер, 3, 327; там жа і інш. літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ма́рля
(фр. marli)
тонкая баваўняная тканіна з рэдка пераплеценых нітак; выкарыстоўваецца ў медыцыне, швейнай вытворчасці і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фільдэко́с
(фр. fil d’Ecosse = шатландская нітка)
кручаная баваўняная пража, якая ідзе на трыкатажныя вырабы (гл. таксама фільдэперс).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
корт 1, ‑у, М ‑рце, м.
Тоўстая, звычайна цёмнага колеру баваўняная тканіна атласнага перапляцення для рабочага і спартыўнага адзення; «чортава скура». Дзядуля адчыніў [куфар] і дастаў адтуль адрэз моцнага корту цёмнага колеру. Якімовіч. Маня паднесла свякрусе мультану на плацце, а свёкру корту на рубашку. Васілевіч.
[Англ. cord.]
корт 2, ‑а, М ‑рце, м.
Пляцоўка для гульні ў тэніс.
[Англ. court.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канва́, ‑ы, ж.
1. Рэдкая сятчатая тканіна, баваўняная або льняная, якая служыць асновай пры вышыванні крыжам. Вучыла бабка Ягася.. [Алаізу] і рукадзеллю: вышываць крыжыкамі па канве. Арабей.
2. перан. Аснова чаго‑н. Сюжэтная канва рамана. □ Цягнецца канва жыцця бесперапынна, і ўсё новыя ўзоры з’яўляюцца на ёй. Пестрак.
•••
Храналагічная канва — пералік падзей, размешчаных у парадку храналагічнай паслядоўнасці.
[Фр. canevas.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капта́л
(ням. Kaptal, ад Kaptalband)
баваўняная або шаўковая стужка з патоўшчаным краем, якая служыць для змацавання кніжных аркушаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мадапала́м
(англ. madopollam, ад інд. Madopollam = назва горада ў Індыі)
белая шчыльная баваўняная тканіна, з якой шыюць бялізну.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нансу́к
(англ. nainsook, ад інд. najnsukh = радасць вачэй)
тонкая баваўняная тканіна, падобная на льняную, з якой шыюць бялізну.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)