lurk [lɜ:k] v.

1. прыстасо́ўвацца

2. застава́цца (пра сумненні, падазрэнні і да т.п.);

Doubt still lurked in his mind. Сумненне ўсё яшчэ не пакідала яго.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rider [ˈraɪdə] n.

1. ко́ннік, ве́ршнік; яздо́к;

He’ll make a good rider. З яго можа атрымацца добры коннік.

2. (to) ра́йдар; дапаўне́нне; папра́ўка да дакуме́нта

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

shortly [ˈʃɔ:tli] adv.

1. ху́тка, ско́ра;

shortly before his departure незадо́ўга да яго́ ад’е́зду

2. рэ́зка, абры́віста, гру́ба;

He answered rather shortly. Ён адказаў грубавата.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unkind [ˌʌnˈkaɪnd] adj. нядо́бры, нядобразычлі́вы;

be unkind to smb. ке́пска абыхо́дзіцца з кім-н.;

Life has been unkind to him. Лёс быў да яго нялітасцівы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unlike​2 [ˌʌnˈlaɪk] prep. у адро́зненне ад, непадо́бна да;

unlike his friends у адро́зненне ад сваі́х сябро́ў;

It’s unlike him. Гэта на яго не падобна.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абло́га, -і, ДМ -ло́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

1. Даўно не аранае поле, пакрытае травою, дзірваном.

Узараць аблогу.

2. Акружэнне войскамі ўмацаванага пункта з мэтай яго захопу.

Зняць аблогу.

3. Акружэнне лесу з мэтай правядзення аблавы на звера.

А. мядзведзя.

|| прым. абло́гавы, -ая, -ае і абло́жны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Абложныя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. каму. Выказваць нязгоду з кім-, чым-н., прыводзіць доказ супраць чаго-н.

П. дакладчыку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаму. Не адпавядаць, маючы ў сабе супярэчнасць.

Паказанні пярэчаць адно аднаму.

Гэта пярэчыць яго погляду.

|| зак. запярэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць (да 1 знач.).

|| наз. пярэ́чанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што і чаго. Напоўніць, запіхваючы ўнутр чаго-н.

Н. мяшок саломай.

2. перан. каго. Сабраць у адным месцы, запоўніўшы яго да адказу (разм.).

Н. людзей у машыну.

3. перан., што. З’есці многа чаго-н. (груб.).

Н. жывот бульбай.

|| незак. напіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і напі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рубе́ж, -бяжа́, мн. -бяжы́, -бяжо́ў, м.

1. Тое, што і граніца (у 1 знач.).

Вадзяны р.

Зорка ахоўваць рубяжы нашай Радзімы.

У яго жыцці намеціўся новы р. (перан.).

2. Паласа зямлі, зручная або абсталяваная для вядзення баявых дзеянняў.

Абаронны р.

Выйсці на новыя рубяжы (таксама перан.: прыступіць да вырашэння новых задач).

|| прым. рубе́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́лад, -у, М -дзе, мн. халады́, -о́ў, м.

1. толькі адз. Нізкая тэмпература паветра.

Адчуваць х.

2. Надвор’е з нізкай тэмпературай паветра.

Рана пачаліся халады.

3. толькі адз. Адчуванне дрыжыкаў (ад хваробы, страху і пад.).

Х. прабег па спіне.

4. толькі адз., перан. Раўнадушныя, стрыманыя адносіны да каго-, чаго-н.

Ад яго слоў веяла холадам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)