падпіхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

Тое, што і падапхнуць (у 1 знач.).

|| незак. падпіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́тра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў (разм., лаянк.).

Тое, што і латру́га.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маёмасць, -і, ж.

Тое, што належыць каму-н., знаходзіцца ў чыім-н. уладанні; уласнасць.

Нерухомая м.

Асабістая м.

Дзяржаўная м.

|| прым. маёмасны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матывіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. гл. матываваць.

2. Тое, што і матывацыя (у 2 знач.).

|| прым. матывіро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міну́лы, -ая, -ае.

1. Які ўжо прайшоў, мінуў.

Мінулыя гады.

2. у знач. наз. міну́лае, -лага, н. Тое, што прайшло, адышло; былое.

Успомніць мінулае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́гільнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і могілкі.

2. Старажытныя могілкі.

3. Месца захавання радыеактыўных адыходаў (спец.).

|| прым. мо́гільнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мудраге́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., над чым і без дап. (разм.).

Тое, што і мудраваць.

|| зак. змудраге́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| наз. мудраге́льства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надае́сці, -дае́м, -даясі́, -дае́сць; -даядзі́м, -даясце́, -даяду́ць; -дае́ш; зак., каму, з інф. і без дап.

Тое, што і надакучыць.

|| незак. надаяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надба́віць, -ба́ўлю, -ба́віш, -ба́віць; -ба́ўлены; зак., што і чаго (разм.).

Тое, што і набавіць.

|| наз. надба́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -ба́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надмуро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

Тое, што надбудавана над чым-н.; надбудаваная частка (у мураваным будынку).

|| прым. надмуро́вачны, -ая, -ае.