(н. 4.8.1925, г.п. Старобін Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне артапедычнай стаматалогіі. Д-рмед.н. (1980), праф. (1981). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1958). З 1967 у Мінскім мед. ін-це (да 1994 заг. кафедры). Навук. працы па тэарэт. абгрунтаванні артапедычных метадаў лячэння хвароб парадонту, аптымізацыі артадантычнага лячэння анамалій і дэфармацый зубасківічнай сістэмы ў дарослых; распрацаваў абсталяванне для нанясення танкаплёначнага пакрыцця метадам іоннапрамянёвай апрацоўкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Профилактика и лечение артикуляционной перегрузки пародонта. Мн., 1985;
Справочник стоматолога-ортопеда. Кишинев, 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сомна́мбулуст., мед. самна́мбул, -ла м. исомна́мбуламед. самна́мбула, -лы м. и ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КУ́РБАТ Мікалай Міхайлавіч
(н. 9.5.1942, г.п. Свіслач Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Канд.мед.н. (1968), праф. (1992). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964), працуе ў ім (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні сродкаў для барацьбы з гіпаксіяй, фармакалогіі амінакіслот.
Тв.:
Рецептурный справочник врача. Мн., 1996 (разам з П.Б.Станкевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НДАРАВА Надзея Васілеўна
(14.12.1925, г. Саратаў, Расія — 14.12.1987),
бел. інфекцыяніст. Д-рмед.н. (1969), праф. (1970). Скончыла Саратаўскі мед.ін-т (1948). З 1955 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па дыягностыцы грыпу, брушнога тыфу, клініцы дыфтэрыі, краснухі, язвавых калітаў, антыбіётыкавай тэрапіі пры інфекц. хваробах, вакцынатэрапіі поліяміэліту, хранічнага гепатыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІН Яўген Васілевіч
(н. 4.9.1926, в. Навасергіеўка Арэнбургскай вобл., Расія),
бел.тэрапеўт.Д-рмед. н. (1975), праф. (1979) Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), дзе і працуе. Навук. працы па розных аспектах сардэчнай недастатковасці, у тым ліку пры пашкоджаннях інш. унутраных органаў (хранічны гламеруланефрыт, эмфізема лёгкіх), дыферэнцыраваным лячэнні хранічнай недастатковасці кровазвароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́СІК Міхаіл Уладзіміравіч
(н. 17.2.1937, в. Якавічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Д-рмед. н. (1983), праф. (1985). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964, з 1986 яго прарэктар). Навук. працы па сістэмным аналізе механізмаў рэгуляцыі кіслародасувязных уласцівасцяў крыві, транспарту кіслароду, фарміравання паслястрэсавых наступстваў і інш. ў арганізме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎСКІ Алесь Аляксандравіч
(н. 19.3.1957, г. Гродна),
бел. марфолаг. Д-рмед. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1980), працуе ў ім. Навук. працы па марфалагічным аналізе рэгенератарнага патэнцыялу эпідэрмісу, развіцці вытворных эпідэрмісу ў розных відах скурных трансплантатаў і выяўленні іх рэпаратыўных уласцівасцяў у млекакормячых, распрацоўцы мінімальна траўматычных спосабаў атрымання скурных трансплантатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ Леанід Іванавіч
(н. 18.2.1923, Мінск),
бел. дэрматавенеролаг. Д-рмед.н., праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1976). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1949), працуе ў ім. Навук. працы па ультрагукавой тэрапіі хвароб скуры.
Тв.:
Ультразвук при лечении кожных болезней. Мн., 1967;
Ультразвук и реактивность организма. Мн., 1977 (разам з А.А.Чыркіным, У.С.Улашчыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМІ́ДЧЫК Яўген Паўлавіч
(н. 2.1.1925, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анкахірургіі. Акад.АН Беларусі (1996), д-рмед.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1965 заг. аддзела таракальнай хірургіі Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі, з 1966 у Мінскім мед. ін-це (у 1974—96 заг. кафедры анкалогіі), адначасова з 1990 дырэктар Рэсп. навукова-практычнага цэнтра пухлін шчытападобнай залозы. Навук. працы па хірургіі стрававода, страўніка, шчытападобнай залозы. Сааўтар адкрыцця з’явы блока сінаптычнай перадачы пры ўздзеянні імпульснага магнітнага поля.
Тв.:
Пособие по онкологим. Мн., 1977 (разам з І.А.Петуховым);
Рак щитовидной железы у детей. М., 1996 (разам з А.Ф.Цыбам, Я.Ф.Лушнікавым);
A new form of RET rearrangement in thyroid carcinomas of children alter the Chemobyl reactor accident (y сааўт.) // Oncogene. 1996. 13.