Выходзіць з мая 1995 у Мінску на рус. мове 1 раз на тыдзень. Выдаецца пры ўдзеле Мін-ва гандлю, Мін-ва знешніх эканам. сувязяў, Гандлёва-прамысл. палаты і Белкаапсаюза Рэспублікі Беларусь. Публікуе нарматыўныя дакументы гандл. галіны, паведамляе пра змены ў падаткаабкладанні, мытным заканадаўстве і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ АЎСТРАЛІ́ЙСКІ ЗАЛІ́Ў (Great Australian Bight),
заліў у Індыйскім ак., каля паўд. берагоў Аўстраліі і в-ва Тасманія. Пл. 1335 тыс.км². Глыб. да 5670 м. Ваўсх.ч. — залівы Спенсер і Сент-Вінсент. Значны в-аў Кенгуру. Прылівы мяшаныя і сутачныя (да 3,6 м). Буйны порт — Адэлаіда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́НГ (Malang),
горад у Інданезіі, ваўсх. частцы в-ва Ява. Каля 700 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр плантацыйнага раёна бас.р. Брантас (кава, каўчук, цукр. трыснёг). Перапрацоўка с.-г. сыравіны. Прам-сць: харч., тэкст., дрэваапр., мэблевая, тытунёвая. Ун-т. Грабніца караля Анусапаці (13 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ КАНДЫ́ТАРСКАЯ ФА́БРЫКА «КАМУНА́РКА».
Буд-ва пачата ў 1930 у Мінску. У 1931 выпушчана першая прадукцыя. У Айч. вайну разбурана. У снежні 1944 адноўлена. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн. віды прадукцыі: карамель, дражэ, ірыс, шакаладныя цукеркі, шакаладныя пліткі, какава-парашок, вафлі.
Прадукцыя Мінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́луб, ‑а; мн. галубы, ‑оў; м.
1. Дзікая або паўсвойская птушка, звычайна з шызым ці белым пер’ем (водзіцца амаль ва ўсіх краінах свету). Лясны голуб. Паштовыя галубы. Разводзіць галубоў.
2.(звычайнапрызвароце,частаўклічнайформе голубе). Разм. Ласкавая назва мужчыны. — Мартыне, мой голубе! вырваўся ты з панскай няволі.Колас.А мой міленькі, голуб сізенькі, коніка сядлае.З нар.
•••
Голуб міру — малюнак белага голуба як сімвал міру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпадко́васць, ‑і, ж.
1. Асаблівасць выпадковага.
2. Нечаканая, непрадбачаная з’ява. Па шчаслівай выпадковасці.
3. Акалічнасць, якая не абумоўлена непасрэднай прычынай. Людзі самі робяць сваю гісторыю, але да гэтага часу яны рабілі яе, не кіруючыся агульнай воляй па адзінаму агульнаму плану, нават у рамках пэўнага, абмежаванага, данага грамадства. Іх імкненні перакрыжоўваюцца, і ва ўсіх такіх грамадствах пануе з гэтай прычыны неабходнасць, дапаўненнем і формай праяўлення якой з’яўляецца выпадковасць.Энгельс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бытава́ць, ‑туе; незак.
Існаваць, мець пашырэнне, месца, быць вядомым. Колас ўжываў шмат слоў і выразаў, якія з аднолькавым правам бытуюць у рускай і беларускай мовах, але ніколі не рабіў штучных калек.Юрэвіч.Ва ўсім цяпер раскрываўся перад .. [Марынаю] новы сэнс, быццам усё, што жыло і бытавала навокал яе, стала раптам такім, якім павінна было быць заўсёды.Чорны.// Прадаўжаць існаваць. У Кушлянах да гэтага часу бытуе нямала вусных расказаў пра Францішка Багушэвіча.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мільён, ‑а, м.; ліч. і наз.
1.Ліч.кольк. Лік і лічба 1.000.000. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1.000.000. Два мільёны рублёў.
2.звычайнамн. (мільёны, ‑аў). Вельмі вялікая колькасць каго‑, чаго‑н.; мноства. Па франтонах, па карнізах І па трубах сонца льецца І ва ўсіх фантанах знізу На мільёны пырскаў б’ецца.Гілевіч.//Разм. Вельмі вялікая сума грошай. Атрымліваць мільёны рублёў даходу.// Пра народ, людскія масы. Мільёны паўсталі супроць каланіялізму.
[Фр. million.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спусто́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад спустошыць.
2.узнач.прым. Зруйнаваны, разбураны. Назаўтра Мікола блукаў па спустошаным і спаленым горадзе, шукаў знаёмых.Якімовіч.// Неўрадлівы (пра глебу). Поле панскае аралі, Секлі [беднякі] тоўстыя камлі І без хлеба паміралі На спустошанай зямлі.Грахоўскі.//перан. Які страціў маральныя сілы, здольнасць да актыўнага, творчага жыцця. Нейкі асаблівы, востры напал ва ўзрушанасці Варановіча працяў і .. [Тодара], ён разам адчуў сябе перад Варановічам бездапаможпым, спустошаным.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаемаадно́сіны, ‑еш; адз.няма.
1. Адносіны, якія склаліся ў выніку ўзаемадзеяння тых ці іншых сіл, з’яў і пад. Узаемаадносіны філасофіі і прыродазнаўства. □ Папаўненне лексічнага саставу беларускай мовы ў XIX — пачатку ХХ стст. адбывалася ва ўмовах своеасаблівых узаемаадносін з іншымі мовамі.Гіст. лекс. бел. мовы.
2. Узаемныя адносіны паміж кім‑, чым‑н. Паміж выхаванцамі і настаўнікамі існавалі таварыскія ўзаемаадносіны.Сяргейчык.Праблема ўзаемаадносін народа і інтэлігенцыі заўсёды хвалявала Змітрака Бядулю.Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)