до́раны, -ая, -ае.

Атрыманы ў якасці падарунка; падораны.

Доранаму каню ў зубы не глядзяць (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́света, прысл.

На світанні.

Устаў яшчэ д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́світак, -тку, м.

Пара, калі пачынае світаць, перад світаннем.

На досвітку ўсталі рыбакі.

|| прым. до́світкавы, -ая, -ае і до́світны, -ая, -ае (разм.).

Досвіткавая цішыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́след, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Навуковы эксперымент, прысвечаны вывучэнню пэўных з’яў, атрыманню неабходных дадзеных для высвятлення заканамернасцей.

|| прым. до́следны, -ая, -ае.

Д. ўчастак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́следнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца доследамі, звычайна па вырошчванні якіх-н. сельскагаспадарчых культур, вывядзенні новых гатункаў і пад.

|| прым. до́следніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́ступ, -у, м.

1. Праход, магчымасць пранікнення куды-н.

Няма доступу да крэпасці.

Д. свежага паветра ў памяшканне.

2. Дазвол на наведванне з якой-н. мэтай.

Д. наведвальнікаў у бальніцу.

Д. у архіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́суха гл. дасуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́сціп, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Здольнасць трапна, востра і з гумарам сказаць што-н., тонка парыраваць чыю-н. думку.

Досціпу яму не пазычаць.

2. Востры жарт.

З’едлівы д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́сыць, прысл.

1. У дастатковай меры, даволі.

У доме ўсяго д.

2. (у спалучэнні з прым. або прысл.). Значна, у значнай ступені.

Задача д. складаная.

У пакоі д. утульна.

3. безас., у знач. вык. Выражае загад, патрабаванне.

Д. пустых размоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дот, -а, М до́це, мн. -ы, -аў, м.

Фартыфікацыйнае збудаванне для трымання доўгачасовай абароны.