бязрэ́йкавы, -ая, -ае.

Без рэек; які рухаецца не па рэйках.

Бязрэйкавыя дарогі.

Б. транспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адказыра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. (разм.).

Прывітаць па-вайсковаму, прыклаўшы правую руку да казырка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лучко́вы, -ая, -ае.

Пра інструменты: падобны да лука па сваёй будове, выглядзе.

Лучковая піла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манато́нны, -ая, -ае.

Вельмі аднастайны па тоне, інтанацыі.

М. голас.

|| наз. манато́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мантажо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па мантажы (у кінематаграфіі, фатаграфіі).

М. фільма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архітэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па архітэктуры; дойлід.

|| прым. архітэ́ктарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бабсле́й, -я, м.

Від спорту: хуткасны спуск з гор па ледзяной трасе на бобе².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарба́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Майстэрня па вырабе шкур; гарбарны завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарпу́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па кіданні гарпуна.

|| прым. гарпу́ншчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

краве́ц, краўца́, мн. краўцы́, краўцо́ў, м.

Спецыяліст па шыцці адзення.

|| прым. краве́цкі, -ая, -ае.