Ляпа́сы ’сандалеты’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Генетычна роднаснымі з’яўляюцца рус. алан. ле́пес ’акравак, кавалачак тканіны, футра, скуры’, пск., валаг. і паўн.-рус. ле́пень, лепе́нь, липе́нь, а таксама рус. ле́пест (з пашыранай асновай на ‑es), цвяр., валаг., ленінгр. ле́песть ’тс’, новасіб. ’ступня нагі’, алан., валаг. ля́пах, ляпа́к ’акравак’, літ. lepetà ’лапа’, лат. ļepata ’акравак’. Больш падрабязна гл. Фасмер (2, 482).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́лы ’голы’ (БРС). Рус. го́лый, укр. го́лий, польск. goły, чэш. holý, балг. гол, ст.-слав. голъ. Прасл. *golъ. Лічаць роднасным са ст.-в.-ням. kalo, ням. kahl ’лысы; голы’ (так Развадоўскі, Studia, 83–84). Праблематыка, магчыма, больш складаная. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 314; Фасмер, 1, 433–434; крытычны агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 14–15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гры́ка ’грэчка’ (зэльв., Сцяц.). Ст.-бел. грика, грыка (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 85). Паводле Булыкі, запазычана з польск. gryka (а гэта з ням. Gricken). Адносна паходжання польск. слова ёсць і іншая думка (здаецца, больш абгрунтаваная): польск. gryka < літ. grìkai, а ням. назва грэчкі (дыял. прус. grick) узята з польск. gryka (агляд гл. у Слаўскага, 1, 363).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баскак, байскай, бойскак, боскак ’баскак, прадстаўнік ханскай улады, зборшчык даніны’ (ужо ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Рус. баска́к, укр. баска́к, польск. baskak. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. чагат. baskak. Праабражэнскі, 1, 18; Фасмер, 1, 131. Больш верагоднай здаецца версія пра запазычанне з тат. моў (ст.-тат. баскак). Гл. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19; Шанскі, 1, Б, 51–52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надвы́ш ’больш, вышэй’ (Нас.), nàdwyż ’плата звыш дамоўленага’ (Арх. Федар.). Са спалучэння прыназоўніка над (указанне на меру) з назоўнікам у форме старога він. скл. выш ’вышыня’, параўн.: упасць з вышы (Нас.), параўн. ESSJ SG, 1, 126. Форма з канцавым ж (калі гэта не прыкмета польскай арфаграфіі) пад уплывам польск. wyżej, што дало дыялектнае выжай замест вышай (Карскі, 1, 385).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абія́к, абіякі ’абутак на драўлянай падэшве’ (Сцяшк., Жд.), відаць, да а‑бій‑ак, гл. біць. Параўн., аднак, Чэкман, Baltistica, VIII (2), 1972, 151–152, які бачыць тут кальку з літ. apmuštìniai, apmuštìnes ’клумпы, драўляны абутак, абабіты скурай’. Даслоўны пераклад літоўскага слова ’абабітыя’. Гэта версія, відаць, больш верагодная. У яе карысць сведчыць лінгвагеаграфія. Польскі адпаведнік obijaki, obijańce толькі на Аўгустоўшчыне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ава́т ’сярэдзіна дня, самая гарачыня летам, калі кароў на пашы кусаюць авадні’ (Янук.) да авад. Цікава параўнаць з вад у тым жа значэнні (гл.), тым больш, што паралельна да авадзень маем таксама вадзень. Тое, што абат і (а)вад непасрэдна звязаны з назвай авада, авадня, даказваецца параўнаннем рус. бзык ’шаленства жывёлы ад моцнай спякоты і аваднёў і ’авадзень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кайро́т ’кола ў калаўроце’ (Жд. 3). Мясцовая трансфармацыя назвы калаварот, каўрот, якое ў выніку таўталогіі (для апошняга працэсу больш падыходзячая форма — калаварот). Што датычыцца фанетыкі, ‑й‑ на месцы ‑ў‑, магчыма, як у кайдуб 1 (гл.), у адносінах семантыкі можна сумнявацца ў дакладнасці дэфініцыі, а калі дэфініцыя нават дакладная, можна разумець такую семантыку як адпаведную этымалагічнаму значэнню слова калаўрот (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́шкі ’пяшком’ (Растарг.; ТС; Бяльк.). Адпрыметнікавае прыслоўе, утворанае ад прасл. *pěšь пры дапамозе суф. *‑ьsk‑ (*pěšьskъ) і канчатка Тв. скл. мн. л. адносных прыметнікаў. Параўн. укр. пі́шки, ст.-польск. pieszki, чэш. péšky, макед. пешки, славен. pẹ́ški ’пяшком’. Больш падрабязна пра суф. ‑к‑і гл. Карскі 2–3, 69. Станкевіч лічыць лексему украінізмам (Зб. тв., 2, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыда́рыцца ’здарыцца; пашчасціць’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт.). Безумоўна, звязана з коранем ‑дар‑ (< прасл. *darъ, *dariti), які, нягледзячы на фармальныя цяжкасці, вылучаецца і ў зда́рыцца (гл.; апошняе разам з укр. зда́ритися ЕСУМ, 2, 254 лічыць запазыч. з польск.). Семантычнае развіццё ад ’дар, падарунак і пад.’ да ’здарыцца, адбыцца’ становіцца больш зразумелым у сувязі з наяўнасцю ў прыда́рыцца значэння ’пашчасціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)