буйныя формы рэльефу зямной паверхні (значныя няроўнасці рэльефу мацерыкоў і акіянічнага дна), асн. рысы якіх абумоўлены эндагеннымі працэсамі (пераважна тэктанічным рухам) і ў марфалогіі якіх выразна адлюстроўваюцца геал. структуры. Напр., платформавыя раўніны, горныя краіны складкавых абласцей. Самыя вял. М. наз. геатэктурамі (мацерыковыя выступы, акіянічныя ўпадзіны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСО́ННЫ КЛІ́МАТ,
клімат абласцей зямнога шара з мусоннай цыркуляцыяй атмасферы (гл.Мусоны). Вылучаецца рэзкай зменай увільгатнення на працягу года (сухая зіма і вільготнае лета). Характэрны пераважна для трапічных і субтрапічных абласцей Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, Экватарыяльнай Афрыкі і інш.; адзначаецца і ва ўмераных шыротах (напр., на Д. Усходзе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРЫЦЦЁў будаўніцтве,
верхняя агараджальная канструкцыя, якая аддзяляе памяшканне будынка (або ўнутраны аб’ём збудавання) ад вонкавага асяроддзя і знешніх уздзеянняў. Асн. від П. — плоскія дахі (тэрасы), якія выкарыстоўваюцца як спартыўныя пляцоўкі, салярыі і інш.Асн. элементы П. — нясучая аснова (напр., панэлі, абалонка), уцяпляльнік (керамзіт і інш.) і дахавае крыццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРЫЗА́ЦЫЯ ХВАЛЬ,
парушэнне восевай сіметрыі размеркавання ўзбурэнняў (напр., зрушэнняў і скарасцей у мех. хвалі) у папярочнай хвалі адносна напрамку яе распаўсюджвання. У кожным пункце напрамак ваганняў у палярызаванай хвалі застаецца нязменным або змяняецца паводле пэўнага закону. Найб. важная П.х. у выпадку эл.-магн. хваль аптычнага дыяпазону (гл.Палярызацыя святла).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНІКУЛІ́Т (ад лац. panniculus кавалачак тканкі, акравак + ...іт), цэлюліт,
запаленне падскурнай тлушчавай клятчаткі. Бывае на месцах ін’екцый масленых раствораў і траўмаў, выклікаецца інфекц. хваробамі (напр., брушны тыф), інтаксікацыямі і інш. фактарамі. Пры П. ў падскурнай тлушчавай клятчатцы развіваюцца вузлы, адбываецца атрафія тлушчавай тканкі ў зоне вузла. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТЭРЭ́ЛЫ (Pasteurella),
род бактэрый сям. бруцэлавых. 4 віды. Найб. пашыраная і вывучаная P. multocida, якая выклікае захворванні свойскай і дзікай жывёлы (напр., пастэрэлёзы, бывае прычынай рэспіраторных хвароб чалавека.
Клеткі шара- ці яйцападобнай формы, нерухомыя, грамадмоўныя, інтэнсіўна афарбоўваюцца на полюсах. Аэробы або факультатыўныя анаэробы. Спор не ўтвараюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КСЕЛ [ад англ. pic(ture) el(ement)],
элементарны ўчастак (святлівы пункт) відарыса, атрыманы пры яго дыскрэтызацыі, напр., у перадавальных тэлевізійных трубках, з мэтай далейшай перадачы ці апрацоўкі. Пры кадзіраванні П. ўлічваецца яго сярэдняя яркасць, для каляровых відарысаў дадаткова ўлічваюцца яркасці элементарных колераў, атрыманых пры колерадзяленні (гл.Лічбавая апрацоўка відарысаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕКСІ́Т,
пашкоджанне нервовага спляцення, утворанага пярэднімі галінамі спіннамазгавых нерваў. Адрозніваюць П. шыйны, плечавы і паяснічна-крыжавы. Прычыны ўзнікнення: траўмы (у т. л. родавая), пухліны, запаленчыя працэсы пазваночніка, суставаў і інш. Зрэдку бывае пры інфекц. хваробах (напр., ангіне, грыпе). Характарызуецца адчувальнымі, рухальнымі і трафічнымі расстройствамі. Лячэнне комплекснае, пры неабходнасці хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЫУС ІНЕ́РЦЫІў механіцы,
фізічная велічыня R, якая мае размернасць даўжыні і з дапамогай якой момант інерцыі цела адносна зададзенай восі выражаецца формулай J = MR2, дзе M — маса цела. Напр., для аднароднага шара Р.і. адносна восі, што праходзіць праз яго цэнтр, прыкладна роўны 0,632r, дзе r — радыус шара.